Тэма: Арганізацыйна-функцыянальная структура АБІС. Паняцці.
Паспяховае функцыянаванне АБІС патрабуе такой яе арганізацыі, пры якой задачы, якія пастаўленны перад сістэмай, вырашаліся бы якасна пры наіменьшых намаганнях і выдатках.
У аснову любой АБІС пакладзены сістэмны падыход, які прадугледжвае узаемасувязь усіх падсістэм абіс; раздзяленне функцый, тыпізацыю параметраў, магчымасць нарошчвання і мадыфікацыі сістэмы. У гэтым сэнсе мы можам гаварыць аб арганізацыйна-функцыянальнай архітэктуры і структуры АБІС, якія шчыльна звязаны паміж сабой.
Пад арганізацыяй АБІС у асноўным разумеецца агульны прынцып пабудовы і функцыянавання АБІС.
У адносінах да сеткавых тэхналогій АБІС, паняцце архітэктура уключае пратаколы і інтэрфейсы, якія забяспечваюць сувязі паміж усімі кампенентамі адной сістэмы і розных сістэм. Забяспечваюць функцыянаванне бібліятэчна-кампьютэрнай сеткі.
Сюды адносяцца і фарматы данных і працэдуры перадачы данных.
Функцыянальная структура АБІС: уяўляе сабой упарадкаваную множнасць аб’ектаў і сувязей паміж імі. У якасці асноўных аб’ектаў выступаюць падсістэмы АБІС. У агульнанавуковым, “падсістэма” разумеецца як частка любой сістэмы, якая аб’яднана па родавідавой прыкмеце, прызначэнню, умовах жыццядзейнасці, умовах узаемадзеяння і функцыіянавання.
Кожная падсістэма можа вырашаць адну ці некалькі асноўных ці дапаможных функцый сістэмы. Падсістэма па сваіх асноўных прыкметах можа з’яўляцца сістэмай, якая ўваходзіць у склад ці ахопліваецца больш складанай сістэмай.
Калі разглядаць АБІС як складаную сістэму, яна можа складацца з функцыянальных падсістэм. Функцыянальная падсістэма – састаўная структурная частка АБІС. Яна рэалізуе адну ці нескалькі блізкіх бібліятэчных функцый (камплектаванне, захоўванне, улік).
Функцыянальныя падсістэмы дзейнічаюць незалежна, але яны павінны мець сувязі паміж сабой, якія і аб’ядоўваюць іх ў АБІС. Гэта дасягаецца дзякуючы рэалізацы аднаго прынцыпа – інтэграванасці. Пры гэтым, ў дачыненні да бібліятэчных тэхналогій, інтэграванасць разумеюць ў 4 асноўных аспектах:
· Функцыянальны – як магчымасць аўтаматызаваць усе асноўныя бібліятэчна-інфармацыйныя працэссы і прэдставіць бібліятэку як сістэму, якая функцыянуе сярод іншых сістэм.
· Тэхналагічны аспект – як магчымасць ажыццяўляць мнагаразоваю і шматаспектную апрацоўку інфармацыі на адным з АРМаў сістэмы і яе апрацоўку на іншых АРМах.
· Упраўленчы – як магчымасць прасачыць рух асноўных шляхоў ў бібліятэцы (шлях чытача і шлях дакумента).
· Карпаратыўны – як магчымасць удзелу ў рабоце (доступу) да іншых сістэм і сетак.
Колькасць функцыянальных падсістэм можа быць рознай. Важна каб у АБІС было столькі сістэм, колькі патрэбна для ажыццяўлення аўтаматызацыі.
Падсістэмы ў АБІС рэалізуюцца ў выглядзе функцыянальных задач. Задачы гэтыя непасрэдна звязаны з сістэмамі і з’яўляюцца іх адзінкамі. Функцыянальныя задачы звычайна дзелят на:
· Службовыя – арыянтаваны яны на унутрыбібліятэчныя тэхналагічныя функцыі.
· Сістэмныя – падтрымка жыццядзейнасці сістэмы.
