Тэма № 2. Святое Пісанне аб стварэнні свету

Канспекты

Дапаможных матэрыялаў

Для катэхезаў

 

 

V кл.

 

 

Катэхетычная секцыя пры ККББ

2008 г.


Тэма № 1. Пан Бог аб’яўляецца чалавеку ў Святым Пісанні

Дыдактычная мэта:

Вучань ведае, што Пан Бог адкрываецца чалавеку ў Святым Пісанні. Ён ведае, што:

1. Святое Пісанне ўтрымлівае Божае слова.

2. Хто з’яўляецца аўтарам Бібліі, структуру Бібліі.

3. І дзе чалавек можа пачуць Божае слова.

Выхаваўчая мэта:

Выхаванне павагі да Святога Пісання, таму, што яно з’яўляецца кнігай, у якой Пан Бог адкрываецца чалавеку і гаворыць яму аб сваёй любові. Уважлівае слуханне Божага Слова таму, што яно ўтрымлівае мудрасць
і вядзе людзей да Пана Бога. Самастойнае чытанне Святога Пісання.

Матэрыялы:

Ліст, словы з Бібліі для кожнага вучня з «Ліста Нябеснага Айца». Біблія. Матэрыялы для дэкарыравання. Дапаможнікі.

Метады катэхэзы:

Аналіз біблійнага тэксту, дыскусія, праца з дапаможнікам, дэкарыраванне.

Ход заняткаў

Малітва:

Малітва да Духа Святога. Малітоўнік «Ойча наш» стр. 46

К. правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял і ўводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытае:

Адносіны з роднымі і блізкімі нам людзьмі дастаўляюць нам асаблівую радасць. Мы любім іх і пастаянна хочам мець зносіны з імі. А калі мы вымушаны растацца з імі, мы смуткуем і сумуем. Любім атрымліваць лісты ад іх. Я хачу прачытаць вам ліст, які атрымала мая сяброўка ад таты, яе йцец працаваў далёка на Поўначы.

«Прывітанне, мая любая дачушка! Як твае справы? Як вучоба? Я сумую па табе. Прама на халадзільніку я павесіў твой фотаздымак, гляджу на цябе і радуюся, што ты ёсць у мяне. Сумую… Не магу дачакацца лета, каб прыехаць у адпачынак. Тады мы з табой і мамай будзем разам хадзіць на рэчку купацца, пойдзем у лес па ягады. Мне так шмат трэба расказаць табе…»

К. пытаецца:

- «Якія ў вас з’явіліся пачуцці і думкі, калі вы пачулі змест гэтага ліста?»

Вучні выказваюцца. К. кожны з нас любіць атрымліваць лісты, а, калі іх шмат, тады кожны адкрывае ліст ад чалавека, які яму даражэйшы за ўсіх. Сёння я вам прынесла асаблівы ліст, /К. бярэ ў рукі Біблію/, які для мяне
і для кожнага чалавека напісаў самы дарагі і родны на свеце Нябесны Айцец– Пан Бог. У ім Ён адкрываецца нам, гаворыць усім людзям аб Сваёй любові, гэты цудоўны ліст называецца Святое Пісанне. Па-іншаму гэту ўнікальную кнігу называюць Біблія.

Бог адказвае:

Біблія — гэта святая кніга, таму, што яе аўтарам з’яўляецца сам Пан Бог. Ён выбраў аўтараў-людзей, якія пад натхненнем Святога Духа запісалі словы Бога. Аўтара-чалавека мы будем называть натхнёным Богам аўтарам. У Бібліі два аўтары: Пан Бог і натхнёны Богам аўтар. К. пытае:

- Хто з’яўляецца аўтарам Святога Пісання?

Святое Пісанне мы можам назваць Божай бібліятэкай, таму, што яна утрымлівае 73 кнігі, і складаецца з двух частак: Стары Запавет (46 кніг)
і Новы Запавет (27 кніг). Слова «запавет» азначае дамову, якая пацвярджае саюз Бога з людзьмі.

К. успомнім, аб чым апавядаюць нам кнігі Старога і Новага запавету.

К. прымацоўвае да дошкі гатовы дапаможнік наступнага зместу:

Стары Запавет утрымлівае 46 кніг, якія апавядаюць аб людзях і падзеях да нараджэння Езуса Хрыста: 1. Стварэнні свету і чалавека 2. Першародным граху 3. Пакліканні і гісторыі выбранага народа 4. Запавеце на гары Сінай 5. Прароцтве аб прыйсці нашага Збаўцы, Езуса Хрыста  

К. просіць дзяцей запісаць у сшытак змест дапаможніка.

