Тэма № 23. Абвяшчэнне прыйсця Збаўцы. Прарок Ісая

Дыдактычная мэта:

Пазнаёміць вучняў з прароцтвамі Ісаі адносна нараджэння, жыцця, пакутаў смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста.

Выхаваўчая мэта:

Фарміраваць у вучнях імкненне заўсёды рыхтавацца да сустрэчы
з Езусам Хрыстом падчас святой Імшы.

Матэрыялы:

Біблія, ілюстрацыя, паказваючая падзеі біблійнага тэксту. Дапаможнік.

Метады катэхэзы:

Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дыскусія,

Ход заняткаў

Малітва:

Песня «Ты - наш Цар» Спеўнік Эмануэль стр.120

К. правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял і ўводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытае

К. пытае:

- Як выглядала б нашае жыццё, калі б Езус Хрыстус не нарадзіўся?

- Якім бы быў наш свет, калі б Езус Хрыстус не адкупіў яго?

Пасля смерці караля Саламона яго каралеўства раздзялілася на дзве часткі. Незадаволенасць людзей расла. У дзяржаве панавалі непарадкі
і хваляванні. Бог абяцаў ізраэльцянам, што дасць ім свайго Сына, які будзе Каралём Ізраэля. Яны вельмі доўга чакалі і маліліся, але яшчэ не былі гатовыя, каб усё гэта здзейснілася, яшчэ не прыйшоў час. Пан Бог пасылаў да ізраэльцян прарокаў, якія казалі аб тым часе. Прарок – гэта вусны самога Бога, ён перадае людзям Яго словы. Адным з вялікіх прарокаў, які прадказаў нараджэнне Езуса Хрыста быў Ісая. Нарадзіўся ён каля 765 г. да нашай эры.

Бог адказвае:

К. чытае Іс. 7, 14; 9, 6-7а і размяшчае на дошцы ілюстрацыю: нараджэнне езуса Хрыста, сімвалы царскай улады: Карона і Скіпетр. К. пытае:

- Аб кім кажа прарок Ісая?

- Як ён называе будучага Месію?

- Чыім Ён будзе царом?

- Што Ён здзейсніць?

Прарок Ісая прадказаў, што Сын Божы народзіцца на свет, і стане каралём, а галоўная мэта Яго жыцця – гэта збаўленне людзей, якое Ён здзейсніць праз смерць на крыжы. Многім людзям цяжка было зразумець гэтыя прароцтвы. К. чытае Іс. 53, 3.4аб.5.К. пытае:

- Аб кім кажа прарок Ісая?

- Якія падзеі з жыцця Езуса Хрыста ён прадказвае?

Бог абяцаў, што Яго Сын стане Збаўцам усяго чалавецтва і будзе Царом усяго свету.

К. прымацоўвае да дошкі гатовы дапаможнік наступнага зместу Іс. 50, 7; 49, 7д і ілюстрацыю «Пакланенне Мудрацоў»:

«Пан Бог дапамагае мне, таму я не саромеюся, таму зрабіў я твар свой, як цвёрды камень, і ведаю, што не зазнаю сораму». Ис. 50, 7

- Аб кім кажа прарок Ісая?

- Кім стане Сын Божы?

К. размяшчае на дошцы ілюстрацыю: Езус перад Пілатам, укрыжаванне Езуса Хрыста. К. пытае:

- Якім чынам здзейснілася прароцтва прарока Ісаі?

- Што здзейсніў Езус, каб нас збавіць?

Чалавек адказвае Богу:

Прарок Ісая і іншыя прарокі падрыхтоўвалі людзей да прыйсця Езуса Хрыста. К. пытае:

- Якім чынам мы з вамі рыхтуемся да прыйсця Езуса Хрыста? (праз сакрамэнты)

- У якім сакрамэнце Езус Хрыстус прыходзіць да нас?

Адказы запісваем на дошцы.

- Што значыць быць заўсёды гатовым да сустрэчы з Езусам Хрыстом? (прабываць у стане асвячальнай ласкі)

Разважанне:

К. мы не можам прадставіць сваё жыццё без Езуса Хрыста.

- Ці цаню я любоў Езуса Хрыста? У чым гэта выяўляецца?

- Як часта я дзякую Богу за дар збаўлення?

- Як я перажываю святую Імшу?

- Як я слухаю Божае слова?

- Якія дары я прыношу Пану Богу?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам пра прарока Ісаю і яго прароцтвы.

2. Зрабі малюнак да тэксту з Кнігі прарока Ісаі 53, 3-5.

Заключная малітва:

Песня «Мой Збавіцель» Спеўнік Эмануэль стр.76


 








Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 752;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.007 сек.