Тэма № 26. Вернасць Богу. Мучаніцтва Маці і Сыноў

Дыдактычная мэта:

Пазнаёміць вучня з біблійнай гісторыяй аб пакутніцкай смерці сямі братоў і іх маці. Вучань ведае, што трэба мужна вызнаваць сваю веру. Адданы да канца Пану Богу чалавек атрымлівае ў якасці ўзнагароды вечнае Жыццё.

Выхаваўчая мэта:

Фарміраваць у вучню імкненне мужна вызнаваць сваю веру.

Матэрыялы:

Біблія: 2 Мак. 7, 1-41, ілюстрацыя і фільм, паказваючыя падзеі біблійнага тэксту. Фільм /ваеннай тэматыкі/, у якім чалавек аддае сваё жыццё за сваю сям’ю або за свабоду свайго народа – урывак з фільма «Адважнае сэрца», «Гладыятар» і г.д.

Метады катэхэзы:

Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дапаможнік, дыскусія, сцэнка, праца ў групах.

Ход заняткаў

Малітва:

О, мой Божа, Тройца, якую праслаўляю...супакой душу маю; зрабі яе сваім небам, сваім умілаваным прытулкам і месцам свайго адпачынку. Няхай ніколі не пакіну там Цябе ў адзіноце, але няхай буду там уся цалкам, чуваючы ў веры, трываючы ў пакланенні, аддаючыся поўнасцю Тваёй справе збаўлення.

Бл. Альжбета ад Тройцы

 

К. правярае хатняе заданне, паўтарае продзены матэрыял і ўводзіць вучняў
у новую тэму.

Чалавек пытае:

К. паказвае ўрывак з фільма (ваеннай тэматыкі), у якім чалавек аддае сваё жыццё за сваю сям’ю, за любага чаловека або за свабоду свайго народа – урывак з фільма «Адважнае сэрца», «Гладыятар» і г.д.

К. абмяркоўвае з вучнямі змест прагледжанага фрагмента.

К. Жыццё – найвышэйшы дар, якім Пан Бог адарыў чалавека. Жыццё кожнага чалавека бясцэннае. Але мы ведаем, што існуюць каштоўнасці, за якія чалавек здольны аддаць сваё жыццё. Такіх людзей мы называем героямі. Яны аддаюць сваё жыццё, каб захаваць, абараніць жыццё іншых. К. пытае:

- Дзеля каго мы з вамі здольныя ахвяраваць сваё жыццё?

Бог адказвае:

К. За 200 год да нараджэння Езуса Хрыста ізраэльцян захапілі сірыйцы. Сірыйскі кароль прымушаў ізраэльцян адрачыся ад веры ў адзінага Пана Бога і ад Яго запаведзяў. Таго, хто адмаўляліся выконваць загады караля, катавалі і забівалі. К. чытае 2 Мак. 7, 1-41. К. паказвае ілюстрацыю, на якой паказаны сем братоў і іх маці. К. пытае:

- За што катавалі і забілі маці і яе сыноў?

- На каго яны спадзяваліся?

- Што давала ім мужнасць і вытрываласць у пакутах?

- У каго яны глыбока верылі?

- Чаго дасягнулі маці і яе сямёра сыноў?

- Чаму яны нас вучаць?

К. прымацоўвае на дошцы дапаможнік наступнага зместу:

ЧАКАЮ ЎВАСКРАШЭННЯ ПАМЕРЛЫХ І ЖЫЦЦЯ ВЕЧНАГА Ў БУДУЧЫМ СВЕЦЕ.

К. пытае:

- З якой малітвы ўзяты гэты фрагмент?

- Як вы разумееце выраз «ЧАКАЮ ЎВАСКРАШЭННЯ ПАМЕРЛЫХ І ЖЫЦЦЯ ВЕЧНАГА Ў БУДУЧЫМ СВЕЦЕ”?

Адказы вучні запісваюць у дапаможнік для дзяцей, і прадстаўляюць іх на абмеркаванне.

