Тема: Фарматы палей данных і сумежныя паняцці (самастойнае вывучэнне).
У спецыяльнай літаратуры паняцце фармата тарктуецца даволі шырока. Фарматы ў розных справах маюць мносства азначэнняў. Разам з тым, найбольш распаўсюджаныя азначэнні фармату:
· Спосаб размяшчэння і прадстаўлення данных ў памяці ЭВМ, базе данных ці на знешнім носьбіце.
· Пэўная структура інфармацыйнага аб’екту, які падвяргаецца апрацоўцы, запісваецца на носьбіт, які адлюстроўваецца на экране, раздрукоўваецца на паперы.
· Элемент мовы, які ў сімвальным выглядзе апісвае прадстаўленне інфармацыйных аб’ектаў у запісе (файле, базе данных і г.д.).
· Спосаб разбіення павярхоўнасці носьбіта на адрасуемыя элементы – дарожкі і сектары (фармат дыску).
АБІС апрацоўваюць і захоўваюць вялікія массівы разнастайнай інфармацыі (бібліятэчная, бібліяграфічная і г.д.) у сімвальнай, лічбавай і семантычнай форме. У сувязі з гэтым, пад фарматам АБІС будзем разумець наступнае: сукупнасць правіл запісу і структуру прадстаўлення інфармацыі (данных) ў базах данных для яе захоўвання пераапрацоўкі і перадачы.
Структура прадстаўлення данных ў фармаце – гэта мносства наступных элементаў:
· Данныя.
· Палі.
· Запісы.
· Файлы.
· Базы\банкі данных.
Пад даннымі звычайна разумеюць інфармацыю, якая утрымлівае разнастайныя зветскі, факты, паказчыкі. Кампанентамі данных з’яўляюцца сімвалы і лічбы прыроднай мовы, ці іх кадзіраваннае прадстаўленне ў выглядзе, прыдатным для апрацоўкі на ЭВМ.
Асноўнай структурнай адзінкай фармату з’яўляецца элемент данных (найменшая адзінка інфармацыі).
Данныя ў фарматах аб’ядноўваюцца ў палі. Полем называюць вобласць (прастора) на электронным носьбіце інфармацыі, выдзяленная для запісу пэўнага віду данных, атрыбута аб’екта. Імя поля дазваляе адрозніваць яго ад іншых палёў, а яго значэнне – змест дадзеннай прасторы ў электроннай памяці. У тым выпадку, калі некаторыя палі маюць значэнні, якія ўказваюць на іншыя запісы, то яны маюць назву палёў сувязі. Існуюць знешнія і унутранныя імёны палёў данных:
· Знешняе імя поля данных – прызначана для наймення тыпу данных, ці абагульнаючае найменне характару інфармацыйнага элемента. Гэта імя – сродак ідэнтэфікацы для карыстальнікаў АБІС.
· Унутраннае імя поля данных – кароткі сімвальны код, ў якім адкрываецца запіс у палі данных і захоўваецца ён разам з даннымі, якія ён ідэнтэфікуе. Унутранне імя з’яўляецца спосабам ідэнтэфікацыі поля данных для праграммных сродкаў сістэмы.
Поле данных мае сваю велічыню, якая залежыць ад колькасці данных (сімвалаў, байтаў), якія вызначаны для запісу ў іх. Па гэтай прыкмеце можа быць фіксаванай, пераменнай і неакрэсленнай даўжыні. У сучасных АБІС часцей выкарыстоўваюцца палі пераменнай даўжыні.
ЧАСТКА 2.
Кожнае поле мае сваю структуру, гэта значыць прынцып упарадкавання ў ім запісаў. Па гэтай прыкмеце ў АБІС могуць выкарыстоўвацца тэкставыя, нармаціраванныя, фармаціраванныя і лічбавыя палі данных:
· Тэкставыя – адрозніваюцца тым, што запісы ў ім абмяжоўваюцца толькі даўжынёй. Г.зн. што ў гэтых палях не рэгламентуецца парадак/правілы набору літар і лічбавых сімвалаў, якія складаюць змест.
· Нармаціраванныя(нарміраванныя) – утрымліваюць ў сябе толькі “дазволенныя” тэрміны. Гэтыя тэрміны кантралююца спецыяльнымі машыннымі слоўнікамі сістэмы. Такімі называюць тыя палі данных, якія ўтрымліваюць найбольш важныя звесткі для ідэнтэфікацыі дакументаў, ці іх пошук (ПОД, ПОЗ).
· Фармаціраванныя – у гэтых палях устанаўліваецца фармаціраванны парадак запісу пэўных літарных ці лічбавых сімвалаў (ДД.ММ.ГГ, напрыклад). Такія палі выкарытоўваюцца ў якасці сродка сарціроўкі і пошуку данных, па тых звестках, якія ў іх утрымліваюцца. Для вырашэння асобных (прыкладных) задач некаторыя фармаціраванныя палі могуць быць аб’яўленны (па слоўніку) нарміраваннымі. Так, напрыклад, для кантролю тэхналогіі апрацоўкі дакументаў і, у прыватнасці, тэрмінаў праходжання іх па тэхналагічнаму ланцужку (заказ=>паступленне ў аддзел апрацоўкі=>паступленне на абанімент) адпаведныя тэхналагічныя палі могуць кантралявацца абавязковым уводам даты/часу передачы/апрацоўкі дакументу.
· Лічбавыя – утрымліваюць запісы толькі лічбавых значэнняў вымяральных велічынь (грашовыя суммы, паказчыкі весу, геаметрыя), над якімі магчыма ажыццяўленне арыфметычных дзеянняў. Аднак, да гэтых палёў не адносяцца сімвалы ББК, УДК і г.д. І так сама сюды не адносяцца грашовыя паказальнікі (кошт кнігі, кошт перасылкі дакументу).
У АБІС выкарыстоўваюцца так сама ўзаемазвязанныя множныя, группавыя і паўторныя палі данных:
· Множныя - выкарыстоўваюцца ў фактаграфічных базах данных АБІС. Яны утрымліваюць некалькі элементарных падпалёў, якія утрымліваюць аднатыпныя запісы. Яны выкарыстоўваюцца для запісу узаемазвязанных аб’ектаў (даўжыні, высаты, шырыні аб’ектаў, вагі аб’ектаў) у адпаведных падпалях, напрыклад “габарыты аб’ектаў”.
· Группавыя – уключаюць у сябе 2 і больш другіх группавых ці множных палёў. Выступаюць у якасці сродка аб’яднання некалькіх палёў. Іх можна выявіць па назве, ці імя группавога поля. Прыкладам такога поля у бібліяграфічных базах данных з’яўляецца поле бібліяграфічнага апісання дакумента.
