Чалавек адказвае Богу. К. скіроўвае увагу вучняў да фотаздымкаў, якія яны разглядалі на пачатку занятку:
К. скіроўвае увагу вучняў да фотаздымкаў, якія яны разглядалі на пачатку занятку:
На гэтых фотаздымках — сёстры і святары, якія належаць да розных манаскіх супольнасцяў, выконваюць шэраг розных спраў. Але ўсіх гэтых людзей аб’ядноўваюць шлюбы, аб якіх мы толькі што прачыталі ў ККК. Назавіце іх, калі ласка.
Шлюб чыстасці — гэта адрачэнне ад сужэнства і сям’і. Гэты шлюб глыбей звязвае чалавека з Асобай Езуса Хрыста.
Шлюб убогасці — гэта наследванне Езуса ў прастаце сэрца і жыцця.
Шлюб паслухмянасці — гэта наследванне Езуса праз адрачэнне ад сваёй вольнасці дзеля збаўчага плана Бога.
Манаскае жыццё — гэта перадусім дар і заданне, атрыманае ад Бога, гэта місія абвяшчэння Добрай Навіны праз слова і чын усім патрабуючым братам і сёстрам. Асобам, якія ахвяравалі сваё жыццё на служэнне Богу і людзям у манаскім стане, больш за ўсё патрэбна твая малітва і твая пашана. Сваёю малітвай ты дапамагаеш прэзбітэрам і сёстрам, якія працуюць у тваёй парафіі.
Часамі мы не можам зразумець людзей, якія пакідаюць сям’ю, кар’еру, сяброў, каб ісці за Хрыстом, а тады, калі закранаюцца пытанні выбару ўласнага спосабу жыцця, узнікае няўпэўненасць.
Святы Айцец Ян Павел ІІ у сваіх гаміліях неаднойчы звяртаўся да маладых людзей з заклікам рашуча і адважна ісці за голасам уласнага паклікання. Сёння гэты заклік скіраваны, магчыма, і да цябе:
«Я прамаўляю да вас, маладыя: калі чуеце запрашэнне Хрыста, не адкідайце яго! Адважна станавіцеся на вялікія шляхі святасці, якія праклалі святыя, ідучы за Хрыстом. Трэцяе тысячагоддзе чакае інвестыцыі веры і ініцыятывы супольнасці маладых кансэкраваных асоб» (Ян Павел ІІ, Познань 1997 г.).
Разважанне:
— Як часта я ахвярую сваю малітву за святароў і кансэкраваных асоб?
— Што я раблю для таго, каб распазнаць уласнае пакліканне?
— Як я дзякую Богу за дар святарства і манаскага жыцця?
Пастанова.
Хатняе заданне:
Кожны чацвер пастарайся маліцца за новыя і святыя пакліканні.
Падчас вячэрняй малітвы паразважай над выказванне Маці Тэрэзы
з Калькуты. «Кім для мяне з’яўляецца Езус? Езус — гэта.... Слова, якое трэба прамовіць, Свет, любоў, Мір. Езус — гэта галодны, якога трэба накарміць; бяздомны, самотны, адкінуты, пракажоны, убогі, сляпы, калека, вязень...»
Заключная малітва:
Пане Езу Хрыстэ, Ты аддаў сваё жыццё дзеля збаўлення людзей і стаў Вечным Святаром. Просім у Цябе за тых, хто рыхтуецца да святарства альбо манаскага жыцця. Атулі іх ласкаю свайго благаслаўлення,
аддалі ад іх усялякія спакусы і ўмацуй іх
у святасці, каб яны ахвотна і самааддана пазнавалі Цябе і такім чынам рыхтаваліся да годнага служэння ў Тваім Касцёле. Амэн.
Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 557;