Тэма: Прынцыпы пабудовы АБІС.

У літаратуры шэраг аўтараў прапаноўвае розную колькасць прынцыпаў пабудовы АБІС (10, 12, 7 і г.д). У нас іх будзе 6.

· Прынцып ідэнтычнасці – заключаецца ў тым, што распрацоўка новых, удасканаленне існуючых, ці укараненне ужо распрацаваных АБІС з’яўляюцца сходнымі навукова-прыкладнымі праблемамі і аснованы на вялікай колькасці агульных прыкмет. Гэтыя прыкметы вызначаюць асаблівасці функцыянавання і развіцця АБІС рознага масштабу і для розных бібліятэк. Гэтыя працэссы адрозніваюцца адзін ад аднаго толькі зместам этапаў і параметрамі часу. Гэты прынцып прымаецца адразу ў пачатку работ па аўтаматызацыі бібліятэчных працэссаў.

Гэты прынцып забяспечвае аднолькавасць этапаў праектавання, роўнасць рэкамендацый для распрацоўваемай, адапціруемай ці удасканальваемай сістэмы.

Выкарыстанне гэтага прынцыпа дае магчымасць улічваць і выкарыстоўваць ужо назапашаны вопыт стварэння і выкарыстання сістэм.

Ідэнтычнасць праяўляецца так сама ў тыпізацыі праектных рэшэнняў, менавіта пры распрацоўцы тэхналогіі сістэмы і яе разнастайных сродкаў забеспячэння. Пры гэтым маецца на ўвазе максімальна магчымая рэгламентацыя (уніфікацыя) гэтых рашэнняў з мэтай распаўсюджвання іх на іншыя многія бібліятэкі.

Адной з асноўных задач тыпізацыі з’яўляецца ўлік айчынных і замежных катэгорый, международных правілаў, стандартаў, пратаколу запісу і перадачы данных, фарматаў прадстаўлення разнастайнай інфармацыі, якая цыркулюе ў АБІС.

Усё гэта дазваляе ў выніку ажыццявіць эффектыўнае інфармацыйнае узаемадзеянне паміж рознымі бібліятэкамі свету.

Такі падыход (тыпізацыі праектных рашэнняў) садзейнічае адсеву неэффектыўных і дорагакаштуючых працэссаў пры разработке АБІС. Гэты падыход найшоў адлюстраванне ў ГОСТ 34.601-97.

 

· Прынцып пераймальнасці – цесна звязаны з папярэднім прынцыпам і гаворыць па тое, што пры праектаванні і развіцці АБІС, дзякуючы рэалізацыі гэтага прынцыпа, забяспечваецца абавязковы улік ў новых праектных рашэннях папярэдняга вопыту.

Пры яго рэалізацыі становіцца магчымым выкарыстанне раней набытых тэхнічных сродкаў, захаванне створаных раней інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі. Рэалізацыя гэтага прынцыпу дазваляе канвертаваць розныя данныя бібліятэкі ў новыя версіі АБІС, нават калі гэтыя новыя версіі пабудаваны на іншых праграммна-тэхнічных платформах.

Важнае значэнне ў гэтым рэчышчэ мае так-сама захаванне (па магчымасці) стаўшых звыклымі для карыстальнікаў сяброўскіх інтэрфейсаў.

Дзякуючы пераймальнасці дасцягаюцца якасці АБІС:

o Масштабіруемасць – забеспячэнне магчымасці развіцця з мінімальнымі затратамі.

o Упраўляемасць – магчымасць устойлівасці і стабільнасці сістэмы.

o Адкрытасць – магчымасць уносіць змяненні ў праграммна-тэхнічны комплекс АБІС.

Пераймальнасць, разам з ідэнтычнасцю ствараюць патэнцыяльныя умовы для забеспячэння сумеснай работы розных АБІС, розных краін і г.д. для інфармацыйнага забеспячэння бібліятэк з усяго свету.

 

Лекцыя 5.

· Прынцып інтэгравальнасці – у АБІС ён праяўляецца ў тым, што прыкладное праграммнае забеспячэнне распрацавана такім чынам, што АБІС складаецца з пэўных праграммных модуляў. Гэтыя модулі функцыянуюць у асяроддзі распаўсюджання кааперацыйных сістэм (Вінда, Лінух і Мас) і сістэм кіравання базамі данных.

У інтэграваных АБІС уся інфармацыя апрацоўваецца па адзінай схеме і на аснове аддзіных правілаў для вырашэння разнастайных бібліятэчных функцыянальных задач. Такое аддзінства дазваляе прывесці тэхналогію да аптымальнага стану, а так сама выкарыстоўваць вынікі аўтаматызацыі (бібліяграфічную і поўнатэкставую інфармацыю) і выкарыстоўваць разнастайныя выхадныя формы (фармовыя дакументы, карткі, справаздачы).