· Паўторныя – маюць кратнасць паўтарэння больш аддзінкі. Імі могуць быць элементарныя (без утрымання ў сваім складзе іншых палёў і падпалёў), множныя і группавыя палі. Напрыклад поле ЮСМАРКА “Іншыя аўтары”.
Сукупнасць усіх палёў, якія адносяцца да аднаго і таго ж аб’екта называцца запісам. Запісы ідэнтыфікуюцца “ключом”. “Ключ” – гэта так сама поле, якое мае унікальнае (адназначнае значэння) адпаведна атрыбуту.
Калі запіс ў цэлым характырызуе той ці іншы аб’ект, то асобныя яго элементы прадстаўляюць сабой розныя уласцівасці аб’екту і пры гэтым называюцца “атрыбутамі”.
Такім чынам, атрыбут – элемент данных, які утрымлівае інфармацыю аб аб’екце (імя, тып, даўжыня запісу).
У АБІС выкарыстоўваюцца лагічныя і фізічныя запісы:
· Лагічны запіс – вызначаецца мносства элементаў інфармацыі, якія апісваюць факт, асобны аб’ект, ц і класс аб’ектаў як аддзінае цэлае. Адзін лагічны запіс можа складацца з некалькіх фізічных, ці быць часткай аднаго фізічнага запісу.
· Фізічны запіс – ўяўляе сабой порцыю данных на электронных носбьбітах інфармацыі. Ён можа утрымліваць адзін лагічны запіс, яго частку ці некалькі лагічных запісаў. Пры гэтым тып запісу можа быць фіксаванай, пераменнай і неакрэсленнай даўжыні. Некалькі паслядоўных лагічных запісаў, аб’яднаных ў адзін фізічны запіс называюць блокам данных. Гэты блог выступае ў якасці аддзінкі доступу да знешняй памяці ЭВМ. А ў камп’ютарных сетках забяспечвае магчымасць перадачы данных, як аддзінага цэлага. Ажыццяўляе усё гэта з адпаведнасцямі з пратаколамі.
Памер блоку данных так сама можа быць фіксаванай і неакрэсленнай даўжыні.
Сукупнасць лагічных запісаў – файл. Зместам файла можа стаць аддзін лагічны запіс, ці некалькі іх, якія аб’яднаны агульным іменем. Напрыклад, ў АБСІ фаіл можа ўтрымліваць запісы з мносствам бібліяграфічных апісанняў (бібліяграфічны фаіл), кожнае з якіх так сама з’яўляецца лагічным запісам, які аб’яднаны з іншымі якімі-небудзь агульнымі прыкметамі (тэматыка, від дакумента, храналогія і г.д.). Зместам запісу ў файле могуць быць так сама:
· Асобныя дакументы (тэкставы фаіл).
· Паслядоўнасць аперацый ці іх чатскі, выконваемыя камп’ютэрам (праграмны фаіл).
Прымяняльна для многіх задач аўтаматызаванай апрацоўкі данных ў бібліятэцы, разам з тэрмінам “фаіл” можа выкарыстоўвацца тэрмін “массіў” = у дадзеным выпадку як сінонімы. У беларускамоўнай і рускамоўнай практыцы словы “фаіл” і “массіў” маюць адрозненні. Звязана гэта з тым, што паняцце “массіў” не заўсёды звязваецца з запісам інфармацыіных элементаў, уключаючы і поўнатэкставыя дакументы, а паняцце “фаіл” павінна уключаць такую умову.
У англійскай мове выкарыстанне слова “фаіл” мае пашыранае значэнне (“картатэка”, “архіў”, “камплект дакументаў” і г.д.).
Кожнаму запісу, ці іх группе, у файле прысвойваецца асобнае імя “імя файла”. Яно складаецца з паслядоўнасці літар і лічбаў і спецыяльных знакаў. Дзякуючы гэтаму імя і ажыццяўляецца пошук і ідэнтэфікацыя.
На фізічным узроўні змест файла можа быць:
· Структурыраваны, гэта ажыццяўляецца за кошт палёў данных, можа уключаць мносства запісаў.
· Не структурыраванным – прадстаўляць сабой адзіны фізічны запіс.
Пры выбары метаду запісу файла улічваюцца характарыстыкі сістэмы, здольнасці тэхнікі, эканамічныя аспекты і надзейнасць выбіраемага метаду. Існуе цесная сувязь паміж структурай інфармацыі, якая напаўняе фаіл, механізмам размеркавання памяці і размеркавання доступу да данных.
АБІС уяўляе сабой сукупнасць файлавых структур, пабудаваных па пэўнай канцэпцыі, згодна прыкладному праграммнаму забеспячэнню. У АБІС існуе жорсткая заалежнасць паміж спосабамі выкарыстання данных ў прыкладной праграмме і арганізацыі файлаў.
Файлы і ствараюцца для вырашэння пэўнага комплексу задач, звязанных з аўтаматызацыяй бібліятэкі і агранізацыяй доступу да сусветных інфармацыйных рэсурсаў.
У практыцы аўтаматызацыі бібліятэк выкарытсоўваюцца наступныя спосабы арганізацыі файлаў:
· Паслядоўны набор данных з прамым доступам.
· Індэксны.
· Змешаны інэксна-паслядоўны.
Файлы аб’ядноўваюцца ў БД.
Існуе мносства вызначэння паняцця БД (залежыць ад обласці выкарыстоўвання).
Прымяняльна да АБІС пад базай данных будзем разумець: арганізаваную сукупнасць узаемазвязанных данных (блокаў інфармацыйных элементаў), якія адносяцца да пэўнай праблемнай вобласці (тэматыка і інш), прадстаўлены і зафіксаваны па пэўных фарматах на электронных носьбітах з магчымасцю іх далейшага нарошчвання, абнаўлення і выкарыстання.
БД павінна адпавядаць наступным прыкметам:
· Утрымліваць некаторую множнасць данных, якія неабходны і дастатковы для вырашэння канрэтных задач карыстальнікаў і іх інфармацыйных патрэб.
· Базы данных павінны быць пэўным чынам структурыраваны, а данныя ў іх павінны быць звязаны паміж сабой.
· Данныя ў БД павінны быць зафіксаваныя на электронных носьбітах, у форме, якая прыгодна для іх аператыўнага папаўнення, выкарыстання з прымяненнем сучасных сродкаў вылічальнай тэхнікі, тэлекамунікацый і СКБД (сістэм кіравання БД).
Сукупнасць данных, якія не адпавядаюць любой з пералічаных прыкмет, не могуць называцца БД. Так напрыклад, БД не могуць называцца:
· Фонды бібліятэк.
· Массівы дакументаў (акрамя поўнатэкставых электронных).
· Асобныя і сукупныя файлы.
· Любы набор бумажных дакументаў і данных.
· Архівы дакументах і данных.
