Чалавек адказвае Богу. Сакрамэнт канфірмацыі — гэта не толькі дары, дадзеныя нам Духам Святым

 

Сакрамэнт канфірмацыі — гэта не толькі дары, дадзеныя нам Духам Святым. Прачытайце, пра якія заданні, што стаяць перад канфірмаванымі, кажа Ян Павел ІІ (падручнік вучня):

«Сакрамэнт канфірмацыі ў жыцці кожнага хрысціяніна павінен паспрыяць таму, што ён па меры свайго жыцця і паклікання стане „Сведкам Хрыста“. Гэта сакрамэнт асаблівым чынам робіць верніка падобным да Апосталаў. Гэта сакрамэнт, які кожнага ахрышчанага ўводзіць у апостальства Касцёла. Гэты сакрамэнт павінен нараджаць у нас пачуццё асаблівай адказнасці за Касцёл, за Евангелле, за справу Хрыста ў душах людзей, за збаўленне свету. Сакрамэнт канфірмацыі мы прымаем адзін раз у жыцці, але гэта выпрабаванне веры і нашага характару».

— Дзякуючы чаму хрысціянін становіцца здольным да выканання гэтых заданняў? (Адказы вучняў: малітва, Эўхарыстыя, споведзь і г.д.).

 

Быць сведкам Хрыста — гэта значыць быць сведкам Яго любові, якая не баіцца цярпення, крыжа і нават смерці. Любові, якая ніколі не скончыцца, бо яна заўсёды гатовая прабачыць. Быць сведкам Хрыста — гэта значыць быць сведкам Яго ўваскрасення, маючы ў сабе новае жыццё ў Духу Святым.

Разважанне:

— Што значыць для мяне быць сведкам Хрыста?

— Як я абвяшчаю Хрыста ў сваім жыцці?

— Як я рыхтуюся да прыняцця сакрамэнту канфірмацыі?

Пастанова.

Хатняе заданне:

Вывучыць тэкст ККК 1316.

Заключная малітва:

Божа, перамяні нашыя сэрцы!

Спашлі Духа свайго Святога ў нашыя сэрцы

і аднаві ў нас ласку хросту.

Перамяні нашыя сэрцы і ўмацуй іх,

каб мы з радасцю давалі сведчанне Евангеллю.

Дапамажы нам паглыбіць нашу веру,

каб мы ў еднасці і любові

маглі служыць Табе і адзін аднаму.

(«Молімся з Янам Паўлам ІІ», Варшава 1997 г., стар. 19).

Тэма № 7, VIII кл.

ЭЎХАРЫСТЫЯ — КРЫНІЦА І ВЯРШЫНЯ

ХРЫСЦІЯНСКАГА ЖЫЦЦЯ

Дыдактычная мэта:указваем вучням на тое, што разуменне Эўхарыстыі дапамагае знайсці сваё месца ў Касцёле.

Выхаваўчая мэта:заахвочваем да свядомага, актыўнага і пабожнага ўдзелу ў Эўхарыстыі.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Лк 22, 14–20. Ян Павел ІІ. – Кракаў, 10 чэрвеня 1987 г. Ян Павел ІІ. – Варшава, 8 чэрвеня 1987 г. Ілюстрацыі хлеба і вінаграда.

Метады катэхезы: праца ў групах, аналіз тэксту.

 

Ход заняткаў

Малітва: Пане, Ты запрашаеш мяне на сваю гасціну,

каб накарміць мяне сабою і паяднаць мяне з братамі і сёстрамі.

Дай мне ласку адкрыцця таямніцы Эўхарыстыі,

Твайго жыцця і ўваскрасення. Амэн.

 

Чалавек пытае

К. распачынае размову з вучнямі, запрашаючы іх прыгадаць дзень Першай Святой Камуніі:

— Як вы перажывалі гэты дзень?

— Што з гэтага дня вам запомнілася больш яскрава?

— Які быў настрой?

— Што змянілася з таго часу ў вашым жыцці, а што засталося па-ранейшаму?

Сакрамэнт Эўхарыстыі прысутны ў нашым жыцці з дзяцінства. Але ці задумваліся вы калі-небудзь над тым, што нам дае Эўхарыстыя, які ўплыў яна мае на жыццё і ўчынкі кожнага з нас?

