ОСь – «Операционная система».
ПО (“soft”) – гэта сукупнасць праграммных сродкаў для кіравання работы РС і АБІС. А так сама сюды ўваходзіць дакументацыя, неабходная для выкарыстання ПО.
Пад “праграммнай дакументацыяй” разумеюць комплекс дакументаў, якія ўтрымліваюць поўнае апісанне праграммы, поўны набор звестак пра асаблівасці яе распаўсюджвання (прадажы) і выкарыстання.
Аснову ПО складаюць алгарытмы.
Алгарытм – гэта паслядоўнасць дзеянняў(крокаў), каманд, аперацый і правілаў іх выканання, якія прызначаны для выканання задач (групп задач) – задач, якія звязаны з аўтаматызацыяй бібліятэкі і яе бібліятэчна-інфармацыйных працэссаў.
Фармалізаванае апісанне алгарытмаў аналагічна па сваёй сутнасці асноўным часткам праграмм, якія іх рэалізуюць.
Праграмма апісывае на адной з моў праграммавання ці ў машынным кодзе дзеянні, якія павінен выконваць РС ў адпаведнасці з алгарытмамі вырашэння адпаведных задач.
Структура праграммы прадстаўляе сабой агульную схему пабудавання праграммы і складаецца з:
· Праграммных блокаў (напрыклад працэсс каталагізацыі, ці камплектавання).
· Узаемасувязей паміж праграммнымі блокамі.
ПО ў АБІС дзеліцца на 2 асноўныя часткі:
· Агульнае (стандартнае) – ёсць абавязкова.
· Прыкладное – яно залежыць ад галіны, дзе ПО прымяняецца.
РС, якія аб’яднаны ў бібліятэчна-камп’ютарную сетку выкарыстоўваюць яшчэ і сеткавае ПО (так сама стандартнае і прыкладное).
Агульнае ПО – уяўляе сабой сукупнасць праграмм, прызначаных для:
· Работы РС.
· Планавання і арганізацыі вылічальных працэссаў.
· Аўтаматызацыі праграммавання.
· Атладкі праграмм і выканання запытаў карыстальніка.
Па функцыянальнаму прызначэнню ў агульнае ПО уваходзіць ОСь і сервісныя праграммы, якія прызначаны для тэхнічнага абслугоўвання РС.
У аўтаматызаваных сістэмах ПО ўключае ОСь і яе дапаможныя сродкі (приложения).
ОСь з’яўляецца пасрэднікам паміж РС і карыстальніцкімі праграммамі. Яна ўяўляе сабой сукупанасць праграмм у машынных кодах, якія кіруюць асноўнымі дзеяннямі РС, яго перыфірыйнымі ўстройствамі, забяспечваюць працу ўсіх астатніх прагграмм і ўзаемадзенічае з аператарамі сістэмы.
ОСь дазваляе:
· Кіраваць памяццю РС.
· Праводзіць увод/вывад інфармацыі.
· Кіраваць файлавай сістэмай, узаемадзейнічаць з ёй.
· Праводзіць дэскрыптарызацыю (?).
· Абараняць і улічваць выкарыстоўваемыя рэсурсы.
ОСь могуць быць створаны для пэўных классаў РС, для сеткавых тэхналогій і г.д.
ОСь №1 па колькасці карыстальнікаў - Windows.
ОСь, якія выкарыстоўваюцца ў АБІС, падраздзяляюцца на:
· Шматкарыстальніцкія. “Сервер” – “многа кліентаў у адзіны час”.
Такі рэжым работы падтрымліваюць:
o Unix
o Solaris
o Linux
Выкарыстоўваюцца ў адпаведнасці з мэтамі.
· Аднакарыстальніцкія. Не маюць вышэйпералічаных магчымасцяў. Выкарыстоўваюцца на 1 ці некалькіх РС.
Сервісныя праграммы (“utilites”) – гэта дапаможныя праграммы агульнага ПО. Прызначаны для выканання спецыяльных тыпаў задач, якія звязаны з работай РС: дыягностыка, кіраванне памяццю, барадзьба з вірусамі, архівацыя файлаў і г.д.
Да шырокага классу дапаможных сродкаў агульнага ПО адносяцца і драйвера. Яны прызначаны для кіравання усімі ўстройствамі РС.
Усё гэта багацце можа мець выгляд як асобных праграмм так і пакетаў прыкладных праграмм (ППП).
Пакеты прыкладных праграмм прызначаны для вырашэння розных задач карыстальніка РС і аўтаматызаваных сістэм (АБІС). ППП дазвалюць вырашыць задачу ці класс задач, звязанных з апрацоўкай данных ў пэўнай вобласці дзейнасці.
ППП – комплекс праграмм і звязаннай з імі дакументацыі (ліцэнзія, кіраўніцтва).
ППП для аўтаматызацыі бібліятэк адрозніваюцца разнастайнымі падтрымліваемымі/выкарыстоўваемымі ОСь і СКБД, аўтаматызуемымі бібліятэчнымі функцыіямі, характарыстыкамі і аб’ёмам падтрымлеваемых БД, спосабамі пабудовы інтэрфеўсу, наяўнасці інтэграфцыіі РС і АРМаў, сродкаў доступу ў сеткі і інш.
Існуе сусветны рынак ППП.
ППП для аўтаматызацыі бібліятэк (у “вузкай” аўтаматызацыі) = АБІС.
Дата добавления: 2016-03-05; просмотров: 841;