· Данныя на іншых, не электронных носьбітах.
Арганізацыя і вядзенне баз данных патрабуе пэўнай схемы іх сістэматызацыі. У якасці простых схем могуць выступаць:
Табліцы, ў якіх данныя прадстаўлены ў строгай лаканічнай форме. Данныя упарадкаваны, іх лёгка знайскі, упарадкаваць, аб’яднаць, абнавіць. Множнасць узаемазвязанных табліц складае інфармацыйна-лагічную мадэль пэўнага накірунку ці галіны ведаў.
Пры стрварэнні БД абавязкова улічваюцца фактары:
· Рэсурсы і аб’ём памяці камп’ютара.
· Даступнасць данных.
· Гнуткасць і частата папаўнення данных.
· Часу захоўвання данных.
Улік сродкаў доступу да накаплення інфармацыі і незалежнасць данных ад праграмм, якія іх вызываюць, называецца СКБД.
СКБД прызначаны для таго, каб адну і тую ж сукупнасць данных можна было выкарыстаць для вырашэння розных задач, з забеспячэннем аднастайнасці сродкаў звароту да данных.
БД уваходзяць, у якасці састаўной адзінкі, у банк данных (БкД). І выкарыстоўваюцца ў ім у якасці 2ух значэнняў:
· Як асобны інфармацыйны массіў, які даступны і праз камп’ютэрную сетку.
· Як тыражыруемы і рассылаемы массіў на з’ёмных носьбітах.
Паняцце БкД так сама трактуецца неадназначна. У адных выпадках можа трактавацца як сукупнасць баз данных і СКБД (маніпуляванне даннымі), у другіх – у паняцце банка ўключаюць тэхнічныя, праграммныя і раганізацыйныя сродкі.
БкД з’яўляюцца важнейшай часткай АБІС. Асабліваць у тым, што у БкД захоўваецца вялікі аб’ём самай разнастайнай інфармацыі. Так сама гэта інфармацыя мае складаную структуру. Дзякуючы БкД маецца магчымасць онлайн доступу шматлікіх карыстальнікаў. Многаспектнасць і многаварыянтнасць інфармацыі.
Віды фарматаў.
Падраздзяляюцца на 2 группы:
· Унутраныя.
· Каммунікатыўныя.
Такое паддзяленне з’яўляецца ўмоўным, таму што ў сучасных АБІС (пераважнай большасці) у якасці унутранага фармату выкарыстоўваецца адзін з каммунікатыўных фарматаў.
Унутрнаныя фарматы – сукупнасць правілаў запісу і структуры прадстаўлення данных канкрэтнай (лакальнай) АБІС, для вырашэння вытворчых, карыстальніцкіх і службовых задач аўтаматызацыі бібліятэчна-інфармацыійных працэссаў. У розных АБІС могуць выкарыстоўвацца розныя фарматы.
У адпаведнасці з этапамі апрацоўкі інфармацыі ў сістэме, унутраны фармат складаецца з этапных:
· Прадмашынны.
· Прадсістэмны.
· Фармат пошуку.
· Выхадны фармат.
· Выдаведскі фармат.
У некаторых АБІС гэтыя фарматы могуць сумяшчацца адзін з адным.
Падрабязней пра фарматы:
· Прадмашынны: прызначаны для прадстаўлення вынікаў аналітыка-сінтэтычнай апрацоўкі дакументаў, фактаў і для забеспячэння ўводу данных ў АБІС. Гэты фармат вызначае стандартызаваную форму структуры, зместу і сістэмы кадзіравання інфармацыі на носьбітах для яе электроннай апрацоўкі. У бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці фарматам адпавядаюць правілы і схемы апрацоўкі дакументаў, якія з рознымі ступенямі паўнаты вызначаюць набор элементаў, выкарыстоўваемы парадак іх запісу і месцаразмяшчэнне кожнага элемента. Асаблівае значэнне пры гэтым маюць стандарты, у першую чаргу на бібліяграфічнае апісанне. Пры пераводзе бібліяграфічнага апісання ў электронную форму пытанне аб нязменнасці парадку размяшчэння элементаў бібліяграфічнага апісання губляе папярэдняе значэнне. Парадак прадстаўлення запісу аб дакуменце для касрыстальніка тым больш не істотны, таму што гэтая інфармацыя для аго не бачна. Карыстальніку вельмі важна толькі тое, каб агульна прынятыя правілы не былі парушаны пры вывадзе данных на экран, ці на друк. Гэты фармат уяўляе сабой сваеасаблівую фармалізаваную анкету для запісу і апрацоўкі структуры данных, і утрымлівае склад палёў данных, якія адпавядаюць складу апрацоўваемых дакументаў, ці звестак аб іх змесце, правілах запаўнення. Гэты фармат – спецыяльна размечаны экран манітора для клавіатурнага ўводу. Адносна бібліяграфічнай інфармацыі ён утрымлівае усе элементы бібліягафічных данных, якія дзеляцца на пэўныя блокі, у адпаведнасці з палямі, якія маюць пераменную даўжыню, а так сама рэзервныя і службовыя палі для службовых паметак. Пры арганізацыі фарматаў, зыходзяць з таго, што кожны элемент апісання ў іх мае строгавызначанае месца, а элементы апісання могуць аддзяляцца з дапамогай сімвалаў раздзеліцелей. Кожнаму элементу запісу прысвоена метка, якая можа быць канкрэтызавана кодам-ідэнтэфікатарам. Для апісання канкрэтных відаў дакументаў распрацоўваюцца адпаведныя рабочыя фарматы, якія запаўняюцца ў адпаведнасці з кіраўніцтвамі па запаўненню фарматаў менавіта дадзеннага віду дакументаў. Пасля клавіатурнага запаўнення прадмашыннага фармату ён уводзіцца ў памяць машыны.
· Фармат захоўвання: дазваляе забяспечыць кампактнасць данных, запісаў у БД, а так сама забяспечвае зручнасць пераходу ў рабочы фармат і наадварот.
· Рабочы фармат: забяспечвае прастату і высокую хуткасць доступу да ўсіх элементаў данных пры выкананні розных відаў машыннай апрацоўкі і пераутварэння данных.
· Фармат пошуку: прызначаны для выдачы данных на экран ці друк у рэжыме дыялога. Ён звязаны з фарматам вываду (вынікаў работы праграммы).
· Выдаведскі фармат: забяспечвае выкананне патрабаванняў да выдаведскай прадукцыі (у частцы прадстаўлення бібліяграфічнага апісання, аглаўлення, выпраўлення памылак).
У розных АБІС выкарытоўваюцца розныя унутраныя фарматы, што не заўсёды дазваляе весці абмен інфармацыяй паміж рознымі АБІС. Для таго, каб гэта ліквідаваць распрацаваны каммунікатыўныя фарматы.
