Чалавек адказвае Богу. На пачатку свайго пантыфікату Папа Бенедыкт XVI сказаў: "Неабходна будаваць масты сяброўства з усімі рэлігіямі".

На пачатку свайго пантыфікату Папа Бенедыкт XVI сказаў: "Неабходна будаваць масты сяброўства з усімі рэлігіямі".

“Недапушчальнымі з’яўляюцца канцэпцыі Бога, якія схіляюць да непрыязнасці да бліжніх і да насілля ў адносінах да іх. Гэта неабходна сказаць выразна: ні ў якім выпадку нельга адобрыць вайну ў імя Бога! Калі якая-небудзь канцэпцыя Бога з’яўляецца глебай злачынства, то гэта знак, што такая канцэпцыя ўжо ператварылася ў ідэалогію.”

(Фрагмент з Паслання Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Сусветны дзень міру 1 студзеня 2007 г.)

— Як словы Святога Айца можна практычна ажыццявіць у нашым асяроддзі, дзе мы жывем, вучымся, працуем? (свае адказы вучні запісваюць на дошцы)

Разважанне:

 

— Кім для мяне з’яўляюцца прадстаўнікі іншых рэлігій?

— Як я адношуся да прадстаўнікоў іншых рэлігій?

— Ці стараюся я будаваць з імі масты сяброўства?

— Як часта я дзякую Пану Богу за тое, што з’яўляюся католікам?

— Якое сведчанне ўласнага хрысціянства я даю ў сваім асяроддзі?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. 1.Напішы ліст сябру, з якім падзелішся тым, што табе найбольш падабаецца ў Касцёле.

 

 

Заключная малітва: падручнік вучня

 

 

Тэма № 4, X кл.

БОГ — АЎТАР НАТУРАЛЬНАГА ЗАКОНУ

Дыдактычная мэта: паказваем моладзі, што Бог з’яўляецца Творцам натуральнага права, якое кожны чалавек пазнае пры дапамозе свайго розуму. Яно датычыць умення адрозніць дабро ад зла. Чалавек сам распазнае яго ў сваёй уласнай натуры, створанай Богам.

Выхаваўчая мэта: выхоўваем у моладзі пачуццё адказнасці за маральнае жыццё, заснаванае на Дэкалогу.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Дз 4, 19; Дрг 30, 11–14; Рым 2, 14–16; Мц 19, 16–22; Ян Павел II Elementarz etycznу.

Метады катэхезы: аналіз тэксту, размова.

Ход заняткаў

 

Малітва: Пс 112.

 

Чалавек пытае

К. распачынае з вучнямі размову, задаючы пытанні:

— Што такое закон?

— Навошта ён існуе?

— Які закон абавязвае нас?

(К. робіць падагульненне адказаў).

Закон існуе для таго, каб дапамагаць чалавеку правільна і гарманічна развівацца, дапамагаць рэгуляваць узаемаадносіны паміж людзьмі, ахоўваць агульначалавечыя вартасці.

Час юнацтва — гэта быццам білет у будучыню, які можна выкарыстаць альбо выкінуць — змарнаваць. Кім я стану і якіх вяршыняў я ў сваім жыцці дасягну, залежыць ад таго, што я выбіраю для свайго жыцця сёння. Як, жывучы ў свеце рэкламы, дзе кожны прапаноўвае «сваю праўду», не стаць марыянеткай, якой кіруюць іншыя? Што дапамагае мне зрабіць правільны выбар і не памыліцца?

 

Бог адказвае

На старонках Святога Пісання мы сустракаемся з маладым чалавекам, які не ведаў, што ён павінен рабіць, і прыйшоў спытаць у Езуса:

«Да Езуса падышоў адзін чалавек і сказаў: “Настаўнік, што добрага зрабіць мне, каб мець жыццё вечнае?” Ён адказаў яму: “Чаму пытаешся ў мяне пра дабро? Адзін ёсць Добры! Калі хочаш увайсці ў жыццё вечнае, захоўвай запаведзі.” Той кажа Яму: “Якія?” Езус адказаў: “Не забівай, не чужалож; не крадзі, не сведчы фальшыва, шануй бацьку і маці, любі бліжняга твайго, як самога сябе”. Юнак кажа Яму: “Усё гэта я захоўваў, чаго яшчэ нестае мне?” Езус кажа яму: “калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасць сваю і раздай бедным, і здабудзеш скарб у нябёсах; і прыходзь ісці за Мною”. Пачуўшы сказанае, юнак адышоў засмучаны, бо меў вялікую маёмасць» (пар. Мц 19, 16–22).