· Карыстальніцкія – непасрэдна працуюць на абслугоўванне карыстальніка.
Рэалізаванасць ў АБІС як мага большай колькасці бібліятэчна-інфармацыйных задач з’яўляецца адным з асноўных паказчыкаў яе якасці.
Функцыянальныя задачы фармулюць супрацоўнікі бібліятэкі на этапе праектавання сістэмы. Менавіта бібліятэчныя работнікі на стадыі вылучэння бібліятэкі як аб’екта інфарматызацыі і фармулююць пералік гэтых задач, і менавіта пасля знаходзяць распрацоўшчыка на конкурснай аснове.
Функцыянальныя задачы могуць і выключацца з ужо працуючых сістэм, напрыклад – раздрукоўка каталожных картак.
Функцыянальныя падсістэмы рэалізуюцца ў адпаведных кампанентах сістэмы (АРМ). АРМ – комплекс праграммных і тэхнічных сродкаў, якія прызначаны для аўтаматызацыі працы бібліятэчнага работніка. Яны забяспечваюць падрыхтоўку, рэдакцыю і пошук, вывад на экран, друк неабходных данных і дакументаў.
АРМы могуць быць аўтаномнымі, ці выступаць ў якаясці тэрміналаў сеткавай тэхналогіі АБІС, для работы ў інтэрактыўным рэжыме (працаваць аддалена).
Функцыянаванне АРМа ажыццяўляецца дзякуючы прынцыпу інтэграванасці.
Функцыяніраванне АРМаў забяспечваецца праграмным пакетам АБІС, у склад якога ўваходзяць модулі. Гэтыя модулі непасрэдна звязаны з задачамі і з’яўляюцца сродкамі іх рэалізацыі.
Модульны прынцып пабудовы АБІС грунтуецца на классічных асновах структурнага праграмавання.
Пры гэтым колькасць распрацаваных модуляў праграмм можа значна перавышаць колькасць модуляў АРМаў.
Крытэрыі, якія неабходна улічваць пры распрацоўцы АРМа:
· Аптымізацыя тэхналагічных працэссаў бібліятэкі за кошт выпрамлення праходжання інфармацыйных патокаў.
· Аднаразовы ўвод інфармацыі і шматразовае яе выкарыстанне.
· Неабходнасць узаемадзеяння паміж функцыянальнымі падсістэмамі і задачамі.
· Уніфікацыя карыстальніцкіх інтэрфейсаў, што дазваляе хутка адаптавацца да новых умоў працы.
· Рэгламентацыя доступу да інфармацыі шляхам ранжыравання правоў карыстальнікаў.
· Мінімізацыя аб’ёмаў уводзімай ў АРМ інфармацыі за кошт выкарыстання розных классіфікатараў, даведнікаў, слоўнікаў.
· Неабходнасць наяўнасці сяброўскага інтэрфейса.
· Сістэму дапамогі.
У сучасных АБІС выкарыстаюцца мультымедыйныя сродкі ў якасці абавязковых да сябровага інтэрфейса. Павінна быць улічана магчымасць пераходу на розныя мовы.
Сучасныя АБІС падтрымліваюць многія мовы.
АРМы адрозніваюцца па:
· Функцыянальным прызначэнні – залежыцць ад канкрэтнай бібліятэкі, выкарыстоўваемай АБІС, ступені дэталізацыі вырашаемых задач.
Выкарыстоўваецца 5 классічных АРМаў: Каталагізатар, Чытач, Адміністрацыя, Кнігавыдача, Камплектатар (АБІС “ІРБІС”). Але часам вызначаюцца і іншыя.
· Месцы выкарыстання:
o Лакальныя – комплекс праграммна-тэхнічных сродкаў, які функцыянуе ў той жа сетцы, дзе працуе сервер. Размяшчаюцца непасрэдна на месцах працаўнікоў і месцах абслугоўвання чытачоў.
o Аддаленныя – прызначаны для забеспячэння працы тэррытарыяльна размеркаваных аддзелаў бібліятэкі і яе філіялаў.
o З доступам праз інтэрнэт – функцыяніруюць з выкарыстаннем стандартных сродкаў IW. Прадстаўляюць магчымасць працаваць ў тым ці іншым АРМе карпаратыўна.