Асноўнай вартасцю такога фармата з’яўляецца яго гнуткасць пры электроннай апрацоўцы інфармацыі, магчымасць выбаркі і выкарыстання інфармацыі, якая утрымліваецца толькі ў тых палях, якія цікаваць карыстальнікаў.
Каммунікатыўны фармат з’яўляецца сродкам узгаднення структуры і характару запісаў у массівах і БД, якія з’яўляюцца аб’ектамі перадачы і прыёму ў працэссах інфармацыйнага ўзаемадзеяння сістэм.
Каммунікатыўны фармат павінен адпавядаць патрабаванням міжнародных стандартаў, якія устанаўліваюць абмежаванні па складах, структуры і правілах запаўнення абавязковага да кожнага і іх складу палёў данных.
Гэтыя фарматы прызначаны для інфармацыйнага абмену паміж бібліятэкамі, для стварэння карпаратыўных бібліятэчна-камп’ютарных сетак і для сумеснага фарміравання/стварэння і выкарыстання самых разнастайных інфармацыйных прадуктаў і паслуг.
Існуюць 2 асноўных віды каммунікатыўных фарматаў:
· Міжнародныя.
· Нацыянальныя.
Міжнародныя: гэтыя фарматы прадстаўляюць сабой группу МАРК падобных фарматаў:
· USMARC
· UNIMARC
· MARC21
· InterMARC
У першыню МАРС фармат быў распрацаваны бібліятэкай Кангрэсса США, 1965-66 гадах з мэтай атрымання данных каталагізацыі ў машыначытаемым выглядзе і меў назву USMARC. З тягам часу, гэты фармат стаў унутранным фарматам для мносства амерыканскіх АБІС, а амерыканскія АБІС самыя распаўсюджанныя ў свеце. Такім чынам ён стаў міжнародным.У стварэнні гэтага фармату ўдзельнічала так сама Брытанская Нацыянальная бібліятэка.
У 70ыя гады з’явілася шмат версій гэтага МАРС фармату ў розных краінах свету, і яны сталі нацыянальнымі каммунікатыўнымі фарматамі, але база ў іх МАРСа. Но накіраваны яны былі і улічвалі правілы каталагізацыі пэўнай краіны. Атрымоўвалі назву ад назвы краіны.
Кожны з гэтых фарматаў дазваляе стварыць эталонны варыянт бібліяграфічных запісаў у аўтаматызаваным рэжыме і непасрэдна ажыццяўляць працэсс каталагізацыі дакументаў.
Створаныя нацыянальныя фарматы ў 70ых гадах, хоть яны і ствараліся на аснове МАРСа, але былі не сумяшчальныя, таму іх нельга было назваць каммунікатыўнымі.
З-за гэтага, у другой палове 70ых гадоў ІФЛАй была выпушчана версія новага фармату якая атрымала назву UNIMARC(1977). Ён быў створаны для садзеяння міжнароднаму абмену даннымі ў машыначытаемай форме паміж нацыянальнымі бібліяграфічнымі службамі.
UNIMARC стаў пасрэднікам паміж любымі нацыянальнымі версіямі группы фарматаў MARC. Ён забяспечыў канвертаванне данных з нацыянальнага фармату ў UNIMARC фармат, і наадварот. Пры гэтым былі улічаны ўсе патрабаванні міжнародных стандартаў па бібліяграфічным апісанні.
У 80ых гадах з’явілася мносства нацыянальных фарматаў (Рос, Бел, Літ), якія ўжо будаваліся на: бралі ЮНІMARC фармат і ўносілі змены, якія лічылі нацыянальныя асаблівасці дакументаў і нацыянальных правілаў каталагізацыі. А нацыянальныя правілы каталагізацыі усё больш прыстасоўваліся да міжнародных.
1988 – створаны БЕЛMARC фармат. Значны уклад унеслі: Фядорына, Лейко і прадстаўнікі кафедры.
BELMARC фармат.
Гэты фармат стаў распрацоўвацца пад эгідай стварэння навукова-інфармацыйнай камп’ютэрнай сеткі Беларусі і па заднні фонду інфарматызацыі. Пры НББ была створана міжбібліятэчная рабочая группа, у склад якой увайшлі прадстаўнікі розных бібліятэк і выкладчыкі універсітэта кульутры.
БЕЛMARC фармат выступае ў АБІС у якасці сродка:
· Стварэння эталона электроннага апісання нацыянальнага дакумента з улікам патрабаванняў і ўмоў, пры якіх дапусцімы адхіленні ад гэтага эталона.
· Адлюстравання ў электроннай форме звестак аб фондах буйнейшых бібліятэк Беларусі, іх захоўвання ў зводным электронным каталозе і ажыццяўлення на яго аснове шматаспектнага пошуку бібліяграфічнай інфармацыі шырокім колам карыстальнікаў інфармацыі.
· Арганізацыі адзінай тэхналогіі нацыянальнай карпаратыўнай каталагізацыі (стварэння электронных бібліяграфічных запісаў), якая дазваляе ажыццявіць аднаразовую апрацоўку і шматразовае выкарыстанне. І гэта дазваляе ліквідаваць дубліраванне працэссаў каталагізацыі.
· Падрыхтоўкі якасных нацыянальных бібліяграфічных прадуктаў рознага прызначэння з мэтай прадстаўлення іх на сусветным рынку. Асабліва прадуктаў, звязанных з нацыянальнай культурай, мастацтвам.
· Для інфармацыйнага ўзаемадзеяння бібліятэк і інфармацыйных устаноў як краіны так і свету. З дапамогай сучасных сродкаў тэлекамунікацый і з выкарыстаннем сумяшчальнага каммунікатыўнага абменнага фармату UNIMARC.
Сучасныя АБІС падтрымліваюць UNIMARC фармат. А ў нацыянальным маштабе – свае нацыянальныя фарматы, якія і пабудаваны на аснове UNIMARCа.
Для ажыццяўлення працэссаў каталагізацыі ў аўтаматызаваным рэжыме існуе падсістэма уводу бібліяграфічных запісаў у БелMARC фармаце. Гэтая сістэма ўяўляе сабой самыя разнастайныя палі БелMARC фармата, якія і запаўняюцца пры стварэнні запісу.
Але, канчатковай мэтай з’яўляецца стварэнне цэнтралізаванай сістэмы бібліяграфічных данных у нацыянальных цэнтрах карпаратыўнай каталагізацыі, з тым каб іншыя бібліятэкі выкарыстоўвалі запісы з іх шляхам імпарту, а не стваралі іх самі. З магчымасцю змяняць ці інгараваць пры неабходнасці асобныя палі.
Такі цэнтр ствараецца ў НББ, які рэалізоўвае аднаразовую апрацоўку і шматразовае выкарыстанне, што дазваляе эканоміць сродкі, ліквідаваць дубліраванне.
