Тэма: Бібліятэка як аб’ект інфарматызацыі.

Перад тым, як укараніць новую АБІС, ці удасканаліць ужо працуючую заўсёды вывучаецца бібліятэка, як аб’ект інфарматызацыі. Гэта шматаспектнае даследаванне. У аснову даследавання клазецца сістэмны падыход. Суць яго ў тым, што бібліятэчныя працэссы уяўляюцца як адзінае цэлае з улікам адзінак, складаючых гэтае цэлае.

Даследуюцца усе структурныя падраздяленні з фіксацыяй тых працэссаў, якія ў іх выконваюцца. Так сама – сувязі паміж структурнымі падраздяленнямі бібліятэкі з пункту гледжання выконвання імі бібліятэчна-інфармацыйных працэссаў.

 

У арганізацыйным плане пры даследаванні бібліятэкі ствараецца пэўная рабочая группа, у якую уваходзяць найбольш кваліфікаваныя бібліятэчныя работнікі. Задача гэтай группы: прааналізаваць бібліятэку, прадставіць ў тэхналагічным разрэзе усе інфармацыйныя задачы, паказаць іх сувязь і на аснове усяго гэтага прапанаваць пэўныя мерапрыемствы па распрацоўцы новай, укараненні існуючай, удасканалянні працуючай АБІС.

 

Пры аналізе бібліятэкі ў аснову кладзецца “кампаненты падыход” ці “кампанентная структура бібліятэкі”. За аснову гэтай структуры звычайна бярэцца падыход Ю.Н. Сталярова, які прадставіў бібліятэку ў выглядзе 4 кампанентаў:

· Інфармацыйны рэсурс ( + знешнія рэсурсы праз Інтэрнэт).

· Карыстальнікі бібліятэкі ( + знешнія карыстальнікі праз Інтэрнэт).

· Персанал бібліятэкі.

· Матэрыяльна-тэхнічная база.

 

Пры даследаванні бібліятэкі ствараецца іерархічнае прадстаўленне усіх яе бібліятэчна-інфармацыйных працэссаў: камплектаванне, бібліятэчнае абслугоўванне, захаванне.

 

Гэтая іерархія можа быць прадстаўлена ў выглядзе іерархічнага дрэва.

 

На кожны працэсс ствараюцца свае “тэхналагічныя карты”, у якіх не толькі паказваюцца працэссы, падпрацэссы, аперацыі, але і стадыі выканання гэтых працэссаў і тыя структурныя падраздзяленні, якія іх выконваюць.

Сукупнасць прадстаўлення бібліятэчна-інфармацыонных працэссаў і іх частак прадстаўляецца ў выглядзе набора тэхналагічных карт. Гэтыя тэхналагічныя карты выступаюць у ролі рэгламентуючых дакументаў (пастаноўка функцыянальных задач на аўтаматызацыю бібліятэк).

Ад зместу гэтых тэхналагічных картаў і разнастайнасці адлюстроўваемых у іх тэхналагічных працэссаў залежаць асновы пастанаўляемых задач.

 

Т.е. нормальными словами – это значит, что технокарты – просто «калька», согласно которой можно выбирать АБИС с необходимыми функциями, либо заказывать разработку новых (она поможет объяснить что вам собственно надо) или изменить существующую.

 

Пры аналізе бібліятэкі улічваюцца: памер фонда, колькасць чытачоў, наяўнасць тэхнікі і якой, кваліфікацыя супрацоўнікаў бібліятэкі (здольнасць іх працаваць з АБІС) і г.д.

 

Арганізацыйна-тэхналагічная дакументацыя (АТД):

Вынікам прадстаўлення бібліятэкі як аб’екта інфарматызацыі з’яўляецца комплекс арганізацыйна-тэхналагічнай дакументацыі.

Лекцыя 4.

АТДрэгламентуе работу персанала і аўтаматызаваных сістэм пры выкананні асноўных бібліятэчных функцый, дазваляе ўвязать розныя аперацыі ў розных тэхналагічных вузлах у адзінае цэлае. Такім чынам АТД садзейнічае тэхналагічнай дысцыпліне і якасці працы выканаўцаў.

 

Тэхналагічная дакументацыія складаецца з 3 асноўных відаў:

· Пааперацыйныя схемы.

Распрацоўваюцца на ўсе службовыя задачы, якія звязаны з усімі выканаўцамі. Такія задачы непасрэдна звязаны з тэхналагічнымі працэссамі, якія выконваюцца АБІС. Напрыклад апрацоўка уваходных дакументных патокаў; апрацоўка рэтраспектывы фондаў, для папаўнення электроннага каталога; вядзенне слоўнікаў сістэмы; напісанне дакументаў і актуалізацыя электроннага каталога; абслугоўванне чытачоў на абаніменце; абслугоўванне ў рэжыме “запыт-адказ”; падрыхтоўка бібліяграфічных выданняў і г.д.