Функцыянальнасці магчымасці АРМаў у сучасных АБІС:
· АРМ Камплектатара: дазваляе афармляць падпіску і заказы на выданні, ажыццяўляць інвентарны і суммарны улік, бібліяграфічнае апісанне літаратуры. Спісанне і размеркаванне літаратуры па бібліятэке. Дазваляе падтрымліваць статыстычны і бухгалтэрскі ўлік. Пошук і агляд данных з аддаленых баз данных з выкарыстаннем пратаколу Z39.50 у МАРС падобных фарматах. Бібліяграфічныя запісы з даннага АРМа аўтаматычна экспарціруюцца ў базу данных электроннага каталога бібліятэкі.
· АРМ Каталагізатара: прызначаны для стварэння бібліяграфічных запісах па BELMARC фармату, для індэксавання дакументаў, прадметызацыі, рэдагавання бібліяграфічных запісаў, для онлайнавага стварэння і рэдагавання аўтарытэтных запісаў і нарматыўнага кантроля за імі. Так сама друк выхадных формаў (пры неабходнасці). Так сама для фарміравання і вядзення каталогу чытачоў, для правядзення пошуку ў базах данных з далейшай каррэкціроўкай, праглядам і іншымі аперацыямі.
· АРМ Чытача: забяспечвае стварэння новага і пошук існуючага уліковага запіса чытача (з магчымасцю каррэкціроўкі і сарціроўкі) ў адпаведнасці з абавязковымі палямі. У сучасных АБІС гэты АРМ рэалізуецца па 3 звённай структуры Z39.50, што дазваляе праводзіць пошук у некалькіх базах данных і розных серверах, гэта дазваляе выкарыстоўваць слоўнікі з международнай кадзіроўкай сістэмы ЮНІКОД пры ўнясенні змяненні ў запісы. Цесна ўзаемадзейнічае з АРМ кнігавыдачы.
· АРМ Кнігавыдачы: рэалізуецца ў 3 адпаведных рабочых пласкасцях: заказы, чытачы, кантроль і статыстыка. Заказы, якія папярэдне фарміруюцца на АРМ чытача, аўтаматычна перадаюцца на АРМ кнігавыдачы. Пры гэтым забяспечваецца падтрымка наступных задач: вязденне чаргі заказаў на выдачу літаратуры, з магчымасцю прагляду заявак ад канкрэтнага чытача і фіксацыей іх выканання; афармленне выдачы і ўлік усіх звесткаў у электронных чытацкіх білетах; прагляд спіскаў выданных і пратэрмінаваных для вяртання выданняў; афармленне вяртання ў бібліятэку; атрыманне звестак аб выдадзеннай, свабоднай літаратуры, і чытачах, што маюць на руках літаратуру; атрыманне рознай статыстычнай інфармацыі аб літаратуры, чытачах і г.д.; фарміраванне і раздрукоўка розных форм. Так сама рэалізуецца па пратаколу Z39.50.
· АРМ Адміністратара: З’яўляецца неабходнай часткай любой АБІС. Можа быць і не пад гэтай назвай, але ён павінен быць. Гэты АРМ дазваляе: узаемадзейнічаць з абслугоўваемымі базамі данных праз пратакол Z39.50 праз Zсервер; праглядаць уласціваці сервера і баз данных, іх параметры і катэгорыі; праглядваць спіс індэксаў палёў бібліяграфічнага апісання, перабудоўваць яго, ажыццяўляць экспарт і імпарт, кавертаванне з аднаго фармата ў іншы фармат; ажыццяўляць группавую каррэкціроўку запісаў у лакальных базах данных; праглядаць вынікі пошуку; санкцыяніраваць правы доступа да базы данных для розных групп карыстальнікаў і для АБІС.
АРМы грунтуюцца на модулях. У АБІС з “кліент-сервернай” архітэктурай (калі карыстальнік непасрэдна ўзаемадзейнічае з серверам для атрымання данных) выкарыстоўваюцца модулі сервернай часткі сістэмы, такія як:
· Сервер-менеджэр.