Тэхналагічна ў АБІС пераход з аднаго фармата ў іншыя, пры міжнародным абмене інфармацыяй ажыццяўляецца з дапамогай канвертараў. Гэта спецыяльныя праграммы, якія дазваляюць пераўтвараць бібліяграфічную інфармацыю з UNIMARC фармата ў БелMARC, РусMARC фарматы і наадварот.
Існуюць правілы запаўнення усіх палёў БелMARC фармата. Гэта кіраўніцтвы па запаўненні фарматаў, на ўсе практычна віды дакументаў (брашуры, кнігі, рукапісы, ноты, аўдыёматыр’ялы, стандарты, патэнты, электронныя рэсурсы і інш.). Гэтае апісанне уводзіца ў падсістэму ўвода ў АБІС, і з дапамогай гэтых запісаў можна ажыццяўляць пошук інфармацыі.
Акрамя гэтага, БелMARC фармат і запісы ў ім ажыццяўляюцца так сама шляхам стварэння аўтарытэтных/нарматыўных файлаў.
У БелMARC фармаце ёсць цэлая сістэма спецыяльнага абазначэння. Кожны запіс ўтрымлівае маркёр, даведнік і палі пераменнай даўжыні.
· Маркёр запісу – гэта набор сімвалаў, пастаяннай даўжыні, які знаходзіцца ў пачатку кожнага запісу і утрымлівае пэўныя параметры для яго апрацоўкі:
o даўжыню запісу,
o яго статус (новы запіс, карэкціруемы запіс);
o іерархічны узровень запісу ў ланцужку падпарадкаваных і ўзаемазвязаных запісаў;
o ступень паўнаты запісу;
o умовы складання запісу (дэ візу, з другаснай крыніцы);
o адпаведнасць прымяняемых правілаў каталагізацыі патрабаванням ISBN;
o бібліяграфічны ўзровень апісання;
o фармат даведніка запісу, які ідзе за маркёрам – пазіцыі, ў якіх указаны даўжыні яго структурных элементаў.
· Даведнік запісу – прадстаўляе сабой паказальнік, размяшчаецца ў запісу непасрэдна за маркёрам і дазваляе вызначыць месцазнаходжанне ў запісу данных, якія адпавядаюць кожнаму полю. Гэтае поле ідэнтыфікуецца 3сімвальнай меткай. Калі поле ў запісу паўтараецца, то ў даведніку паўтараецца і метка і, адпаведна, артыкул, які вызначае палажэнне данных паўторнага з’яўлення поля ў запісу. Кожны артыкул даведніка мае фіксаваную даўжыню ў 12 сімвалаў: метка поля (3 сімвалы), даўжыня поля (4 сімвалы), пазіцыя пачатковага сімвалу (5 сімвалаў). Даведнікі ў розных запісах утрымліваюць розную колькасць артыкулаў, у адпаведнасці з наборам палёў запісу. Меткі ў даведніку ўпарадкаваны ў адпаведнасці па іх кодах.
· Пераменныя палі данных – першы сімвал ў обласці запісу з’яўляецца базавым адрасам данных. Яму прыпісваецца пазіцыя “0” для вызначэння становішча данных ў запісу. Для запісу ў БелMARC фармаце гэты першы сімвал ідэнтэфікатару запісу (яго унікальнага нумару) запісваецца ў полі “001”. Размяшчэнне базавага адрасу данных ў запісу задаецца ў маркёры пазіцыямі “12” – “16”. Пераменныя палі данных ідуць непасрэдна за даведнікам.
Тэма: Лінгвістычнае забеспячэнне АБІС.
У афіцыяльнай літаратуры часта выкарыстоўваецца тэрмін “інфармацыйна-лінгвістычнае” забеспячэнне АБІС. Гэта мае рацыю, і ў такім гучанні падкрэсліваецца што гэтыя 2 сродкі забеспячэння вельмі цесна звязаныя адзін з адным.
Лінгвістычнае забеспячэнне (ЛЗ) АБІС – прадстаўляе сабой шырокі копмлекс моўных сродкаў, неабходных для апрацоўкі дакументаў і запытаў, а так сама сродкі для выкарыстання і падтрымкі інфармацыйна-пошукавых моў (ІПМ).
ІПМ – штучная мова, прызначанная для фармалізаванага апісання дакументаў, данных, асобных паняццяў ці тэрмінаў і для ажыццяўлення наступнага іх пошуку ў інфармацыйных массівах АБІС. Стварэнне ІПМ абумоўлена неабходнасцю ўвода гэтай мовы ў камп’ютар. З другога боку, прыродныя мовы маюць свае “недахопы” пры ажыццяўленні працэдур запісу данных і ажыццяўленні інфармацыйнага пошуку. Да гэтых “недахопаў” адносяць:
· Сінанімію.
· Полісімію.
· Аманемію.
Асабліва гэта датычыць рассейскай мовы.
Асноўнымі крытэрыямі інфармацыйнага пошуку з’яўляюцца:
· Паўната.
· Дакладнасць.
· Аператыўнасць.
Менавіта фармалізацыя і дазваляе ажыццявіць паўнату і дакладнасць.
Лінгвістычнае забеспячэння – з’ўляецца краеўгольным камнем эффектыўнасці працы АБІС. З яго дапамогай вырашаюцца наступныя задачы:
· Апрацоўка усіх відаў уводзімых у сістэму дакументаў і запытаў, з неабходнай паўнатой і дакладнасцю.
· Сістэматызацыя дакументнага патоку і фармаванне інфармацыйных массіваў.
· Дакументнага фактаграфічнага пошуку ў базах данных АБІС.
· Для забеспячэння сумяшчальнасці розных АБІС – сумяшчальныя тыя АБІС, якія “размаўляюць” з дапамогай адных сродкаў лінгвістычнага забеспячэння.
· Арфаграфічнага кантролю.
· Для ажыццяўлення аўтаматычнай рубрыкацыі матэр’яла, напрыклад зместу бібліяграфічнага дапаможніка.
· Аўтаматычнага пераводу і транслітэрацыі.
· Аўтаматызацыі семантычнай апрацоўкі дакументаў і запытаў.
· Аўтаматызаванага вядзення асобных відаў лінгвістычнага забеспячэння з магчымасцю каррэкціроўкі і дапаўнення/папаўнення.
Паспяховае і эффектыўнае функцыянаванне АБІС магчыма толька пры налічыі цэлага комплекса моўных сродкаў - комплекса функцыянальна звязанных ІПМ.
Шырока выкарыстоўваюцца наступныя ІПМ (як сродкі лінгвістычнага забеспячэння АБІС):
· Мова апрацоўкі бібліятэчна-бібліяграфічных данных (для прадстаўлення бібліяграфічнай інфармацыі).