Пааперацыйныя схемы звычайна і прадстаўляюцца ў выглядзе арыентавана графу (дрэва), вяршынямі якога з’яўляюцца аперацыі, за кожнай з якой прысвойваецца пэўны нумар, а рэбрамі гэтага графа (дрэва) з’яўляюцца лініі перадачы дакументаў і данных.

Пааперацыйныя схемы адлюстроўваюць ў графічнай форме паслядоўнасць выканання аперацый, ці групп узаемазвязанных аперацый, склад іх выканаўцаў і напрамкі перадачы інфармацыйнай прадукцыі. Яны ў сучасных АБІС адлюстроўваюць час выканання аперацыі а так сама іх перадачы для выканання аперацыі.

Пры неабходнасці пааперацыйныя схемы могуць дапаўняцца арганізацыйна-тэхналагічнымі схемамі, якія утрымліваюць ў абагульненай форме данныя аб паслядоўнасці, характару працэссаў і сувязі паміж імі. Такія схемы значна аблягчаюць вывучэнне і аналіз прынятай ў сістэме тэхналогіі.

 

· Тэхналагічныя карты.

· Тэхналагічныя інструкцыі.

Выступаюць у якасці тэкставых дадаткаў да аперацыйных схем. Утрымліваюць звесткі аб аперацыях, ці іх группах, якія уваходзяць ў гэтыя схемы. Прадстаўляюцца, як правіла, у таблічнай форме і могуць змяшчаць наступныя данныя:

o Назву выканаўцы (падраздзяленне ці группы падраздзяленняў бібліятэкі).

o Назву тэхналагічнага працэсса, яго этапа (стадыі) ці группы аперацый.

o Назву тэхналагічнай аперацыі ці группы аперацый.

o Умоўны нумар аперацыі ў адпаведнасці з пааперацыйнай схемай.

o Сістэмныя нумары тэхналагічных інструкцый і іх раздзелаў, якія рэгламентуюць выкананне тэхналагічных аперацый.

o Пасада, ці кваліфікацыйная катэгорыя выканаўцы.

o Аддзінка ўліку (бібліяграфічнае апісанне, аннатацыя, абслугоўванне заказу).

o Нормы часу на пэўную аддзінку работы (гадзіна, хвіліна) для кожнай пасады ці кваліфікацыйнай характарысткі спецыялістаў.

o Кантрольны тэрмін праходу дакументаў рознага віду праз данную аперацыю, этап ці стадыю апрацоўкі, ці гранічны тэрмін выканання аперацыі.

Тэхналагічныя карты могуць дапаўняцца звесткамі аб коштавых паказчыках этапаў і аперацый апрацоўкі на адзінку атрымоўваемай прадукцыі, звесткі аб часе прыёму і перадачы дакументаў ад аднаго выканаўца да іншага.

Наяўнасць усяго пералічанага залежыць ад канрэтнай АБІС і сістэмы распрацоўкі гэтых аперацый, а так сама ад канкрэтных тэхналагічных працэссаў і іх аб’ёму.

Тэхналагічныя інструкцыі раскладаюцца на этапы, стадыі ці канкрэтныя віды работ. Яны з’яўляюцца сродкам у рэалізацыі патрабаванняў і парадку выканання работ, зместу і формы прадстаўлення дакументаў і данных з мэтай забеспячэння высокіх тэхніка-эканамічных паказчыкаў функцыянавання сістэмы.

Тэхналагічныя інструкцыі могуць утрымліваць:

o Спасылкі на нарматыўныя дакументы.

o Звесткі аб складзе і парадку выкарыстання іншых сродкаў забеспячэння АБІС (інфармацыйных лінгвістычных праграмм).

o Тыпавыя формы дакументаў.

o Прыклады правільнага запаўнення і апрацоўкі дакументаў.

o Данныя аб часе і асобах, якія ўносілі змены ці каррэкціравалі гэтыя інструкцыі.

І інш.

Усе змены, якія ўносяцца ў гэтыя інструкцыі, павінны адпавядаць стандарту прадпрыемства.

Выснова з лекцыі: У АБІС адлюстраваны ўсе тэхналагічныя працэссы бібліятэкі. АБІС за кошт аўтаматызацыі аптымізуе гэтыя працэссы. Для укаранення АБІС патрэбны аналіз бібліятэкі. Вынікам гэтага аналізу з’яўляецца АТД.

 








Дата добавления: 2016-03-05; просмотров: 1226;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.01 сек.