Інтэграванасць забяспечвае канцэнтраванасць сродкаў сістэмы і яе інфармацыйных рэсурсаў. Разам з тым, модульны прынцып пабудовы АБІС мае свае перавагі і пэўныя недахопы:

o Перавагі:

- Модульнасць дазваляе паэтапна укараняць розныя падсістэмы АБІС (модуль камплектавання, каталагізацыі).

- Павышаецца здольнасць сістэмы да адаптацыі (укараненне, навучанне, адладка).

- Значна паскарае укаранне сістэмы ў бібліятэчную практыку.

- Садзейнічае больш гнуткай настройцы прыкладных праграмм сістэмы да ўмоў работы канкрэтнай біблітяэкі.


o Недахопы (умоўна-адмоўныя моманты):

- Вялікая колькасць модуляў вядзе да цяжкасцяў пры эксплуатацыі АБІС (колькасць тэхнічных рэсурсаў, колькасць пераходаў з модуля ў модуль).

- Больш намаганняў трэба прыкладаць пры архівіраванні файлаў.

- Усе гэтыя пункты пэўным чынам павялічваюць працаёмкасць эксплуатавання сістэмы.

Усе сучасныя АБІС будуюцца па модульнаму прынцыпу. АБІС, ў якіх не рэалізаваны прынцып інтэграванасці на сусветнам рынку практычна не распаўсюджваюцца.

 

Прыватнымі прынцыпамі інтэграванасці з’яўляюцца наступныя тэхналагічна-арганізацыйныя падпрынцыпы:

o Аднаразавасць.

Праяўляецца ў тым, што інфармацыя, якая ўводзіцца ў сістэму апрацоўваецца (генерыруецца) і захоўваецца на 1ым з модуляў (АРМаў) сістэмы і шматразова і шматаспектна выкарыстоўваецца на іншых АРМах, з выкарыстаннем сеткавых тэхналогій. Гэты падпрынцып дазваляе эканоміць грашовыя і людскія рэсурсы, ліквідаваць дубліраванне ў рабоце, а значыць зрабіць функцыянаванне АБІС больш эффектныўным і больш танным. На узроўні краіны гэта дазваляе ствараць адзіную бібліятэчную інфарматызаваную сістэму.

o Карпаратыўнасць.

Рэалізуецца на базе папярэдняга прынцыпа (ў тэхналагічным плане) і карпаратыўнасць дазваляе бібліятэкам сумесна фарміраваць, ствараць і выкарыстоўваць разнастайныя інфармацыйныя рэсурсы. Гэта дае магчымасць наладзіць міжбібліятэчную кааперацыю, пабудаваць бібліятэчныя камп’ютарныя сеткі самага рознага ўзроўню – гарадскія, ведамственныя, па тыпах бібліятэк.

o Сеткавая інтэграцыя.

Рэалізуецца на базе сучасных сродкаў тэлекаммунікацый (Інтэрнет) і дазваляе ствараць лакальныя, размеркаваныя (карпаратыўныя) і глабальныя бібліятэчныя камп’ютарныя сеткі.

Прынцып інтэграванасці – цалкам тэхналагічна-арганізацыйны прынцып.

 

· Прынцып сумяшчальнасці – заключаецца ў магчымасці падтрымкі шматплатформеннасці, інтэраперабельнасці (здольнасць да ўзаемадзеяння са многімі сістэмамі), інтэграванасці праграммна-аппаратных сродкаў сучасных АБІС. Дзякуючы гэтаму дзейнчае сумеснае стварэнне і абмен інфармацыяй паміж бібліятэкамі.

Тры віда сумяшчальнасці сучасных АБІС:

o Аппаратная (тэхнічная) сумяшчальнасць – праяўляецца ў магчымасці адной ЭВМ працаваць з іншымі ЭВМ, іх і сваімі перыфірыйнымі прыстасаваннямі, незалежна ад маркі і пакалення ЭВМ.

o Інфармацыйная сумяшчальнасць – здольнасць 2ух ці многіх АБІС адэкватна ўспрымаць аднолькава прадстаўленныя данныя, што дасягаецца шляхам выкарыстання ва ўсіх АБІС каммунікатыўных фарматаў запісу і перадачы данных (БелМАРС фармат).

o Праграммная сумяшчальнасць – тлумачыцца прыдатнасцю (магчымасцю) праграммных сродкаў да ўзаемадзеяння паміж сабой, для аб’яднання іх у больш складаныя комлексы для пабудовы карпаратыўных комплексаў.

