Лічба вызнаўцаў асноўных рэлігій свету.
хрысціянства— каля 1,8 мільярдаў людзей, больш за 30% ад усяго чалавецтва:
§ католікі — каля 970 мільёнаў,
§ праваслаўныя — 150-200 мільёнаў,
§ старажытныя ўсходнія Касцёлы — 30 мільёнаў,
§ англікане — 60 мільёнаў,
§ пратэстанты — 300-450 мільёнаў,
іслам — 0,9 мільярдаў
індуізм— 0,7 мільярдаў
будызм— 0,3 мільярдаў
іудаізм— 18 мільёнаў
o іншыя рэлігіі— 0,3 мільярдаў
o не дэкларуюць прыналежнасць да рэлігіі— 0,7 мільярдаў
Колькасць вызнаўцаў асноўных рэлігій свету (2009 г.)
( ў мільёнах)
Хрысціянства іслам індуізм будызм іудаізм
Вельмі вялікая колькасць людзей дэкларуе сваю прыналежнасць да пэўнай рэлігі. Чаму так адбываецца?
Бог адказвае
Адказ на гэтае пытанне нам дае вучэнне Касцёла:
«Прагненне Бога запісана ў сэрцы чалавека, таму што чалавек створаны Богам і для Бога; Бог не перастае прыцягваць да сябе чалавека, і толькі ў Богу чалавек знойдзе праўду і шчасце, якіх ён няспынна шукае» (пар.ККК 27).
— Чаму чалавек шукае Бога?
«Сусвет: зыходзячы з руху і станаўлення, мэтазгоднасці, ладу і прыгажосці свету, можна пазнаць Бога як першапрычыну і мэту Сусвету. (…) Св. Аўгустын: Спытай прыгажосць зямлі, спытай прыгажосць мора, спытай прыгажосць неба (…) — спытай усё існае. Усё адказвае табе: “Глядзі, мы цудоўныя”. Уся гэта прыгажосць — вызнанне. Хто стварыў гэтую прыгажосць, падлеглую зменам, калі не Цудоўны, які не падлягае зменам» (пар. ККК 32).
«Чалавек: з яго адкрытасцю на праўду і прыгажосць, з яго маральным пачуццём, з яго свабодай і з голасам яго сумлення, з яго імкненнем да бясконцасці і да шчасця, чалавек задае сабе пытанне наконт існавання Бога. Праз усё гэта ён адрознівае знакі сваёй душы, сваёй духоўнасці. (…) Яго душа не можа мець іншага пачатку, як толькі ў адным Богу» (пар. ККК 33).
— Як чалавек можа адкрыць Бога?
— Чаму чалавек можа адкрыць Бога?
Падсумаанне працы вучні запісваюць у сшытак.
1. Чалавек – істота рэлігійная, адкрытая для пазнаваня Бога, вера з’яўляецца адказам на найглыбейшыя прагненні сэрца.
2. Аб Богу прамаўляе прыгажосць навакольнага свету, права прыроды; Бог Сам адкрывае Сябе чалавеку.
Чалавек мае магчымасць пазнаць Бога, таму што Ён першы аб’яўляецца чалавеку. Бога мы не бачым, але Ён пакінуў нам бачныя і зразумелыя знакі сваёй прысутнасці і любові. Кожны чалавек, калі толькі сам гэтага пажадае, можа адшукаць гэтыя знакі, знайсці Бога і праз веру распачаць з Ім дыялог любові. Існаванне ў свеце розных рэлігій — гэта знак таго, што чалавек імкнеца да свайго Стварыцеля, толькі ідзе да Яго сваім шляхам.
Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 561;