Тэма № 24. Заклік быць верным Запавету. Прарок Ерамія
Дыдактычная мэта:
Пазнаёміць вучня з асобай і прароцтвамі прарока Ераміі.
Выхаваўчая мэта:
Выхоўваць у вучнях вернасць Богу і любоў да Радзімы.
Матэрыялы:
Біблія Ер. 1, 4-10, Ер. 4, 1. 14, Ер. 9, 10, Ер. 31, 31-34. Мапа Беларусі, мапа Ерузалема, ілюстрацыя, паказваючая прарока Ерамію, які аплаквае Ерузалем.
Метады катэхэзы:
Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дыскусія, незавершаныя сказы.
Ход заняткаў
Малітва:
Божа, Валадару і Пане народаў, з рук сваіх і волі сваёй не выпускай нас,
а праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны і Каралевы нашай благаславі Айчыну нашу, каб яна была заўсёды верная Табе і хвалу прыносіла Твайму святому імені, а сыноў і дачок сваіх вяла да вечнага шчасця.
Малітва за Айчыну
К. правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял і ўводзіць вучняў у новую тэму.
Чалавек пытае:
К. паказвае вучням мапу Беларусі.
- Якую краіну нагадвае вам гэта мапа?
- Хто з вас быў у Мінску?
- Што вам спадабалася найбольш?
- Чым для беларусаў з’яўляецца горад Мінск?
Бог адказвае:
К. паказвае вучням ілюстрацыю Ерузалема. Сталіцай валадарства Юдэйскага быў горад Ерузалем. З гэтым горадам звязаная асоба прарока Ераміі.
Пан Бог нястомна дапамагаў і апекаваўся Ізраэлем. Але ізраэльцяне не былі вернымі Богу і забыліся пра Запавет з Богам. Пад уздзеяннем суседніх народаў сярод іх расло ідалапаклонства, яны адвярнуліся ад сапраўднага жывога Пана Бога і пакланяцца нежывым ідалам, якіх зрабілі людзі з дрэва, каменя, золата, срэбра і г.д. Таму Пан пасылаў да свайго народу прарокаў. Пан Бог кліча прарока, каб ён перадаваў народу Яго словы. Ерамія быў адным з вялікіх прарокаў, якіх паклікаў Пан Бог. Пра яго пакліканне мы чытаем у пачатку кнігі прарока Ераміі. К. чытае Ер. 1, 4-10.
- Пра што расказвае гэты тэкст?
Ерамія выканаў Божае даручэнне. Быў вялікім прарокам у Юдэйскім каралеўстве. Ён нагадваў ізраэльцянам аб тым, что Пан Бог – адзіны, і няма іншых багоў, і заклікаў быць верным Запавету, які яны заключылі з Богам на гары Сінай. К. чытае Ер. 4, 1. 14.
- Да чаго заклікае прарок Ерамія гэтымі словамі?
Прарок Ерамія прадказаў таксама кару Божую за нявернасць ізраэльцян, за іх нежаданне адвярнуцца ад зла і чыніць дабро. Ён прадказаў, што горад Ерузалем будзе разбураны, і ператворыцца ў груду камянёў. Прароцтва Ераміі споўнілася. Ізраэльцяне трапілі ў бабілёнскі палон. Кароль Бабілёна захапіў Ерузалем. Ён абрабаваў і разбурыў увесь горад і Божую святыню, якая ў ім знаходзілася, а людзей захапіў у палон і павёў іх у Бабілён у якасці нявольнікаў. Прарок Ерамія вельмі любіў сваю радзіму, але нічога не мог зрабіць з нявернасцю сваіх суайчыннікаў. Ён цудоўна ведаў, што паражэнне
і няволя, якую яны перажываюць, гэта наступствы граху – нявернасці Богу
і Яго запавету. Прарок Ерамія аплакваў свой любімы горад і суцяшаў народ.
К. паказвае прарока Ерамію, які аплаквае Ерузалем. К. пытае:
- Чаму Ерамія плача?
- Чаму Ерузалем разбурылі?
Прарок Ерамія таксама прадказаў вельмі важную падзею для ўсіх людзей. К. чытае Ер. 31, 31-34.
- Пра якую падзею гаворыць прарок?
- Дзе гэты запавет быў заключаны?
- Праз каго?
- Якім коштам? /пакуты і смерць Езуса Хрыста/
Прарок Ерамія прадказаў пакуты Езуса Хрыста, і Новы Запавет, які Бог заключыць з людзьмі.
Чалавек адказвае Богу:
Пан Бог праз прарока Ерамію заклікае да навяртання, не толькі ізраэльцян, але і нас. Ён нагадвае нам, што мы павінны быць вернымі Пану Богу і Яго запаведзям.
К. пытае:
- Да чаго заклікае нас Пан Бог словамі прарока Ераміі? (вернасць запавету)
- Калі мы з вамі заключылі запавет з Панам Богам? (падчас хросту)
- З дапамогай якога сакарамэнту Пан Бог прабачае нам грахі і дае нам асвячальную ласку? (сакрамэнт споведзі)
К. пытае:
- Які перыяд літургічнага года асаблівым чынам заклікае нас да навяртання? (Вялікі пост)
- Вялікі пост – гэта час….(закончы сказ)
- Падчас Вялікага посту мы рыхтуемся ….(закончы сказ)
- Час Вялікага посту дадзены чалавеку для таго,…(закончы сказ)
- Падчас Вялікага посту мы разважаем аб …(закончы сказ)
- Падчас Вялікага посту мы ходзім у касцёл на … (закончы сказ (Крыжовы шлях і Песні Жальбы)
- Кожны хрысціянін падчас Вялікага посту павінен прыняць удзел у … (закончы сказ (Духоўныя практыкаванні)
Разважанне:
К. пытае:
- Што я павінен змяніць у сваіх учынках, каб быць верным Богу
і выконваць Яго запаведзі?
- Як я праяўляю любоў да Радзімы?
- Ці пазнаю яе гісторыю?
- Ці берагу прыроду?
- Як паводжу сябе ў грамадскіх месцах?
- Ці стаўлюся беражліва да грамадскай маёмасці?
- Як часта малюся за свой народ?
- Калі апошні раз я маліўся за Беларусь?
Пастанова.
Хатняе заданне:
1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам пра прарока Ерамію і яго прароцтвы.
2. Намалюй карту Беларусі і напішы на ёй малітву за Радзіму.
- Напішы, як ты можаш праявіць сваю любоў да Радзімы.
Заключная малітва:
Песня «Магутны Божа», Спеўнік Эмануэль стр. 65
Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 668;