Яцэвіч: “Аўтаматызацыя бібліятэк. Праблемы і тэрміналогія” .2007 год, другі нумар, старонкі 50-54.

Паняцце масштабнасці аўтаматызацыі бібліятэк можа быть 3 відаў:

· Комплексная (максімальная).

Датычыцца ў асноўным буйных і вельмі буйных бібліятэк. Такая аўтаматызацыя інтэгравана ахоплівае ўсе працэссы, што паддаюцца аўтаматызацыі, а так сама працэссы, звязанныя з тэхналогіяй функцыянавання будынку бібліятэкі і розных сродкаў яе жыццядзейнасці, з абеспячэннем доступа да знешніх інфармацыйных сродкаў.

· Частковая.

Сярэднія бібліятэкі. Тут аўтаматызуюцца асобныя асноўныя працэссы, звязанныя з абслугоўваннем чытачоў, пошукам інфармацыі, камплектаваннем фонду і г.д.

· Мінімальная.

Для невялікіх і малых бібліятэк. Калі аўтаматызуюцца адзінкавыя бібліятэчныя працэссы ці проста забяспечваецца доступ да знешніх інфармацыйных рэсурсаў.

Масштабнасць аўтаматызацыі непасрэдна звязанна з укараненнем ў бібліятэку адпаведнай АБІС.

Лекцыя 2.

Стан аўтаматызацыі ў розных краінах свету: аналіз.

У краінах “Вялікай сямёркі” і іншых наглядюцца:

· Вельмі вялікая ступень камп’ютарызацыі бібліятэк.

· Дзейнічаюць карпаратыўныя бібліятэчныя сеткі розных узроўняў.

· Ёсць комплексная аўтаматызацыя, у шырокай колькасці бібліятэк.

· Наяўнасць бібліятэчных кансорцыўмаў – арганізацыйных структур, якія дзейнічаюць на базе камп’ютарных сетак. Кіраванне працэссамі сумеснага фарміравання, карыстання іфармацыйных кансорцыўмаў. Удзельнікамі з’яўляюцца выдаведствы, кнігагандлёвыя арганізацыі і інш.

· Існуе транснацыянальны рынак праграмнага забеспячэняя АБІС, на якім ў якасці пастаўшчыкоў выступаюць, як правіла, камерцыйныя інфармацыйныя службы, змест дзейнасці якіх і ёсць распрацоўка праграммнага забеспячэння (асабліва датычыцца ЗША)

· Высокі ўзровень тэхналогіі электроннай дастаўкі дакументаў і электронных бібліятэк, пры тым разлік за такія паслугі так сама аўтаматызаваны.

· Нават у буйнейшых бібліятэках свету, дзе высокая ступень аўтаматызацыі, пэўныя інфармацыйныя прадукты (каталог бібліятэкі) захоўваюцца ў традыцыйным выглядзе, дзеля таго, каб была варыятыўнасць выбару.

· Шматлікія бібліятэкі адказаліся ад традыцыйных каталогаў, якія захоўваюцца ў закансервіраванным стане.

 

У Беларусі: амаль усё ёсть, але на ніжэйшым узроўні.

· Камп’ютарызацыя: колькасць тэхнікі ніжэй, шырокае выкарыстанне састарэлай тэхнікі. Адна з асноўных праблем – аднаўленне парка камп’ютарнай тэхнікі.

· У пераважнай большасці бібліятэк адсутнічае комплексная аўтаматызацыя.

· У Беларусі дзейнічае некалькі бібліятэчных кансорцыўмаў, але яны не маюць юрыдычна аформленнага статусу.

· Не поўнасцю рэалізаваны заданні дзяржаўнай праграммы “Электронная Беларусь” у частцы стварэння карпаратыўнай камп’ютарнай сеткі на базе нацыянальнай бібліятэкі і усіх астатніх бібліятэк.

· У Беларусі вельмі абмежаваны рынак забеспячэння АБІС (у асноўным вытворчасці Рассіі (MarcSQL, Irbis). У Беларусі дзейнічае толькі 1 камерцыйная фірма, якая займаецца вытворчасцю і падтрымкай АБІС – фірма “Інеарс”, і яе сістэма “ALIS”. З замежных выкарыстоўваецца французская АБІС «LiberMedia».

· Электронная дастаўка дакументаў дзейнічае толькі ў рэспубліканскіх бібліятэках, але толькі ў адзінкавых бібліятэках гэта рэалізавана як кампанент АБІС.

 

Рассія: рынак праграммнага забеспячэння значна шырэйшы, дзейнічаюць каля 20 АБІС, тыя ж праблемы з камп’ютарызацыяй і аўтаматызацыяй. Але дзейнічаюць некалькі крупных кансорцыўмаў.

АБІС, як вынік аўтаматызацыі бібліятэк.

АБІС з’яўляецца адной з разнастайнасцей АІС. АІС ў сваю чаргу прадстаўляюць наступную ступень ў развіцці аўтаматызацыі інфармацыйна-пошуковых сістэм.

Эвалюцыя:

АІПС –> АІС -> АБІС

Першыя АІПС (аўтматычня інфармацыйна-пошукавыя сістэмы) узніклі на саветскай прасторы у 70ыя, і былі монафункцыіянальныя (былі прызначаны для аўтаматызацыі інфармацыйнага пошуку)

АІС – інтэгральныя сістэмы. Яны шматфункцыянальныя і акрамя пошуку можна ажыццяўляць інфармацыйнае абслугоўванне, электронную дастаўку, электроннае выдаведства. Усе гэтыя магчымасці звязаны.

АБІС – увабралі ў сябе усё лепшае з АІПС і АІС і адрозніваецца ад АІС толькі характарам вырашаемых задач, звязанных з бібліятэкай.

 

АБІС можна вызначацьў вузкім і шырокім значэнні:

· У вузкім – будзем разумець комплекс сродкаў яе забеспячэння (праграмных, інфармацыйных, тэхнічных), якія прызначаны для аўтаматызацыі бібліятэкі і яе бібліятэчна-інфармацыйных працэссаў.

· У пашыранным – АБІС гэта комплекс пералічанных вышэй сродкаў, якія адаптаваны для вырашэння бібліятэчных працэссаў сбору (камплектавання), апрацоўкі (каталагізацыі), захоўвання, пошуку і выдачы (абслугоўвання) разнастайнай інфармацыі (бібліятэчнай, бібліяграфічнай, поўнатэкставай, гібрыднай і г.д.) для задавальнення разнастайных інфармацыйных патрабаванняў карыстальнікаў і забеспячэння працаздольнасці самой сістэмы.

У спецыяльнай літаратуры побач з паняццем АБІС могуць выкарыстоўвацца АІП(Б?)С, АБС, БАРС.

Больш адэкватным з’яўляецца “АБІС” – таму што па такой назве адразу можна зразумець што гэта падклас АІС, што гэта бібліятэчная галіна.

 








Дата добавления: 2016-03-05; просмотров: 1488;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.007 сек.