· Классіфікацыйныя мовы (для прадстаўлення тэматычнага ўзроўню інфармацыі).
· Дэскрыптарныя мовы (для прадметнага прадстаўлення інфармацыі).
· Мовы аўтарытэтных/нарматыўных файлаў (для кантролю элементаў бібліяграфічных запісаў пры ўводзе і пошуку інфармацыі ў сістэме).
· Аб’ектна-прыкметавыя мовы (для аб’ектаграфічнага, фактаграфічнага прадстаўлення інфармацыі).
· Мовы арфаграфічнага кантролю і транслітэрацы.
· Мовы запыту і маніпулявання даннымі (сродкі аперацыйнага/праграмнага кантролю).
Найболь якаснымі і эффектыўнымі лічацца тыя АБІС, у якіх выкарыстоўваюцца некалькі (як мага больш) найбольш распаўсюджаных ІПМ.
Мова апрацоўкі бібліятэчных і бібліяграфічных данных: выкарыстоўваецца для аўтаматызаванага уводу/вываду/захоўвання і пошуку бібліяграфічнай інфармацыі. Прадстаўляе сабой набор сродкаў для пабудовы і выкарыстання бібліяграфічнага апісання дакумента, які з’яўляецца адным з кампанентаў бібліяграфічнага запісу. Рэалізуецца і пры запаўненні прадмашыннага фармату АБІС. У розных АБІС выкарыстоўваюцца розныя мовы апрацоўкі бібліятэчна-бібліяграфічных данных, што звязана з прынятым у канкрэтнай краіне/бібліятэцы наборам выкарытоўваемых элементаў запісу. У вогуле, для ажыццяўлення інфармацыйнага аб’ёму патрэбна прытрымлівацца міжнародных стандартаў і дапаўненняў.
Классіфікацыйныя мовы: гэтыя мовы грунтуюцца напрынцыпах прэдкаардынацыі, г.з. “пабудовы слоўнікавага складу ЭВМ”, да правядзення працэссу слоўнікавага індэксавання. У сучасных АБІС найбольш распаўсюджаны наступныя классіфікацыйныя ІПМ:
· Дзяржаўны рубрыкатар НТІ.
· Прадметны рубрыкатар бібліятэкі Кангрэсса СШП (для АБІС амерыканскай вытворчасці, што выкарыстоўваюцца ў бібліятэках Беларусі).
· УДК.
· ББК.
· ДКД (дес. Клас. Дзьюі, у замежных АБІС).
Дзяржаўны рубрыкатар НТІ: з’яўляецца адной з асноўных классіфікацыйных моў, якая забяспечвае сумяшчальнасць АБІС. ДРНТІ – універсальая ІПМ, якая адлюстроўвае галіновае дзяленне народнай гасрпадаркі (эканомікі), дзяленне па навуковых дысцыплінах і па комплексных міжгаліновых праблемах (экалогія, ахова працы, космас).
Рубрыкатар з’яўляецца агульнасістэмным моўным сродкам ЛЗ. З дапамогай рубрыкатара ў сістэме можна вызначыць тэматычны ахоп, які адпавядае пэўнай бібліятэцы ці службе інфармацыі; ажыццявіць фарміраванне інфармацыйных массіваў з мэтай абмена; тэматычны пошук у БД; сістэматызацыю матэр’яла ў бібліяграфічных і інфармацыйных выданнях.
Рубрыкатар выконвае так сама функцыю спалучэння розных АБІС, а так сама АБІС і АІС. Ён так сама выконвае нарматыўную функцыю пры распрацоўцы і удасканаленні іншых рубрыкатараў (у тым ліку і лакальных).
Асноўнай часткай ДРНТІ з’яўляецца классіфікацыйная табліца, якая ўтрымлівае пералік кодаў і найменняў рубрык, якія размяшчаюцца ў парадку ўзрастання кода. Так сама ДРНТІ ўтрымлівае спасылачна-даведачны апарат.
Рубрыкамі ў ДРНТІ называюцца классіфікацыйныя дзяленні, а кодамі – індэксы. Да рубрыкатара складаецца алфавітна-прадметны паказальнік, які ўяўляе сабой алфавітны пералік паняццў, з указаннем кодаў руббрык, у якіх гэтыя паняцці разглядаюцца.
ДРНТІ – складаецца на нацыянальным узроўні і выступкае ў якасці дзяржаўнага эталоннага электроннага рубрыкатара.
У яго пастаянна ўносяцца змяненні.
Гэты рубрыкатар, як правіла, уключаецца ў кожную АБІС.
Прадметны рубрыкатар бібліятэкі Кагрэссу СШП: распрацаваны ў 1914 годзе. З таго часу ён пастаяна папаўняецца, відазмяняецца. Ёсць электронные версіі, якія выкарыстоўваюцца шматлікімі АБІС. Гэты рубрыкатар ўключаны ва ўсе АБІС Б-кі Гангрэсса СШП. Выкарыстаецца так сама і ў Беларусі для забеспячэння сумяшчальнасці працы і АБІС.
Прадметныя рубрыкатары выкарыстоўваюцца ў АБІС.
УДК – гэта міжнародная классіфікацыйная сістэмая, якая шырока распаўсюджана яна болшьай частцы Еўропы. Выкарыстозваецца ў Беларумі пераважна ў тэхнічны УДК.
Індэксы УДК уяўляюць сабой вынік тэматычнага апісання дакументаў і выступаюць ў якасці сродка сістэматызацыі электронных рэсурсаў АБІС Выкарыстоўваецца ў якасці аднаго са спосабаў пошуку ў інфармацыйных массівах.
Існуе электронная версія УДК, якую ў выглядзе кампактнага дыску можна набыць на інфармацыйным рынку. Апошняя версія УДК можа быць дабудавана ў вашай АБІС у якасці ЛЗ. Пастаўшчыком электроннай версіі УДК на тэррыторыі СНГ з’яўляецца ДПНТ Рассіі.
ББК – з’яўляецца постсавецкай універсальнай классіфікацыяй, якае мае шарокае выкарыстанне на Украіне, Рассіі і ў нас. Але сфера ужытку ББК паступова змяншаецца. Прызначэнне гэтай ІПМ аналагічна УДК. Электронны варыянт ББК распрацоўваецца, падтрымліваецца і распаўсюджваецца РНБ.ББК распрацаваны ў улікам фармата “РусМарк”, “БелМарк”. Электронны вырыянт ББК уключае ў сябе тэкставы фаіл, які складаецца з запісяў, з падтрымкай аўтарытэтных даннныж; тэкставы фаіл з нарматыўныіх запісаў, якія прыстасаваны для дзялення элементаў данных; файл дзялення нарматыўных запісаў, аформлены адпаведна ІСО; нарматыўныя аўтарытэтныя запісы для дзяленняў табліц ББК, якія загружаны ў АБІС РГБ, а так сама ў АРМ-сістэматызатар ДПНТБ Рассіі.