Чалавек адказвае Богу:

К. дзеліць дзяцей на тры групы і прапаноўвае ім падрыхтаваць кароткія сцэнкі:

Група 1

Падчас адпачынку ў летнім лагеры дзеці пераадольваюць сарамлівасць
і пачуццё сораму, перад тым, каб стаць на калені перад вячэрняй малітвай.

Група 2

На стадыёне дзеці заступаюцца за слабога дзіця, над якім смяюцца
і здзекуюцца астатнія дзеці.

Група 3

Дзеці, праходзячы каля Касцёла, Крыжа робяць на сабе знак крыжа.

Вучні дзеляцца ўражаннямі ад сцэнкі.

К. пытае:

- Як мы ў штодзённым жыцці можам вызнаваць сваю веру ў Пана Бога? (маліцца раніцай і вечарам, да і пасля ежы, перад паездкай, па нядзелях удзельнічаць у Святой Імшы, любіць бліжніх і г.д.)

- Якая ўзнагарода чакае нас на небе за вернасць Пану Богу і Яго запаведзям?

Разважанне:

- Ці люблю я Пана Бога больш за ўсё на свеце? У чым гэта выяўляецца?

- Ці вызнаю я мужна сваю веру ў штодзённым жыцці? Якім чынам?

- Што я хачу і магу зрабіць з любові да пана Бога?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам біблійную гісторыю маці і яе сяноў.

2. Напішы сачыненне на тэму: «Мучанікі беларускай зямлі», у якім ты апішаш жыццё і гераічную смерць мучаніка. (К. павінен падрыхтаваць
і прадставіць адпаведную інфармацыю для вучняў пра мучанікаў беларускай зямлі).

3. Напішы малітву - просьбу аб дары моцнай веры.

Заключная малітва:

Псальм 86 (85), 11-12

 


 

Тэма № 28 «Выкананне Божых абяцанняў»

Дыдактычная мэта:

Вучань ведае, што ў Езусе Хрысце здзейсніліся старазапаветныя прароцтвы. Увесь Стары Запавет падрыхтоўваў свет да прыйсця Збаўцы – Езуса Хрыста.

Выхаваўчая мэта:

Фарміраваць у вучню ўпэўненасць у здзяйсненні Божых абяцанняў. Дапамагчы вучню прыняць Езуса Хрыста як Збаўцу.

Матэрыялы:

Біблія: Евангелле ад св. Лукі 2: 1-7, ілюстрацыя і фільм, паказваючыя падзеі біблійнага тэксту - Нараджэнне Езуса Хрыста.

Метады катэхэзы:

Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дапаможнік, праца ў групе, дыскусія.

Ход заняткаў

Малітва

Апостальскі сімвал веры

К. правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял і ўводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытае

На працягу ўсяго года Пан Бог вёў нас. Ён адкрываўся нам у сваім Слове і не перастае адкрывацца. Ён вучыць нас, умацоўвае нашу веру і любоў. Пасылае нам незвычайных, па-сапраўднаму веруючых людзей, якія любяць Яго ўсім сэрцам, усім розумам і ўсёю душою і вучаць нас, як слухаць Пана Бога і выконваць Яго святую волю. На сённяшнім спатканні мы паўторым матэрыял, які мы праходзілі на працягу года.


Бог адказвае

К. прымацоўвае да дошкі дапаможнік наступнага зместу:

Стары Запавет утрымлівае 46 кніг і апавядае нам аб людзях і падзеях да нараджэння Езуса Хрыста: 1.Стварэнне свету і чалавека 2. Першародны грэх 3. Пакліканне і гісторыя выбранага народа 4. Запавет на гары Сінай 5. Прароцтва аб прыйсці нашага Збаўцы – Езуса Хрыста

 

На працягу года мы з вамі вывучалі падзеі, апісаныя ў Старым Запавеце. Крок за крокам мы ішлі да здзяйснення самага галоўнага прароцтва Старога Запавету – прыйсця Месіі, Збаўцы свету – нараджэння Езуса Хрыста. Сягоння мы з вамі будзем успамінаць падзеі, якія мы праходзілі. К. дзеліць вучняў на 5 груп і раздае ім па 5 картак на групу, карыстаючыся ніжэй прадстаўленым дапаможнікам. Вучні, карыстаючыся дапаможнікамі для вучняў і Бібліяй павінны коратка расказаць пра асноўныя падзеі, якія ўтрымліваюцца ў дадзеных тэмах. К. выбудоўвае з вучнямі піраміду. К. падсумоўвае адказы вучняў: «І так усё сталася. Усе прароцтвы споўніліся праз прыйсце Езуса Хрыста». К. чытае Евангелле ад св. Лукі 2: 1-7.