· WWWменеджэр.
· WWWшлюз.
Аснову такой сістэмы складае:
· сервер баз данных – прызначаны для вядзення і архівацыі баз данных.
· сервер дадаткаў – забяспечвае атрыманне інфармацыі з АБІС з дапамогай адпаведных пратаколаў, з выкарыстаннем СКБД, якая размяшчаецца на серверы баз данных. Гэта дазваляе злучыць тэрміналы АРМаў АБІС у адзінае цэлае і забяспечыць сувязі паміж АРМамі. Дазваляе забяспечыць выкананне ўсіх задач. Дазваляе стандартызаваць працэссы узаемадзеяння паміж кліентамі і серверам. Дазваляе аднолькава эффектыўна працаваць як з лакальным кліентам, так і з аддаленым (у тым ліку і праз інтэрнэт).
Кліентская частка АБІС прызначана для перадачы запытаў карыстальнікаў на сервер дадаткаў і атрыманне ад яго вынікаў апрацоўкі. Сервер дадаткаў ажыццяўляе перадачу каманд адпаведнай базе данных, якая змешчана на серверы баз данных і працуе з СКБД, данные ў адказ перадаюцца кліенту.
Кліентскія модулі ажыццяўляюць прём гэтай інфармацыі і яе адлюстраванне. У абавязкі сервера дадаткаў уваходзіць размежаванне правоў карыстальнікаў, і выкананне канкрэтных аперацый.
Модуль ЦЦЦшлюз дазваляе ажыццяўляць пошук і выкарыстане інфармацыі з любога камп’ютара з дапамогай інтэрнэт браўзера. Узаемадзеянне з базамі данных ажыццяўляецца па той-жа схеме, што і кліентскай.
Абавязковай часткай з’яўляецца СКБД, якая ёсць комплекс праграммных сродкаў для стварэння і выкарыстання баз данных шматлікімі карыстальнікамі. Сруктура і арганізацыя СКБД вызначаецца выкарыстоўваемай мадэлью баз данных.
Тэма: Жыццёвы цыкл АБІС.
Жыццёвы цыкл – комплекс арганізацыйна-тэхналагічных мерапрыемстваў (стадый), якія звязаны з праектаваннем, уводам у дзеянне і эксплуатацыяй сістэмы.
Жыццёвы цыкл АБІС вызначаецца адпаведнымі дзяржаўнымі стандартамі: ГОСТ 34.601-90 (97) “Комплекс стандартаў на аўтаматызаваныя сістэмы. Аўтаматызаваныя сістэмы”. Так сама тут гаворыцца пра тое, што стадыі і этапы ўстанаўліваюцца ў адпаведных дамовах і тэхнічных заданнях паміж стваральнікамі АБІС.
Дапускаецца выключаць стадыю “Эскізны праект” і асобныя этапы работ на ўсіх стадыях. Можна аб’ядноўваць стадыі “Тэхнічны праект” і “Рабочая дакументацыя”. У залежнасці ад спецыфікі АБІС і ўмоў, магчыма ранейшае выкананне этапных работ, паралельнае выкананне работ, уключэнне новага этапа. У дадатках да стандарту падрабязна распісан змест работ па этапах праектавання і пастраення АБІС, так сама пералік арганізацый, якія ў гэтым удзельнічаюць.
Існуюць і іншыя стандарты па адзельных этапах: “Віды патрабаванняў да аўтаматызаваных сістэм”, “вынікі выпрабаванняў”, “узаемасувязь адкрытых сістэм”.
Адпавяданне стандартам дазваляе уніфікаваць, зрабіць паслядоўным і прадказальным жыццёвы цыкл АБІС.
Адпавяданне гэтым стандартам дазваляе так-сама ўпарадкаваць ўсе віды работ, якія ажыццяўляюцца ў працэссе аўтаматызацыі бібліятэкі, пачынаючы з пастаноўкі задач і закончваючы набыццём і эксплуатацыяй.