К. прымацоўвае да дошкі гатовы дапаможнік наступнага зместу:

Новы Запавет складаецца з 27 кніг, якія апавядаюць аб жыцці і дзейнасці Езуса Хрыста, Яго апосталаў і пра заснаваны ім Касцёл.

К. просіць дзяцей запісаць у сшытак змест дапаможніка

К. пытае:

- Колькі кніг у Старым Запавеце?

- Аб чым апавядаюць кніга Старога Запавету?

- Колькі кніг у Новым Запавеце?

- Аб чым апавядаюць кнігі Новага Запавету?

Біблія, Святое Пісаннее, з’яўляецца асноўнай крыніцай нашай веры. Усе, хто чытае або слухае Божае слова, маюць жывы кантакт з Панам Богам. Святы Геранім казаў: «Няведанне Пісання - гэта няведанне Хрыста».

У Святым Пісанні Пан Бог паступова адкрываецца чалавеку, паказвае яму Сваю вялікую любоў, і крок за крокам вядзе яго да Сябе.

К. прымацоўвае да дошкі гатовы дапаможнік наступнага зместу:

Святое Пісанне – гэта кніга аб любові Бога да чалавека. Біблія з’яўляецца асноўнай крыніцай нашай веры. «Няведанне Пісання – гэта няведанне Хрыста» св. Геранім

К. просіць дзяцей запісаць у сшытак змест дапаможніка.

З аднаго боку Святое Пісанне адрасавана ўсім людзям, якія жывуць на зямлі. А з іншага боку Пан Бог звяртаецца да кожнага з нас асобна, асабіста. Святое Пісанне – гэта Божае Адкрыццё, якое дае чалавеку не толькі веды пра Пана Бога, але і ўказвае шлях, які да Яго вядзе.

Святое Пісанне з’яўляецца самай важнай і галоўнай кнігай у свеце, яе называюць Кнігай усіх кніг, яна ўтрымлівае словы Пана Бога. У нашым класе мы выберам самае ганаровае і галоўнае месца і размесцім Біблію. Інтранізацыя Святога Пісання. К. разам з дзецьмі дэкарыруе ганаровае месца, на якім будзе пастаянна знаходзіцца Святое Пісанне (свечка, глобус, дэкарыраваць тканінай і г.д.) К. прапаноўвае вучням устаць, запальвае свечку і кажа «Святло Хрыста», а вучні адказваюць «Дзякуем Богу». К. заклікае вучняў памаліцца ў цішыні да Святога Духа, каб яны змаглі зразумець і годна прыняць Божае слова.

К. раздае дзецям лісты-скруткі з прыгатаванымі словамі з Бібліі.
У цішыні кожны чытае свой ліст.

Чалавек адказвае Богу:

К. пытае:

- «Якія ў вас з’явіліся пачуцці і думкі, калі вы прачыталі ліст?»

К. указвае на пустое крэсла і прапаноўвае па чарзе садзіцца на яго
і расказать групе пра свае пачуцці і думкі. Напрыканцы ён сам садзіцца на крэсла і кажа пра свае пачуцці і думкі.

К. пытае:

- У чым заключаецца сакрэт шчасця кожнага чалавека?

- Дзе мы можам пачуць Божае слова?

- Як мы можам зразумець, што мы пачулі Божае слова?

- Ці дастаткова для чалавека толькі пачуць Божае слова?

- Напішы прыклад таго, як ты выконваеш Божае слова.

Разважанне:

Пан Бог любіць мяне. Ён напісаў мне ліст – Святое Пісанне. У ім Ён адкрываецца мне і кажа аб сваёй бязмежнай любові. У Святым Пісанні Пан указвае верны і надзейны шлях, які вядзе мяне да Яго.

 

1. Ці ўдзячны я Пану Богу за дар Святога Пісання?

2. Дзе ў маім доме захоўваецца Святое Пісанне?

3. Як часта я чытаю Біблію?

4. Ці ўважліва я слухаю Божае слова ў Касцёле і на катэхезе?

5. Як я выконваю Божае слова?

6. Што я магу зрабіць для таго, каб Біблія стала для мяне любімай і галоўнай кнігай?

7. Як я адкажу на словы, якія атрымаў ад Пана Бога?

Пастанова.

Хатняе заданне:

- Раскажы сваім сябрам пра Біблію.

- Калі ў цябе ў пакоі яшчэ няма алтарыка (месца, пры якім ты молішся) то пастарайся зрабіць яго. /можна на прыкладзе паказаць, як арганізаваць малітоўны вугалок у пакоі; крыж, абразы, Біблія, свечка, ружанец, малітоўнік, сшытак па рэлігіі і г.д./

- Прынясі на наступны занятак, выразаныя з часопісаў малюнкі, на якіх паказана прырода, жывёлы і птушкі, або намалюй сам тое, што табе найбольш падабаецца ў прыродзе.