 

 


  25. Вернасць веры. Мучаніцтва Маці і Сыноў.  
  24. Прарок Даніэль – прыклад вернасці Пану Богу. Львіны роў.  
  22. Прарок Ерамія. Заклік быць верным Запавету. Ізраэльцяне трапілі ў вавілонскі палон.  
  21. Прарок Ісая. Прадказанні нараджэння Збаўцы. Месія.  
  20. Прарок Ілля – сведка сапраўднага бога. Прарок – гэта вусны Пана Бога. Цуд на гары Кармэль.  
  19. Саламон, сын Давіда, пабудаваў цудоўную Святыню. Святыня – знак прысутнасці Бога сярод свайго народа.  
  18. Пан Бог выбірае Давіда царом выбранага народа.  
  17. Пан заклікаў “Суддзяў”, якія ратавалі ізраэльцян ад рук ворагаў і клапаціўся пра тое, каб народ быў верны Богу і жыў паводле Божых Запаведзяў. Самуэль – суддзя Ізраэльцян.  
  16. Пан Бог дапамагае міласэрнаму Тобію. Арханёл Рафал.  
  15. Пан Бог уводзіць ізраэльцян у зямлю абяцаную. Езус Навін. Пераход праз раку Ярдан. Узяцце Ерыхона.  
  14. Пан Бог заключае Запавет на гары Сінай. Бог дае Майсею Дзесяць Божых запаведзяў.  
  13. Пан Бог вядзе Свой народ, як Айцец. Манна з неба. Майсей здабывае ваду са скалы.  
  12. Пан Бог выводзіць Свой народ з Егіпта. Пераход праз Чорнае мора. Пасха.  
  11. Пан Бог кліча Майсея, каб выратаваць свой народ з егіпецкага палону.  
  10. Юзаф – сын Якуба. Пан Бог кліча Юзафа, для таго, каб выратаваць сям’ю Якуба ад смерці.  
  9. Ісаак – сын Абрагама. Прымірэнне Эзава і Якуба – сыноў Ісаака.  
  8. Пан Бог кліча Абрагама. Абрагам –айцец веруючых. Словы абяцання, якія Бог даў Абрагаму: «Твайму патомству дам гэтую зямлю»  
  7. Вавілонская вежа - сімвал чалавечай ганарыстасці. Людзі бачылі моц і магутнасць Бога і хацелі, каб у іх быў знак і магутнасці і моцы, якую яны змаглі б паставіць нароўні з Богам. Пан Бог змешвае мовы.  
  6. Пан Бог - Суддзя справядлівы за добрае ўзнагароджвае, а за злое карае. Патоп і праведны Ной.  
  5. Грэх разбурае адносіны паміж людзьмі. Каін забівае свайго брата Абэля.  
  4. Але Бог заўсёды любіць чалавека і не перастае любіць нават тады, калі чалавек выбірае няправільны шлях і сам адыходзіць ад Яго. Пан асуджае няправільны выбар - грэх, але не чалавека. Пан Бог абяцае людзям Збаўцу – Езуса Хрыста.  
  3. Па віне чалавека ў свет прыходзіць грэх. Грэх – гэта недахоп любові, які выражаецца ў непаслухмянасці Богу. Грэх разбурае адносіны з Богам.  
2. Пан Бог стварыў чалавека на Свой вобраз і падабенства. Бог стварыў чалавека, каб падзяліцца з ім Сваім шчасцем і любоўю. Чалавек створаны для таго, каб любіць Пана Бога, выконваць Яго святую волю і жыць вечна з Ім у раі.
1. Усемагутны Пан Бог стварыў увесь свет з нічога. Усё, што створана Богам - добрае і карыснае.
ПАН БОГ
                                             







Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 521;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.011 сек.