ІПС. Мова нарматыўных/аўтарытэтных файлаў (запісаў).

Аўтарытэтныя файлы першапачаткова былі распрацаваны ў 1977 годзе пад эгідай ЮНЭСКА і ІФЛА. Ствараліся яны з мэтай вядзення нацыянальнай бібліяграфічнай інфармацыі (нацыянальных бібліяграфічных файлаў). Ў 1984 годзе было надрукавана кіраўніцтва па складанню нарматыўных і спасылачных запісаў. Ў 1992 годзе зацьверджана кіраўніцтва па прадметных нарматыўных і спасылачных запісаў. Ў 1991 годзе быў распрацаваны фармат “ЮнімаркАўторытыс”.

 

Гэтыя аўтарытэтныя файлы ствараліся для мэтаў не толькі прадстаўлення сваёй нацыянальнай бібліяграфіяй, але і з мэтай сварэння міжнароднага абмена аўтарытэтнымі запісамі.

 

Аўтарытэтны фаіл прадстаўляе сабой апісанне, зыходным элементам данных якога з’яўляецца уніфікаваны загаловак. Гэты загаловак прадстаўляе сабой імя асобы/найменне арганізацыі/мерапрыемства/прадмета/тэмы/назвы твора/загаловак серыяльнага выдання ці шматтомніка і г.д. Пералік гэтых элементаў устанаўліваецца арганізацыяй-каталагізатарам.

Аўтарытэтны ў данным выпадку – дакладны, даставерны, поўны, “лепш не бывае”.

У гэтым файле так сама ўтрымліваюцца пэўныя інфармацыйныя заўвагі да загалоўка, усе вырыянты загалоўкаў і звязанныя загалоўкі, ад якіх фарміруюцца спасылкі, зветскі пра службу-каталагізатара, міжнародны ідэнтыфікацыйны нарматыўны нумар.

 

Элементы аўтарытэтных запісаў выяўляюцца пры падрыхтоўцы бібліяграфічных запісаў, а затым дапаўняюцца адсылкамі, тэкставымі даннымі даведачнага харктару.

 

Сістэма аўтарытэтных файлаў прызначана для:

· Каталагізацыі, у працэссе апрацоўкі дакументаў і стварэння бібліяграфічных запісаў.

Гэта дазваляе, з улікам усіх падходаў, аднастайна апрацаваць дакумент. Так сама стварыць эталон запісаў. Усе астатнія бібліятэкі могуць выкарыстоўваць гэтыя файлы.

· Для кіравання і падтрымкі бібліяграфічнага файла.

У дадзенным выпадку аўтарытэтны файл функцыянуе як срода кантролю памылак у загалоўках і іншых данных.

· Як сродак кіравання аўтарытэтнымі даннымі. Сістэма гэтых файлаў палягчае стварэнне данных. З’яўляецца асновай для стварэння нацыянальнай базы аўтарытэтных запісаў.

· Для інфармацыйнага пошуку.

 

Сістэма нарміраванных аўтарытэтных файлаоў базіруецца на фарматах АБІС (у Беларусі – БЕЛМАРК).

 

Сістэма гэтых файлаў уключае ў сябе наступныя:

· Файл загалоўкаў індывідуальнага аўтара і уніфікаваных назваў.

Ён уключае аўтарытэтные загалоўкі і уніфікаваныя назвы. Варыянтныя формы запісу, гістарычныя даведкі і спасылкі на розныя формы імя/назвы. З дапамогай спасылак звязваюцаа загалоўкі (формы на розных мовах).

Такі файл можа стварацца пад час бягучай каталагізацыі і рэтраканверсіі.

 

· Файл загалоўкаў каллектыўнага аўтара.

Уключае загалоўкі і найменаванні пастаянныз/часовых арганізацый/каллектываў. Утрымлівае формы назваў каллектыву; гітарычныя даведкі аб каллектыве (калі створаны/распушчаны), спасылкі да яго іншых назваў; так сама спасылкі да назваў на розных мовах.