ББК і УДК – асноўныя ІПМ АБІС бібліятэк РБ.
ДКД – самая распаўсюджаная ў свеце. Гэтая классіфікацыя да 1929 года выкарыстоўвалася СССР. Актыўным перакладчыкам яе на русскую мову і распаўсюджвае яе ДПНТБ Рассіі, звязана з тым, што шырокае выкарыстанне замежных АБІС, якія падтрымліваюць ДКД. Функцыі і прызначэнне аналагічны ББК і УДК. ДКД мае сваю перавагу ў тым, што яна не залежыць ад мовы, а яе абазначэнні складаюцца ў арабскіх лічбаў, зразумелых ва ўсім свеце. Менавіта на базе ДКД створана УДК. У гэтай классіфікацыі 10 адкрытых натацый – ад 0 да 9. У ДКД і УДК аднолькавыя абазначэнні верхніх ўзроўняў, але яны разыходзяцца ў далейшых дзяленнях, ступені дэталізацыі, методыцы складання індэксаў. Улічваючы шырокае распаўсюджванне ДКД па ўсім свеце, яна з’яўляецца адным са сродкай міжнароднага інфармацыйнага ўзаемадзеяння. Спрашчае доступ да БД па многіх бібліятэках свету. Можна набыць электронную версію классіфікацыі Дзьюі у ГПНТБ Рассіі, а так сама электронную версію адпаведнасці ДКД і УДК.
Дэскрыптарныя мовы: прызначаны для прадстаўлення прадметнага зместу дакументаў і запытаў пры ўводзе дакументаў у сістэму. У першыню з’явіліся ў 50ых гадах, іх з’яўленне абумоўлена з’яўленнем першых ЭВМ. Гэтыя мовы спецыяльна былі распрацаваны для аўтаматызаванага прадстаўлення зместу і пошуку інфармацыі. Асноўным паняццем гэтых моў з’яўляецца паняцце дэскрыптар – гэта лексічная адзінка дэскрыптарнай ІПМ, якая пры індэксаванні дакументаў і запыту выбіраецца не з апрацоўваемага тэкставага, ці іншага матэр’ялу, а са спецыяльнага слоўніку. Дэскрыптары знешне нагадваюць ключавыя словы, але гэтым тэрмінам (“дэскрыптарам”) нададзеная сэнсавая адназначнасць. Ключавыя словы, у сваю чаргу, выбіраюцца з апрацоўваемага тэксту дакумента, а не са слоўнікаў. З дапамогай дэскрыптарнага ІПМ можна ажыццявіць больш глыбокае індэксаванне і больш аспекты пошук, чым з дапамогай ужо разгледзенных ІПМ. Сукупнасць дэскрыптараў, якія прадстаўлены ў дэскрыптарных артыкулах складаюць паняцце інфармацыйна-пошукавага тэзаўруса. Інфармацыйна-пошукавы тэзаўрус – гэта веды, якія прадстаўляюцца ў выглядзе паняццяў (тэрмінаў, нармалізаваных ключавых слоў) і адносінаў паміж імі. У якасці гэтых паняццяў і выступают дэскрыптары, якія звязаны парадыгматычнымі адносінамі. Парадыгматычныя адносіны (базісныя, аналітычныя) – гэта “пазатэкставыя адносіны”, адносіны, якія існуюць аб’ектыўна паміж лексічнымі аддзінкамі, якія фіксуюцца ў спецыяльным слоўніку, зыходзячы з патрэб інфармацыйнага пошуку. Гэтыя адносіны улічваюць сходства ці адрозненні ў аб’ёме паняццяў і змесце лексічных адзінак. Гэтыя адносіны бываюць моцнымі і слабымі.
Аб’ём паняцця – гэта множнасць прадметаў, якія ахопліваюць дадзеннае паняцце, якія уваходзяць у гэтае паняцце.
Змест паняцця – гэта сукупнасць свойстваў, прымет, якія ўласцівы кожнаму прадмету, якія ўваходзяць у аб’ём паняцця. У працэссу пазнання зместу паняцці могуць змяняцца: могуць з’яўляцца іх іншыя прыкметы.
Моцныя парадыгматычныя адносіны –смыславыя, родавідавыя, адносіны супадпарадкавання; выяўляюцца ў выніку сапастаўлення аб’ёму паняццяў. Да такіх адносін адносяцца наступныя віды:
· Эквівалентнасць – калі паміж паняццямі, аб’ёмы якіх супадаюць, ў змесце маюцца адрозненні. “Дакумент рукапісны” – “Дакумент неапублікаваны”.
· Радавыя (родавідавыя адносіны) – адносіны падпарадкавання, калі аб’ём аднаго ці некалькіх паняццяў уваходзіць ў аб’ём іншага паняцця. “Дакументы другасныя” – радавое паняцце, “Аннатацыя”, “Рэферат” – відавыя паняцці.
· Супадпарадкаванне (соподчіненіе) – паміж відавымі паняццямі, якія ў роўнай ступені падпарадкоўваюцца аднаму родаваму паняццю. Аб’ёмы іх не супадаюць, а ў змесце маюцца як агульныя, так і розныя прыкметы. “Кніга” – “Брашура” – “Лістоўка” – “Віды неперыядычных выданняў”.
· Адносіны тыпу “перакрыжаванне” – паміж паняццямі, змест якіх розны, але аб’ёмы часткова супадаюць. “Студэнты” – “Турысты”, “Пісьменнікі” – “Вучоныя”.
· Адносіны процівасупастаўлення – “дакументы тэкставыя” – “дакументы электронныя”. Дзякуючы рознаму зместу.
Слабыя парадыгматычныя адносіны (ассацыятыўныя) – гэта адносіны, якія выражаюць сувязі не паміж паняццямі, а паміж самімі прадметамі.
Віды ассацыятыўных адносін:
· Цэлае – частка (даведачна-пошукавы апарат – каталогі).
· Сістэма – элемент (ЦБС – бібліятэка-філіял).
· Адносіны дэтэрмінантнасці: прычына – вынік (старэнне дакументаў – зніженне попыту на іх).
· Працэсс – абсталяванне (электронная каталагізацыя – персанальны камп’ютэр).
· Матэр’ял (сыравіна) – выраб з яго (дрэва – папера).
· Прадмет – яго прызначэнне (CD-ROM – запіс інфармацыі).
· Навука – аб’ект яе вывучэння (інфарматыка - інфармацыя).
· Навука – яе прадстаўленне (бібліяграфазнаўства – бібліятэка).
· Прадмет – уласцівасць (інфармацыя – яе рассеіваніе).
