Тэма № 5. Пан Бог абяцае прыйсце Збаўцы

Дыдактычная мэта:

Вучань пазнае праўду пра тое, што Пан Бог шукае людзей, якія ад Яго адышлі і хоча ўратавання кожнага чалавека. Пан Бог абяцае людзям Збаўцу.

Выхаваўчая мэта:

Фарміраваць у вучню пачуццё ўдзячнасці Пану Богу за дар Збаўцы – Езуса Хрыста. Вучань ведае, што Пан Бог не перастае любіць чалавека нават тады, калі ён грашыць і сам адыходзіць ад Яго.

Матэрыялы:

Біблія: ілюстрацыя і фільм, якія паказваюць падзеі біблійнага тэксту. Скрыні з надпісамі. Абраз Найсвяцейшай Дзевы Марыі – Беззаганнае пачацце і медальёны. Плакат у выглядзе Бэтлеемскай зоркі, або Сэрца Езуса, або Крыжа, з надпісам: «Езус – Ты наш Збаўца»

Метады катэхэзы:

Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дыскусія. Сцэнка. Дапаможнік. Плакат.

Ход заняткаў

Малітва:

Малітоўнік “Ойча наш”, “Малітва аб пазбаўленні ад дрэнных думак” стр. 59

К. правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял і ўводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытае:

Сцэнка «Сцяна»

Музычнае суправаджэнне - па ўласнаму меркаванню.

Чалавек будуе вакол сябе сцяну са скрынак, на якіх напісана (можна разам з вучнямі, напісаць тое, што аддзяляе нас ад Пана Бога і бліжніх) напрыклад: Нявер’е, Забабоны, Нянавісць, Зайздрасць, Злосць, Абыякавасць
і г.д. Гэта адбываецца кожны раз, калі да яго прыходзяць сябры, яны пра штосьці гавораць, а ён ім потым зайздросціць, або іх ненавідзіць (ставіць скрынкіі з надпісамі: зайздрасць, нянавісць). Урэшце рэшт, сцяна дасягае такіх памераў, што героя не бачна з-за яе, ён быццам сам сябе замураваў. Ён пачынае крычаць, зваць на дапамогу, плакаць, казаць аб тым, як ён сябе адчувае. Прыходзяць сябры, але не могуць дапамагчы, прыходзіць Хрыстус,
і разбірае сцены.

- Вучні дзеляцца ўражаннямі ад сцэнкі.

Бог адказвае:

Пан Бог стварыў чалавека, каб раздзяліць з ім шчасце. Бог хацеў, каб чалавек знаходзіўся з Ім у пастаянным сяброўстве. Але чалавек не паслухаў Пана Бога і трапіў у бяду, путы зла зняволілі яго. Але Бог заўсёды любіць чалавека, і не перастае любіць нават тады, калі чалавек выбірае няправільны шлях і сам адыходзіць ад Яго. Пан асуджае няправільны выбар — грэх, але не чалавека, і хоча выратаваць яго. К. паказвае ілюстрацыю «Выгнанне
з раю», і прымацоўвае дапаможнік наступнага зместу да дошкі:

ЯК ВЫРАТАВАЦЬ ЧАЛАВЕКА?

Зараз я прачытаю словы, якія сталі першай «Добрай Весткай» пра нашае збаўленне. К. чытае тэкст Быццё 3, 14а-15, затым вучні чытаюць яго ў цішыні самастойна. К. пытае:

- Каго сімвалізуе змей?

- Што Бог сказаў змею?

- Пра якую жанчыну абвяшчае Пан Бог? /К. паказвае вобраз Найсвяцейшай Дзевы Марыі./

На зямлі нарадзіўся адзін чалавек, у якога не было першароднага граху – гэта Найсвяцейшая Дзева Марыя. Урачыстасць Беззаганнага Пачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі мы святкуем 8 снежня. Пан Бог захаваў яе ад першароднага граху, дзеля Свайго Сына Езуса Хрыста. Найсвяцейшая Дзева Марыя - Багародзіца, яна - мама Езуса Хрыста. (Можна раздаць вучням медальёны Беззаганнае пачацце і растлумачыць іх значэнне )

- Найсвяцейшая Дзева Марыя нарадзілася … (завяршы сказ)

- Якога Збаўцу Пан Бог абяцае людзям?

- Хто перамог сатану?

- Што зрабіў Езус Хрысту, каб збавіць чалавека?

- Ад чаго збавіў Езус Хрыстус чалавека?

Пан Бог знайшоў першых людзей і даў ім вялікае абяцанне перамогі над злом. Перамогу над злом мы інакш называем збаўленнем. Езус Хрыстус наш Збаўца, бо менавіта Ён перамог зло і вызваліў нас ад улады д’ябла.

Чалавек адказвае Богу:

К. раздае вучням каляровыя картачкі і прапаноўвае ім напісаць словы удзячнасці і праслаўлення Бога, за тое, што Ён даў нам Свайго Сына, Збаўцу – Езуса Хрыста. Гатовыя картачкі вучні наклейваюць на плакат з надпісам: «Езус – Ты наш Збаўца». /падчас працы можа гучаць музыка /

Разважанне:

- Ці ўдзячны я Пану Богу за Яго любоў?

- Ці ўдзячны я Пану Богу за тое, што Ён дае мне Збаўцу – Езуса Хрыста? У чым гэта выяўляецца?

- Як я захоўваюся, калі раблю дрэнныя ўчынкі?

- Ці не спіхваю я віну на іншых?

- Ці не прыдумляю я доўгі і заблытаны ланцуг апраўданняў?

- Ці прызнаю сваю віну?

- Ці прашу прабачэння?

- Ці стараюся выправіцца?

 

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам біблійную гісторыю пра тое, як Пан Бог абяцаў Адаму і Еве даць Збаўцу.

2. Запішы ў сшытак абяцанне Бога адносна прыйсця Збаўцы Езуса Хрыста.

3. Напішы сваю малітву падзякі Богу за тое, што Ён даў нам Збаўцу.

 

Заключная малітва:

Песня «Мой Збавіцель», спеўнік Эмануэль стр. 76









Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 1764;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.005 сек.