Тэма № 3. Пан Бог адорвае чалавека Божым жыццём і запрашае да жыцця з сабою
Дыдактычная мэта:
Вучань пазнае і прымае праўду пра тое, што Пан Бог з’яўляецца Стварыцелем чалавека і што чалавек гэта – вобраз і падабенства Божыя. Вучань разумее святасць жыцця кожнага чалавека.
Выхаваўчая мэта:
Выхоўваем у вучню ўдзячнасць Богу за дар жыцця і фарміруем імкненне жыць у еднасці і любові з панам Богам.
Матэрыялы:
Біблія: Быцця 1 26-31, ілюстрацыя і фільм, якія паказваюць падзеі біблійнага тэксту. Дапаможнік. Надпіс «Створаныя па вобразу і на падабенства Божае»
Метады катэхэзы:
Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дапаможнік, дыскусія, незавершаныя сказы.
Ход заняткаў
Малітва:
Псальм № 8, 2. 4-7
К. правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял і ўводзіць вучняў у новую тэму.
Чалавек пытае:
К. просіць вучняў паказаць карцінкі з відарысам людзей, якія яны прынеслі. К. пытае:
- Адкуль з’явіўся чалавек?
- Чаму вочы бачаць?
- Чаму вушы чуюць?
- Чаму лёгкія дыхаюць?
- Чаму сэрца б’ецца?
- Чаму чалавек усміхаецца?
- Адкуль у чалавека бяруцца думкі і пытанні?
- Адкуль у чалавеку дабрыня і любоў?
Вучні выказваюцца.
Бог адказвае:
Апісваючы стварэнне чалавека, натхнёны Богам аўтар выкарыстоўвае вобразы, зразумелыя для чалавека. Ён прадстаўляе Пана Бога як ганчара або скульптара. Гэты вобраз кажа нам пра тое, што Пан Бог з’яўляецца Стварыцелем чалавека, а не пра тое, як быў створаны чалавек. Хоць чалавек
і з’яўляецца часткай прыроды, ён — асаблівае стварэнне. Гэта асаблівасць заключаецца ў тым, што Пан Бог удыхнуў подых жыцця — надзяліў чалавека бессмяротнай душой, стварыў чалавека па Свайму вобразу і на Сваё падабенства.
К. на дошцы прымацоўвае дапаможнік наступнага зместу:
У Бібліі гаворыцца аб тым, што:
1. Пан Бог з’яўляецца Стварыцелем чалавека
2. Пан Бог стварыў чалавека па свайму вобразу і на сваё падабенства.
К. кажа вучням: «А зараз прачытаем і ўважліва паслухаем, што кажа Святое Пісанне пра стварэнне чалавека»
К. прапаноўвае вучням устаць, запальвае свечку і кажа «Святло Хрыста», а вучні адказваюць «Дзякуем Богу». К. заклікае вучняў памаліцца
ў цішыні да Святога Духа, каб яны змаглі зразумець і годна прыняць слова Божае.
К. чытае ўрывак з Бібліі пра стварэнне чалавека Быццё 1 26-31. К. прапаноўвае паглядзець фрагмент з фільма «Стварэнне Свету»: ад стварэння свету да стварэння чалавека. Пасля прагляду К. прапаноўвае вучням папрацаваць самастойна з тэкстам Быццё 1 26-31:
- Хто стварыў чалавека?
- Па чыйму вобразу і падабенству быў створаны чалавек?
- Для чаго Бог стварыў чалавека?
- Што сказаў Пан Бог чалавеку, калі яго благаславіў?
- Над кім павінен панаваць чалавек?
Вучні дзеляцца сваімі адказамі.
К. Бог стварае чалавека, каб падзяліцца з ім сваім шчасцем і любоўю. Чалавек створаны для таго, каб любіць Пана Бога, выконваць Яго святую волю і жыць вечна з Ім у раі. Першыя людзі былі па-сапраўднаму шчаслівыя. Чаму? Таму што былі ўлюбёнымі дзецьмі Пана Бога, яны былі любімыя і самі любілі. Яны сябравалі з Панам Богам. Пан хацеў, каб людзі вечна жылі з Ім
у раі, у любові і еднасці. Першыя людзі мелі асвячальную ласку. Асвячальная ласка рабіла душу першых людзей мілай і прыемнай Богу. К. пытае:
- У чым заключаўся сакрэт шчасця першых людзей?
- Як ставіліся першыя людзі да Бога?
- Для чаго створаны чалавек?
- Як жылі першыя людзі?
- Першыя людзі мелі … /закончы сказ/
Бог — наш усемагутны Айцец, наш Стварыцель. Жыццё кожнага чалавека — святое. Гэта значыць, што ніхто з людзей на свеце не мае права пазбаўляць жыцця чалавека. Толькі Пан Бог Крыніца ўсяго жывога, можа яе ў чалавека забраць. З дарам жыцця Бог адарыў кожнага чалавека трыма дарамі, якія робяць яго падобным да Бога, гэта:
К. прымацоўвае да дошкі наступныя дапаможнікі:
Несмяротная душа – чалавек жыве вечна
Вольная воля – чалавек мае свабоду выбару, можа любіць і быць добрым
Розум – чалавек здольны думаці і быць мудрым
К. просіць вучняў запісаць змест дапаможніка.
К. пытае вучняў:
- Які наш Бог?
К. адказы вучняў запісвае на дошцы.
Чалавек адказвае Богу:
К. пытае вучняў:
- Што мы павінны рабіць для того, каб станавіцца ўсё больш падобнымі да Бога?
- Что нам трэба рабіць для таго, каб захаваць у сабе вобраз Божы?
Выказваюцца ўсе вучні.
К. разам з вучнямі робяць калаж на тэму: «Створаныя па вобразу
і падавенству Божаму »
Малюнкі з відарысамі людзей прыносяць вучні, а надпіс «Створаныя па вобразу і падабенству Божаму» падрыхтуе К. Пад малюнкамі можна размясціць адказы вучняў на вышэйпрыведзеныя пытанні.
Разважанне:
К. пытае вучняў:
- Ці ўдзячны я Пану Богу за сваё жыццё? У чым гэта выяўляецца?
- Як мне зберагчы ў сабе Божы вобраз і Божае падабенства?
- Ці бачу я ў кожным чалавеку Божы вобраз і Божае падабенства ?
- У чым заключаецца сакрэт майго шчасця?
- Ці з’яўляецца святым для мяне жыццё кожнага чалавека?
Пастанова.
Хатняе заданне:
1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам біблійную гісторыю пра стварэнне чалавека.
2. Напішы малітву падзякі Богу за дар жыцця.
3. У людзях, якіх ты яшчэ не навучыўся прымаць і любіць, пастарайся ўбачыць Божы вобраз і Божае падабенства.
Заключная малітва:
“Аддане сябе Богу” “Ойча наш” стр. 45. Песня «Табе ахвярую Пане мой…»,
Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 1294;