Сумяшчальнасць садзейнічае рэалізацыі патрабавання адкрытасці АБІС. Сумяшчальнасць дазваляе наладзіць інфармацыйнае узаемадзеянне не толькі ў нутры карпаратыўнай сеткі, але і з іншымі сеткамі, якія могуць быть пабудаваны на іншых праграммна-тэхнічных платформах. Гэтае патрабаванне з’яўляецца вельмі важным, таму што ўкараненне яго ў бібліятэчную практыку дазваляе прасцей і танней эксплуаціраваць і развіваць сеткавыя тэхналогіі АБІС, забяспечыць інтэграцыю ў міравую інфармацыйную прастору.

 

· Прынцып адаптыўнасці – дазваляе дасягнуць адкрытасці АБІС, гэта значыць – здольнасць сістэмы прыстасоўвацца, адаптавацца да змяненняў, якія адбываюцца ў знешнім асяроддзі, да новых праграммна-тэхнічных сродкаў, што дазваляе змяняць структуру сістэмы, значэнні і склад яе параметраў. АБІС не можа быць першапачаткова распрацаванай ў сваім канчатковым варыянце, яна знаходзіцца ў пастаянным развціі, дадаюцца новыя функцыянальныя задачы, павялічываецца аб’ём каталога, накапліваецца вопыт эксплуатацыі, выяўляюцца і ліквідуюцца супярэчнасці ў функцыянаванні, хутка змяняюцца пакаленні тэхнічных і праграммных сродкаў.


Прынцып адаптыўнасці забяспечвае наступныя магчымасці:

o Пашырэнне сістэмы, з дабаўленнем новых кампанентаў, ці частковым змяненнем іх, без паўторнай інсталяцыі АБІС.

o Масштабіруемасць сістэмы пад любы размер фондаў, баз данных, колькасць карыстальнікаў і г.д. Магчымасць развіцця з мінімальнымі затратамі. Адбываецца на першапачатковым этапе праектаванні АБІС.

o Мабільнасць (гнуткасць) сістэмы – калі яе можна дастаткова проста перабудаваць на новы склад вырашаемых задач з забеспячэннем магчымасці пераносу праграммных сродкаў і данных з аднаго праграммнага асяроддзя ў іншае.

Развіццё АБІС працэсс мнагастаронні і складаны – гэта тлумачыцца неабходнасцю дадатковых сродкаў на новыя магчымасці. З другога боку, пры адаптацыі сістэмы могуць узнікнуць цяжкасці, якія звязаны з несумяшчальнасцю новых сродкаў з тымі, што ўжо ёсць у бібліятэке.

Усе гэтыя праблемы вырашаюцца пад час вопытнай эксплуатацыі сістэмы, якая доўжыцца 5-12 месацаў. Пад час этай эксплуатацыі неабходна прадугледзіць усе сбоі і недахопы, якія выявіліся пры эксплуатаванні сістэмы. Часам трэба удасканаліць тэхнічную базу АБІС, набыць базы данных. Пасля гэтага сістэма працуе ў прамысловай эксплуатацыі.

 

· Прынцып кіравання і маніторынгу – яго рэалізацыя дазваляе праводзіць пастаянны кантроль параметраў функцыянавання сістэмы, дасягнуць выскай дакладнасці данных ў АБІС і у выніку забяспечыць стабільнасць і устойлівасць яе эксплуатацыі. Для гэтага на этапе праектавання прадугледжваюцца розныя рэжымы работы. Сучасныя АБІС маюць спецыяльныя комплесы інтэллектуальнай статысткі, якія дазваляюць праводзіць якасны маніторынг, для атрымання якасных і колькасных данных аб працы АБІС, якія дазваляюць прымаць рашэнні аб мадэрнізацыі, аптымізацыі і мадэфікацыі АБІС, аж да яе поўнай замены.

Дзякуючы гэтым модулям могуць праводзіцца розныя віды маніторынгу: аўтаматычная рэгістрацыя наведвання чытачоў, сбор статыстыкі сервера і г.д.

Гэты модуль уключаецца у механізм рэгістрацыі карыстальнікаў, і рэгіструе номер білета, даты пошуку, адрасы пошуку. У выніку, дзякуючы гэтаму модулю можна атрымаць самую разнастайную статыстыку па розных крытэрыях (час, карыстальнікі). З дапамогай гэтага модулю можна прымаць справаздачы аб працэ аддзелаў. Ёсць магчымасць пераносу гэтай інфармацыі ў іншыя праграммы і іх раздрукоўку. Так сама дазваляе атрымаць рэтрасправаздачы – за прошлы час. Найбольш сучасныя АБІС з дапамогай гэтага модулю забяспечваюць інфармацыю аб фінансавых магчымасцях бібліятэкі. Модуль дазваляе кантраліраваць запазычаннасці чытачоў бібліятэке. З дапамогай гэтага модулю можна ажыццяўляць маніторынг усёй АБІС і бібліятэкі.








Дата добавления: 2016-03-05; просмотров: 1396;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.007 сек.