Тэма: Аўтаматызацыя бібліятэк і АБІС: паняцці.

АБІС

Выкладчык: Яцэвіч Н.

Кабінет:

Лекцыя 1.

Раздзел першы: Тэарытычныя асновы АБІС.

Тэма: Аўтаматызацыя бібліятэк і АБІС: паняцці.

У агульнанавуковым плане аўтаматызацыя разумеецца ў 3 асноўных аспектах:

· Як выкарыстанне аўтаматычных устройстваў у працэссах, ці для выканання пэўных момантаў працэссу.

· Як укараненне аўтаматычных устройстваў у сродкі рэалізацыі вызначанных працэссаў, ці замена гэтых сродкаў на аўтаматы (замена працы чалавека машынай пад кіраўніцтвам чалавека).

· Як комплекс мерапрыемстваў, які накіраваны на павышэнне прадукцыйнасці працы чалавека, шляхам замены выканнання часткі манатонных аперацый работай машын.

Аўтаматызацыя грунтуецца на выкарыстанні сучасных сродкаў тэхнікі і тэлекаммунікацый. А так сама з выкарыстаннем навуковых метадаў працы.

Шырока выкарыстоўваюцца тэрміны: камп’ютарызацыя бібліятэк, інфарматызацыя бібліятэк, укараненне інфармацыійных тэхналогій, аўтаматызацыя бібліятэчна-інфармацыйных працэссаў і г.д.

Часта гэтыя паняцці, асабліва ў практыцы, выкарыстоўваюцца як сінонімы, што не з’яўляецца абаснаваным.

Самым шырокім паняццем з пералічанных з’яўляецца паняцце “інфарматызацыя бібліятэк”. Гэтае паняцце ўключае ў сабе і аўтаматызацыю. Тэрмін “інфарматызацыя” заканадаўча замацаваны ў законе РБ “Аб інфарматызацыі” (1995).

Згодна гэтаму закону: “Інфарматызацыя гэта – арганізацыйны, сацыяльна-эканамічны і навуковы працэсс забеспячэння патрэбнасці органаў дзяржаўнай улады, юрыдычных і фізічных асоб па атрыманні звестак аб з’явах і працэссах на базе інфармацыйных сістэм і сетак, якія ажыццяўляюць фарміраванне і апрацоўку інфармацыйных рэсурсаў і выдачу карыстальніку дакументаванай інфармацыі”. На недакладнасць і неужывальнасць гэтага тэрміна звяртаў увагу Якаў Леанідавіч Шрайдер.

Укараненне інфармацыйных тэхналогій” – звычайна разглядаецца як сінонім “інфарматызацыі”. У адносінах да бібліятэк .

Аўтаматызацыя бібліятэчна-бібліяграфічных працэссаў” – Алёшын лічыць што тэрмін “Аўтаматызацыя бібліятэк” не заўсёды з’яўляецца карэктным, таму што можа стварыцца ўражанне аб стварэнні бібліятэк аўтаматаў. Аўтаматызацыя – аблегчыць працу бібліятэкараў, скараціць і спрасціць выкананне манатонных аперацый, стварыць канвеерны тып выканання працэссаў.

“Камп’ютэрызацыя” – гэта укараненне камп’ютарнай тэхнікі ў працэссы бібліятэкі для выканання пэўных аперацый. Аўтаматызацыя ставіць сваёй мэтай стварэнне ў бібліятэке аўтаматызаванай сістэмы, якая працуе з дапамогай камп’ютараў. Камп’ютарызацыя – частка аўтаматызацыі, але не сінонім.

Мэтай аўтаматызацыі з’яўляецца павышэнне прадукцыйнасці працы бібліятэчных працоўнікаў і бібліятэк па павышэнні якасці паслуг, па забеспячэнні доступу да міравых інфармацыйных рэсурсаў, забеспячэнне сэрвісу карыстальнікаў бібліятэк.

Задачы аўтаматызацыі:

· Ліквідацыя руцінных манатонных працэссаў.

· Рэалізацыя прынцыпу аднаразавай апрацоўкі інфармацыі і яе шматаспектнага выкарыстання.

· Павышэнне якасці і камфортнасці карыстальнікаў бібліятэк у самой бібліятэке і за яе межамі.

· Забеспячэнне інтэрактыўнага доступу да нацыянальных і сусветных інфармацыйных прадуктаў і паслуг.

Сродкам дасягнення азначанных вышэй задач з’яўляецца АБІС.

Аўтаматызацыя бібліятэк гэта комплекс мерапрыемстваў па стварэнні (укараненні) ў іх работу АБІС пэўнага масштабу і прызначэння.








Дата добавления: 2016-03-05; просмотров: 1316;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.006 сек.