Заключная малітва:

Спантанная малітва, у якой вучні выражаюць удзячнасць Пану Богу за дар Бібліі. Песня «Слова Тваё», Спеўнік Эмануэль стр. 110.


Тэма № 2. Святое Пісанне аб стварэнні свету

Дыдактычная мэта:

Пазнаёміць вучня з біблійнай гісторыяй аб стварэнні свету. Вучань ведае, што Пан Бог — мудры Стварыцель свету бачнага і нябачнага. Пан Бог Усемагутны – Ён стварыў усё з нічога. Усё, што стварыў Пан Бог з’яўляецца добрым.

Выхаваўчая мэта:

Фарміраваць у вучню веру ва усемагутнасць і мудрасць Бога, які
з нічога стварае свет і фарміраваць пачуццё ўдзячнасці Богу за створаны свет, які служыць чалавеку. Выхоўваць адказнасць за навакольны свет.

Матэрыялы:

Біблія: Быцця 1, 1-25, ілюстрацыя і фільм, паказваючыя падзеі біблійнага тэксту. Дапаможнік. Камень, кветка, вада, кактус і г.д. Надпіс на калаж «Веру ў Бога, Творцу неба і зямлі…»

Метады катэхэзы:

Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дапаможнік, дыскусія, незакончаныя сказы. Калаж на тэму: «Веру ў Бога, Творцу неба і зямлі…»

Ход заняткаў

Малітва:

Спеўнік Эмануэль “Аллелюя… Хваліце з неба” стр 8

К. правярае хатняе заданне, звяртае асаблівую ўвагу на тое, як удалося вучням расказаць пра Біблію сваім сябрам, што ў іх атрымалася, з якімі цяжкасцямі яны сутыкнуліся. К. паўтарае пройдзены матэрыял і ўводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытае:

К. сам прыносіць і просіць вучняў паказаць другую частку хатняга задання – выразаныя з часопісаў малюнкі, на якіх паказана прырода, жывёлы і птушкі, або намаляваная вучнямі, тое, што ім найбольш падабаецца
ў прыродзе.

К. Мы ведаем, што само сабой нічога не ствараецца. К. пытае:

- Адкуль узяўся свет, у якім мы жывём?

- Ці мог гэты цудоўны свет узнікнуць выпадкова, сам?

- Хто з’яўляецца Аўтарам, Стварыцелем гэтага свету?

- Для каго створаны гэты цудоўны свет?

К. А што Святое Пісанне кажа пра стварэнне свету?

Бог адказвае:

На першых старонках Бібліі мы чытаем рэлігійны гімн — паэму аб стварэнні свету. У ёй натхнёны Богам аўтар, з дапамогай вобразаў, якія ўзніклі ў яго ўяўленні, апісаў стварэнне свету. Таму нельга ў гэтым фрагменце ўспрымаць усё даслоўна. У Бібліі гаворыцца аб тым, Хто стварыў свет. Біблія кажа аб тым, што Пан Бог, стварыў увесь свет з нічога, таму мы называем Яго ўсемагутным Богам! К. на дошцы прымацоўвае дапаможнік наступнага зместу:

У Бібліі гаворыцца аб тым, Хто стварыў свет. Пан Бог з’яўляецца мудрым Стварыцелем сусвету. Пан стварыў усё з нічога, таму мы называем Пана Усемагутным Богам!

К. просіць вучняў запісаць словы дапаможніка ў сшытак.

У той час, калі натхнёны Богам аўтар пісаў паэму аб стварэнні свету, ізраэльцяне верылі ў сапраўднага Пана Бога, жылі яны сярод язычнікаў, якія пакланяліся ідалам. Напрыклад, егіпцяне пакланяліся ідалу, прадстаўленаму ў выглядзе быка, бо бачылі ў жывёлах багоў. У Бабілёне пакланяліся сонцу, зоркам, лмесяцу. Ізраэльцяне разумелі, што ідалы язычнікаў не сапраўдныя, бо не могуць быць багамі. Сонца, месяц, чалавек ці жывёла – гэта толькі стварэнні Пана Бога. Біблійная гісторыя аб стварэнні свету скінула фальшывых багоў з язычаскіх алтароў.

К. прапаноўвае вучням устаць, запальвае свечку і кажа «Святло Хрыста», а вучні адказваюць «Дзякуем Богу». К. заклікае вучняў памаліцца
ў цішыні да Святога Духа, каб яны змаглі зразумець і годна прыняць слова Божае.