— Якое пытанне юнак задаў Езусу?

— Які быў адказ Езуса?

 

Пан Бог, даючы чалавеку запаведзі, дае адначасова аснову маральнага жыцця. Езус дадае да іх восем благаслаўленняў, звяртаючы ўвагу на тое, што хрысціянін павінен не толькі захоўваць закон, але і быць адкрытым на патрэбы іншых людзей, рабіць дабро не пад страхам Божай кары, але з любові да Бога і чалавека.Але ці толькі веруючы чалавек, які ведае запаведзі, можа адрозніць дабро ад зла?На гэтую тэму пісаў Ян Павел II у сваёй кнізе “Буквар па этыцы” (падручнік вучня):

«Увесь Божы закон, запісаны калісьці на каменных табліцах, адначасова спрадвеку запісана ў людскіх сэрцах так, што і тыя, хто не ведае Дэкалогу, ведаюць яго істотную сутнасць. Бог абвяшчае маральны закон не толькі словамі Запавету — Старога Запавету з гары Сінай і Хрыстовага Евангелля, — але абвяшчае яго ўнутранаю праўдаю таго разумнага стварэння, якім ёсць чалавек... Гэты маральны фундамент паходзіць ад Бога, запісаны ў Яго стваральнай айцоўскай мудрасці і прадбачлівасці. Калі чалавек знішчае гэты фундамент, ён шкодзіць сабе: разбурае супольны лад людскога жыцця ў кожным вымярэнні».

— З дапамогаю чаго чалавек пазнае натуральны закон?

— Якім чынам натуральны закон яднае чалавека (нават няверуючага) з Богам?

 

Таксама і Святое Пісанне як у Старым, так і ў Новым Запавеце кажа пра існаванне натуральнага закон.

 

Калі ласка, прачытайце самастойна ўрыўкі Кнігі Другазаконня 30, 11–14 і Паслання да Рымлянаў 2, 14–16 і адкажыце на пытанне: дзе, паводле прачытаных тэкстаў, у кожным чалавеку запісаныя маральныя законы? (свае адказы вучні запісваюць у падручнік)

«Запаведзь, якую сёння даю табе, — гэта не штосьці цяжкае і недасягальнае для цябе. Яна не ў нябёсах, каб можна было сказаць: Хто б узышоў для нас на неба і прынёс яе нам, каб мы слухалі і выконвалі яе? І не за морам яна, каб вы казалі: Хто б пераправіўся праз мора і прынёс яе нам, каб мы змаглі слухаць і выконваць яе? Наадварот, гэта слова вельмі блізкае да цябе: яно ў тваіх вуснах і ў тваім сэрцы, каб ты мог выконваць яго» (Дрг 30, 11–14).

«Бо калі язычнікі, не маючы закону, ад прыроды законнае робяць, дык, не маючы закона, яны самі сабе закон: яны паказваюць, што дзеі закону напісаны ў іх сэрцах, пра што сведчыць сумленне іхняе і думкі іхнія, якія то вінавацяць, то апраўдваюць адна адну» (Рым 2, 14–15).

 

 

Натуральны закон, які Стварыцель запісаў у сэрца кожнага чалавека, заключаецца ва ўдзеле ў мудрасці і дабрыні Бога і выяўляе першапачатковы маральны сэнс, які дазваляе чалавеку з дапамогай розуму распазнавць дабро і зло.

 

Як бачым, з натуральнага закону вынікаюць як прывілеі, так і абавязкі чалавека, і гэта незалежна ад яго веры, гістарычных ці палітычных умоваў, у якіх чалавек жыве. Натуральны маральны закон усеагульны і нязменны, ён стварае падмурак асноўных абавязкаў і правоў асобы, а таксама чалавечай супольнасці і самога грамадзянскага закону.

 








Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 596;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.007 сек.