Чалавек адказвае Богу. Дзеянне Духа Святога няспынна суправаджае Касцёл і Яго членаў
Дзеянне Духа Святога няспынна суправаджае Касцёл і Яго членаў. Дух Святы ўдзяляе дары нам — вызнаўцам Хрыста, каб мы, служачы адно аднаму ў любові, станавіліся адзіным Ягоным целам — Касцёлам, праз які ўсе людзі з’яднаюцца ў адну вялікую сям’ю і атрымаюць збаўленне. Таму вельмі важна быць адкрытым на дзеянне Духа Святога і ў малітве прасіць Яго аб распазнаванні свайго жыццёвага паклікання і годным выкананні сваіх хрысціянскіх заданняў.
Дух Святы — гэта крыніца аднаўлення як усяго Касцёла, так і нас, якія яго ўтвараем.
Разважанне:
— Наколькі часта я малюся да Духа Святога і аб чым я Яго прашу?
— Што я павінен змяніць у сваім жыцці, каб быць адкрытым на дзеянне Духа Святога?
— Як я магу ўключыцца ў актыўнае жыццё Касцёла?
Пастанова.
Хатняе заданне:
1. Скласці ўласную малітву, у якой папросіш Духа Святога аб ўмацаванні ўсяго Касцёла, і паспрабаваць штодня маліцца гэтаю малітвай.
2. Напісаць, як ты разумееш словы св. Кірыла Ерузалемскага: «Тое, да чаго дакранаецца Дух Святы, асвячаецца і перамяняецца».
Заключная малітва
Духу Святы Божа, Даўца ўсялякіх дароў, пакорна просім Цябе за Касцёл святы, каб напаўняў Яго сваім святлом, мудрасцю і любоўю, а таксама ўсялякімі дарамі, патрэбнымі ў служэнні яго вернікам. Цябе просім...
Тэма № 6, VIII кл.
У САКРАМЭНЦЕ КАНФІРМАЦЫІ ХРЫСЦІЯНІН
АТРЫМЛІВАЕ МОЦ ДУХА СВЯТОГА
Дыдактычная мэта: растлумачваем вучням, што такое сакрамэнт канфірмацыі, і якія ласкі дае Дух Святы ў гэтым сакрамэнце.
Выхаваўчая мэта:падрыхтоўваем да свядомага супрацоўніцтва з Духам Святым.
Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:Святое Пісанне: 2 Кар 3, 17–18; 1 Кар 2, 10–13; Ян 14, 26; Ян 3, 3–5; Лк 12, 11–12. ККК 1316. Ян Павел ІІ (Кракаў, 1979).
Метады катэхезы: праца ў групах, аналіз тэксту.
Ход заняткаў
Малітва: Дух Святы, Ты, як моцны парыў ветру, парушаеш наш розум і сэрцы, каб мы на хвіліну затрымаліся і супакоіліся, паўтараючы за Табою словы любові, праслаўлення, падзякі і скрухі, а таксама просьбы аб тым, што Ты хочаш нам даць. Зрабі, каб за Табою і мы хацелі паўтараць найвялікшы заклік Сына: Ойча наш...
Чалавек пытае
К. распачынае размову з вучнямі, робячы кароткае паўтарэнне:
— Назавіце, калі ласка, якія сакрамэнты вы ведаеце?
— Якія з іх вы ўжо прынялі?
— Да прыняцця якога сакрамэнту вы рыхтуецеся?
Сёння мы пазнаёмімся з сутнасцю сакрамэнту канфірмацыі — сакрамэнту хрысціянскай сталасці, у якім Дух Святы адорвае чалавека мноствам Сваіх дароў.
Бог адказвае
К. дзеліць вучняў на 5 груп, якія працуюць над пытаннем:
— Аб якіх дзеяннях Духа Святога кажа Пан Езус?
І група:
«Калі вас прывядуць у сінагогі, і да кіраўнікоў, і да ўлады, не турбуйцеся, як або што адказваць, ці што гаварыць, бо Дух Святы навучыць вас у тую гадзіну, што трэба казаць» (Лк 12, 11–12).
ІІ група:
«Езус адказаў яму: Сапраўды, сапраўды кажу табе, калі хто не народзіцца нанова, не можа ўбачыць Божага Валадарства» (Ян 3, 3–5).
ІІІ група:
«Дух Святы навучыць вас усяму і нагадае вам пра ўсё, што Я сказаў вам» (Ян 14, 26).
VI група:
«Нам жа Бог адкрыў праз Духа, бо Дух пранікае ва ўсё, нават
у глыбіні Божыя. Бо хто з людзей ведае чалавечае, акрамя духа чалавека, які ў ім самім? Так і Божага не ведае ніхто, акрамя Духа Божага. Мы ж прынялі не духа свету, але Духа ад Бога, каб спазнаць тое, што нам падаравана Богам. І мы гаворым пра гэта, навучаныя не словамі чалавечай мудрасці, але навучаныя Духам, і тлумачым духоўнае пры дапамозе духоўнага» (1 Кар 2, 10–13).
V група:
«Пан ёсць Духам, а дзе Дух Пана, там свабода. А мы ўсе з адкрытым абліччам углядаемся, нібы ў люстра, у славу Пана і перамяняемся ў той самы вобраз ад славы ў славу, так як праз Дух Пана» (2 Кар 3, 17–18).
А зараз прачытайце, што пра сакрамэнт канфірмацыі кажа вучэнне Касцёла (падручнік вучня) :
“ Канфірмацыя удасканальвае ласку хросту; гэта сакрамэнт, які дае нам Духа Святога для таго, каб мы глыбей ўкараняліся ў Божым сыноўстве
і моцна злучыліся з Хрыстом, каб наша сувязь з Касцёлам стала больш трывалаю, каб мы маглі больш удзельнічаць у яго місіі. Ён дадзены нам нам як дапамога, каб мы сведчылі пра хрысціянскую веру словам, якое суправаджаецца ўчынкамі”. (пар ККК 1316).
Дух Святы ў сакрамэнце канфірмацыі:
— глыбей укараняе нас у «Божым сыноўстве»;
— мацней яднае нас з Хрыстом;
— умацоўвае нашую сувязь з Касцёлам;
— дапамагае нам сведчыць аб веры словамі і ўчынкамі.
Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 871;