Такі файл можа стварацца пад час бягучай каталагізацыі і рэтраканверсіі.

 

· Файл прадметных рубрык.

Ён ствараецца на базе прадметных рубрык карткавага каталога. Гэтыя прадметныя рубрыкі рэдагуюцца і адаптуюцца да ўмовоў электроннага каталога.

 

· Файл табліц классіфікацыі.

Уключае індэксы табліц, якія выкарыстоўваюцца ў даннай бібліятэцы.

 

Стварэнне сістэмы аўтарытэтных файлаў патрабуе намаганняў нацыянальнага і міжнароднага мастштабу. Існуюць міжнародныя праекты стварэння аўтарытэтных файлаў:

· Англаязычны праект “Author”. У рамках яго існуе магчымасць канвертацыі файлаў з нацыянальных фарматаў у міжнародны. Так сама гэты праект дае магчымасць выкарыстоўваць аўтарытэтныя файлы розных бібліятэк.
Так сама да гэтага праекту падключана бібліятэка Рассійскай Акадэміі Навук, што дазволіла распрацаваць адпаведны інтэрфейс для АБІС Litos, якая выкарыстоўваецца ў бібліятэцы РАН.

· Праграмма нацыянальных бібліятэк Бельгіі, Іспаніі, Партугаліі і Францыі, Велікабрытаніі. Назва яе: “Author COBRA”. Гэтыя бібліятэкі сумесна ствараюць аўтарытэтныя файлы і абменіваюцца імі паміж сабой.

 

У кожнай з краін на базе нацыянальных бібліятэк ствараюцца службы вядзення аўтарытэтных файлаў.

Функцыі гэтых служб:

· Каардынацыя дзейнасці па стварэнні файлаў.

· .. нацыянальнага апісання айчынных аўтараў.

· Складаюць/набываюць/купляюць/абменіваюць замежныя базы аўтарытэтных файлаў.

· Працуюць паміж бібліятэкамі-удзельніцамі у галіне каардынацыі планаў па стварэнні банкаў данных аўтарытэтных файлаў.

· Арганізацыя сістэмнай рэгістрацыі файлаў. Наладка іх распаўсюджвання і тыражыравання.

· Абслугоўванне карыстальнікаў у рэжыме online пры выкарыстанні каталогаў і бібліятэчных баз данных.

· Распрацоўка нарматыўных дакументаў па стварэнні/афармленні/выкарыстанні і г.д. аўтарытэтных файлаў.

 


Існуюць пэўныя спосабы фарміравання банкаў данных аўтарытэтных файлаў:

· “ЗВЕРХУ”. Пры зборы данных “зверху” за аснову бяруцца массівы файлаў бібліятэк, якія маюць найбольш поўныя звесткі ў банках/базах даных. Часцей за усё гэта нацыянальныя бібліятэкі.
Гэты массіў дапаўняецца і папаўняецца біблітэкамі-удзельніцамі з прастаноўкай сваіх сіглаў.

· “ЗНІЗУ”. Калі самі бібліятэкі-удзельнцы перасылаюць свай базы данных (файлаў) ў нацыянальную бібліятэку. Нацыянальная бібліятэка правярае гэтыя файлы, карэкціруе іх і ўключае ў агульныя банкі данных

· “КАМБІНАВАНЫ”. Калі і “зверху” і “знізу” разам.

Такая праца патрабуе даставернасці і дакладнасці прадстаўляемых данных. Часцей за ўсё перашкаджаюць гэтай працы састарэлыя тэлекаммунікацыйныя сродкі.

 

ІПС. Аб’ектна-прыметавыя мовы.

Прызначаны для аб’екта-графічнага прадстаўлення інфармацыі ў фактаграфічных базах данных.

Структуру складае елксіка і сінтаксіс (набор фарматаў стварэння фактаграфічных запісаў). Гэты фармат – пэўны тэкст, са спасылкай на тое месца, адкуль ён узяты.

 








Дата добавления: 2016-03-05; просмотров: 1110;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.009 сек.