К. чытае Быцця 1, 1-25, затым К. паказвае фрагмент з фільма, які апісвае стварэнне свету. Праца над тэкстам Быцця 1, 1-25. К. пытае:

- Якім чынам Бог стварыў свет?

- Напачатку Бог стварыў …(закончыы сказ)

- Хто лунаў над водамі?

- Якія выразы паўтараюцца ў біблійным тэксце найчасцей? Выпісваем на дошцы (І сказаў Бог, І сталася так, І быў вечар
і была раніца, І ўбачыў Бог, што гэта добра)

- Аб чым кажуць выразы «І сказаў Бог: … І так сталася»?

- Аб чым кажа выраз «І ўбачыў Бог, што гэта добра»?

- Пан Бог стварыў не толькі паўзуноў, птушак і рыб, але
і …(закончы сказ)

- Добры Пан Бог стварыў свет і падрыхтаваў яго..... (закончы сказ)

Чалавек адказвае Богу:

Пан Бог стварыў усё мудра, гарманічна і прыгожа. Уся прырода сведчыць пра яе вялікага, мудрага і ўсемагутнага Стварыцеля. Усё, што створана Богам – добрае і карыснае. Уся прырода служыць чалавеку.
К. пытае:

- Ці любіце вы бываць у лесе?

- Што ў лесе можна збіраць?

- Хто любіць купацца ў возеры?

- Хто любіць катацца на лодцы?

- Ці любіце вы пах скошанага лугу і палявых кветак?

- Ці бегалі вы басанож летам па траве?

- Якія жывёлы вам больш за ўсё падабаюцца?

- Якую садавіну вы найбольш любіце?

К. звяртае ўвагу на багацце і разнастайнасць навакольнага свету. К. на прыкладзе дапаможнікаў: Камень, кветка, вада, кактус і г.д. дэманструе адрозненне: па саставу, па форме, на дотык / цвёрдае, мяккае, цёплае, пушыстае і г.д./, па паху, па смаку, па гуку. Свет навокал нас - цудоўны
і паказвае нам Шчодрасць, Дабрыню і веліч Пана Бога.

К. калі людзі прыдумалі камп’ютэр, прыклалі да яго інструкцыю, інструкцыю па карыстанні камп’ютэрам, у якой апісаны магчымасці камп’ютэра, як з ім працаваць, і чаго на ім рабіць нельга. Пан Бог таксама мае Свой намер адносна створанага свету, чалавеку Ён сказаў: «Валодайце ёю, і пануйце над рыбамі марскімі, над птаствам нябесным і над усімі жывымі істотамі, якія рухаюцца па зямлі, Усё аддаю вам…»

- Ці цэнім мы свет навокал нас?

К. прапаноўвае вучням напісаць правілы: «Як правільна адносіцца да прыроды?», у якіх яны павінны ўлічыць:

1. Намер пана Бога Стварыцеля, Аўтара сусвету.

2. Что дае нам прырода, яе магчымасці? /Прырода дае нам …/

3. Як з ёй абыходзіцца, каб яна магла быць для нас карыснай?

4. Як нельга абыходзіцца з прыродай, таму што ў гэтым выпадку мы яе разбураем?

5. Чым пагражае чалавеку разбурэнне прыроды?

К. разам з дзецьмі робіць калаж на тэму: «Веру ў Бога, Стварыцеля неба і зямлі…», пад малюнкамі можна размясціць словы з правіла: «Як правільна адносіцца да прыроды?»

Разважанне:

Пан Бог – усемагутны, мудры Стварыцель сусвету. Ён стварыў свет добрым і цудоўным. К. пытае:

- Ці ўдзячны я Богу за прыроду?

- Як я магу выразіць удзячнасць Богу за прыроду?

- Як я магу абараніць прыроду?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам пра тое, што ў Бібліі гаворыцца пра стварэнне свету ў Бібліі.

2. Намалюй малюнак на тэму «Бог — Стварыцель свету».

3. Прынясі на наступны ўрок карцінкі або малюнкі, на якіх паказаны людзі, можна прынесці фотаздымкі любых і блізкіх табе людзей.

Заключная малітва:

Спантанная малітва, у якой вучні выражаюць:

1. Удзячнасць Богу за створаны свет.

2. Просьбу аб прабачэнні за няўдзячнасць і няправільныя адносіны да прыроды.

3. Просьбу аб тым, каб умелі абыходзіцца з прыродай, згодна намеру Бога — Стварыцеля.









Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 1572;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.029 сек.