Методыка стварэння інфармацыйна-пошукавых тэзаўрусаў (ІПТ) складаецца з наступных этапаў, якія вызначаюцца, як і ІПТ, адпаведным стандартам “Тезаурус информационно-поисковый однозначный. Правила разработки и т.д.”.
Этапы:
· Этап першы. Вызначэнне тэматычнага профіля ІПТ.
Гэты профіль вызначаецца шляхам аналізу патрэб спецыялістаў адпаведнай абслугоўваемай галіны ведаў. Не існуе універсальных ІПТ. Самі тэзаўрусы маюць часцей за ўсё або галіновы, або шмат галіновы, або тэматычны характар.
· Этап другі. Збор лексікі, адпаведнай профільнай тэматыцы, і фарміраванне лексічнага слоўніка.
Слоўнік – набор тэрмінаў па пэўнай галіне ведаў.Фарміраванне гэтага слоўніка – надзвычай складаная аперацыя, таму што ключавыя словы выбіраюцца як з першасных і другасных дакументаў, так і са слоўнікаў, энцыклапедый.
Мэта стварэння такога слоўніка – найбольш поўнае прадстаўленне тэрмінаў па пэўнай галіне ведаў. Гэтай справай займаюцца высокакваліфікаваныя спецыялісты ў пэўнай галіне ведаў. Гэты слоўнік падвяргаецца семантычнай (смыславой) апрацоўцы ў працэссе дэскрыптарызацыі.
· Этап трэці. Працэсс дэскрыптарызацыі.
Дэскрыптарызацыя – устанаўленне адносінаў паміж тэрмінамі слоўніка. Гэтыя адносіны, шляхамі упарадкавання тэрмінаў, выстройваюцца ў дэскрыптарных артыкулах. Кожны артыкул запісваецца вялікімі літарамі і ў множным ліку (“БІБЛІЯТЭКІ”).
Прыклады:
Дэскрыптарны артыкул “БІБЛІЯТЭКІ”:
o Парадыгматычныя адносіны (моцныя):
- Вышэйшыя паняцці: “Інфармацыйныя службы”.
- Сінанімічныя паняцці: “Бібліятэчная установа”.
- Ніжэйшыя паняцці: тыпы бібліятэк “Публічныя бібліятэкі”, “Спецыяльныя бібліятэкі”.
o Ассацыятыўныя адносіны (слабыя):
- “БІБЛІЯТЭКІ” = “Бібліятэчна-інфармацыйнае абслугоўванне”.
Усе унутраныя тэрміны (“Інфармацыйныя службы”, напрыклад) так сама выступаюць ў ролі заглаўных дэскрыптараў:
o “БІБЛІЯТЭЧНЫЯ УСТАНОВЫ” – “Гл. “БІБЛІЯТЭКІ”.
o “БІБЛІЯТЭЧНЫЯ ЦЭНТРЫ” – “Гл. “БІБЛІЯТЭКІ”.
o “ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ СЛУЖБЫ”:
- Вышэйшыя паняцці: “Сістэма інфармацыі”.
- Сінанімічныя паняцці: “Інфармацыйныя цэнтры”.
o “ПУБЛІЧНЫЯ БІБЛІТЯЭКІ”:
- Вышэйшыя паняцці: “БІБЛІЯТЭКІ”.
- Сінанімічныя паняцці: “Массавыя бібліятэкі”.
- Ніжэйшыя паняцці: віды публічных бібліятэк: “ЦБС”, “Школьныя бібліятэкі”.
· Этап чацьвёрты. Этап складання дапаможных паказальнікаў да ІПТ.
Часцей за ўсё, такія паказальнікі складаюцца 3 тыпаў:
o Сістэматычны паказальнік.
o Паказальнік іерархічных адносін (сувязей).
o Пермутацыйны паказальнік дэскрыптараў.
· Этап пяты. Этап афармлення ІПТ.
Ён афармляецца і прадстаўляецца ў адпаведнасці з ГОСТ “Тезаурус информационно-поисковый однозначный. Правила разработки и т.д.”. Згодна з патрабаваннямі ў склад ўваходзяць:
o Уводная частка.
o Лексіка-семантычны паказальнік.
o Дапаможны паказальнік.
Па форме прадстаўлення, як правіла, ІПТ можа быць прадстаўлены ў друкаваным і электронным выглядзе. У электронным выглядзе ён ўключаецца ў якасці лінгвістычнай кампаненты АБІС.
· Этап шосты. Рэгістрацыйная экспертыза ІПТ.
ІПТ як правіла рэгіструецца ў той вышэйстоячэй арганізацыі, па тэматычнаму профілю якой ён распрацаваны. Часцей гэта Дзярж Камітэт па навуцы, ці ў галіновым міністэрстве. Пасля гэтага і пачынае з’яўляцца інфармацыйна-пошукавым сродкам.
У АБІС Беларусі.
Спецыяльна распрацаваных для Беларусі тэзаўрусаў няма, таму выкарыстоўваюцца папоўненныя замежныя тэзаўрусы.
Рэспубліканская навукова-медыцынская бібілятэка выкарыстоўвае 2ухмоўную версію тэзаўруса, які створаны (дапоўнены і адкарэктаваны) Расійскай цэнтральнай медыцынскай бібліятэкі на аснове тэзаўруса “Mash” сістэмы “Медларс”, распрацаванай медыцынскай бібілятэкай СШП.
MASH. Гэты тэзаўрус (электронная версія) функцыяніруе ў асяроддзі АБІС “ІРБІС” (у праграммным асяродзіі CdsASIS (бясплатна распрацавана і распаўсюджвае ЮНЭСКА)).
Складаецца з наступных сродкаў:
· Галоўныя прадметныя загалоўкі.
· Геаграфічныя загалоўкі.
· Галоўныя ..
· Тэрміны па-за тэзаўрусам.
· Другасныя дэскрыптары.
· Уваходныя тэрміны.
Першыя 4 группы тэрмінаў – галоўныя дэскрыптары.
БелСХБ – выкарыстоўвае шматмоўны сельскагаспадарчы тэзаўрус “AGROLOC”. Ён распрацаваны FAO (Міжнароднай ассацыяцыяш па прадавольству і харчаванню). Ён так сама ўключаны ў базы данных АБІС ІРБІС (АГРЫС).
У бібліятэцы БДУ Фізкультуры і Спорта выкарыстоўваецца спартыўных тэзаўрус “Sport tezaurus”, які распрацаваны і падтрымліваецца міжнароднай спартыўнай ассацыяцыяй і канадскім цэнтрам спратыўнай інфармацыі.
Некаторыя бібліятэкі Беларусі выкарыстоўваюць не поўныя версіі пэўных галіновых тэзаўрусаў.
Дата добавления: 2016-03-05; просмотров: 1494;