Стадыі і этапы жыццёвага цыклу АБІС:
· Стадыя фарміравання патрабаванняў да АБІС:
o Даследаванне аб’екта інфарматызацыі (бібліятэкі). Абгрунтаванне неабходнасці стварэння АБІС.
o Фарміраванне патрэбнасцяў карыстальнікаў да АБІС.
o Афармленне справаздачы аб выкананай рабоце.
o Афармленне заяўкі на распрацоўку АБІС, “тактыка-тэхнічнага задання”.
Менавіта тут улічваюцца 6 прынцыпаў пабудовы АБІС.
· Стадыя распрацоўкі канцэпцыі АБІС:
o Вывучэнне бібліятэкі.
o Правядзенне неабходных навукова-даследчых і вопытна канструктарскіх работ.
o Распрацоўка варыянтаў АБІС і вызначэнне варыянта канцэпцыі АБІС, які задавальняе карыстальнікаў.
o Афармленне справаздачы аб выкананай рабоце.
· Стадыя распрацоўкі тэхнічнага задання: вывучаецца самастойна па адпаведнаму стандарту.
o Распрацоўка і зацьвярджэння тэхнічнага задання на АБІС.
ТЗ на АС является основным документом, определяющим требования и порядок создания (развития или модернизации - далее создания) автоматизированной системы, в соответствии с которым проводится разработка АС и ее приемка при вводе в действие.
· Стадыя эскізнага праектавання:
o Распрацоўка папярэдніх праектных рэшэнняў па сістэме і яе частках.
o Распрацоўка тэхнічнай дакументацыі на АБІС і яе часткі.
· Стадыя тэхнічнага праектавання АБІС:
o Распрацоўка праектных рэшэнняў па сістэме і яе частках.
o Распрацоўка дакументацыі на АБІС і яе часткі.
o Распрацоўка і афармленне дакументацыі на пастаўку сродкаў праграммна-тэхнічнага забеспячэння АБІС. Так сама сюды адносяць – афармленне дакументацыі на арганізацыю тэндэрных закупак, абгрунтаванне выбару пэўных мадыфікацый кам’ютарнай тэхнікі і іншага абсталявання.
· Стадыя распрацоўкі рабочай дакументацыі:
o Распрацоўка рабочай дакументацыі на сістэму і яе часткі (інструкцыі па выкарыстанні).
o Распрацоўка або адаптацыя праграммнага забеспячэння.
· Стадыя увядзення АБІС ў дзейнасць:
o Падрыхтоўка аб’екта аўтаматызацыі (бібліятэкі) да ўводу АБІС у дзейнасць.
o Падрыхтоўка персанала.
o Канчатковая камплектацыя АБІС пастаўляемымі вырабамі, праграммна-тэхнічнымі сродкамі і інш.
o Будаўніча-мантажныя работы.
o Пуска-наладачныя работы. Правядзення папярэдніх іспытаў функцыянавання камп’ютараў і сеткі. Знаходжанне “вузкіх месцаў” і сбояў.
o Правядзенне вопытнай эксплуатацыі. Пад час гэтай эксплуатацыі патрэбна праверыць як працуюць усе сістэмы АБІС, так сама зафіксаваць усе сбоі ў рабоце сістэмы.
o Правядзенне прыёмачных іспытаў. Для правядзення іх стварецца каміссія, старшынёй гэтай каміссіі – нейтральнае ліцо з іншай арганізацыі. У выніку іспытаў складаецца акт аб прыёмцы ці не прыёмцы гэтай сістэмы ў прамысловую эксплуатацыю. Але ў гэты акт уключаецца пералік усіх недаробак, якія ёсць у сістэме (“Пастаўшчык абязуецца выправіць усе сбоі ў сістэме ў пэўны час”).
· Стадыя суправаджэння АБІС:
o Выкананне работ ў адпаведнасці з гарантыйнымі абавязкамі (6-12 месяцаў).
o Пасля гарантыйнае абслугоўванне.
o Прамысловая эксплуатацыя АБІС.
Дата добавления: 2016-03-05; просмотров: 2005;