Запіс тэмы: Эўхарыстыя — крыніца і вяршыня хрысціянскага жыцця.

 

У Старым Запавеце Эўхарыстыя была прадказана галоўным чынам у штогадовай пасхальнай вячэры, якая цэлебравалася кожны год габрэямі, якія спажывалі прэсны хлеб на ўспамін вызваленчага выйсця з Егіпта. Езус абвяшчае яе ў сваім навучанні і ўстанаўлівае яе, калі цэлебруе са сваімі Апосталамі Апошнюю Вячэру:

Бог адказвае

Нехта з вучняў чытае ўрывак з Бібліі:

«Калі настала гадзіна, Езус узлёг за сталом, і Апосталы разам з Ім.
І сказаў ім: “Я вельмі хацеў спажыць гэтую Пасху з вамі, перш чым буду цярпець, бо кажу вам, што ўжо не буду есці яе, аж пакуль яна не здзейсніцца ў Божым Валадарстве.” І, узяўшы келіх, падзякаваў, і сказаў: “Вазьміце гэта і падзяліце паміж сабою, бо кажу вам, што адгэтуль не буду піць ад вінаграднага плоду, пакуль не прыйдзе Божае Валадарства.”
І, узяўшы хлеб, падзякаваў, паламаў і даў ім, кажучы: “Гэта ёсць Цела Маё, якое за вас будзе выдана; гэта чыніце на Маю памяць.” Таксама ўзяў

і келіх пасля вячэры, кажучы: “Гэты келіх ёсць новым запаветам у Крыві Маёй, якая за вас будзе праліта”»

 

— Калі Пан Езус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі?

— Якія знакі Ён выкарыстаў для гэтага?

— Што адбываецца падчас кожнай святой Імшы?

 

Давяраючы словам Пана Езуса, мы верым, што хлеб і віно пераўтвараюцца ў Ягонае Цела і Кроў. Ён дае нам сваё Цела, каб мы маглі жыць Яго жыццём і мелі жыццё вечнае.

Святы Айцец Ян Павел ІІ неаднойчы ў сваіх гаміліях гаварыў аб дары Эўхарыстыі і Яе неабходнасці для нас, а таксама заахвочваў усіх вернікаў да ўдзелу ў Ёй.

Праца ў групах. Кожная з груп працуе над адным з пададзенных у падручніку тэкстаў, адказваючы на пытанне:

Што дае прыняцце сакрамэнту Эўхарыстыі?

І група

«Праз Эўхарыстыю вы знаходзіцеся заўсёды штодня ў самым „сэрцы“ вашага паклікання. І знаходзіцеся „ў сэрцы“ Касцёла... Сэрца Касцёла б’ецца эўхарыстычным рытмам. Менавіта гэта і ёсць рытм той любові, якою Хрыстус „палюбіў сваіх (...) бязмежна іх палюбіў“. І таму гэтая любоў трывае, прынятая многімі, многімі людзкімі сэрцамі». (Ян Павел ІІ. — Варшава, 8 чэрвеня 1987 г.).

ІІ група

«Эўхарыстыя — гэта вялікі дар Уваскросшага Езуса, дадзены Касцёлу. Гэта новая пасхальная Вячэра Касцёла, унія Новага Запавету, якую Хрыстус пераказаў вучням як памятку сваёй смерці і ўваскрасення. У таямніцы Эўхарыстыі прысутнічае справа паяднання ўсіх людзей, здзейсненая праз крыж і ўваскрасенне Езуса Хрыста. Эўхарыстычна паяднаны Касцёл будзе верагодным знакам — сакрамэнтам еднасці ўсяго чалавецтва і супакою ў свеце» (Ян Павел ІІ. – Варшава, 8 чэрвеня 1987 г.).

ІІІ група

«Эўхарыстыя — сакрамэнт укрыжаванага Хрыста і ўваскрослага. У гэтым знаку Яго пасхальная таямніца здзяйсняецца рэальным чынам: рэальнасцю Найсвяцейшага Сакрамэнта нашай веры... Хрыстус, які „праз уласную кроў увайшоў да вечнага прабывання, каб заступацца за нас“ як „адзіны Пасрэднік паміж Богам і людзьмі“, у гэтым сакрамэнце дапаўняе з дня ў дзень словы свайго абяцання: „Я з вамі“ (...) „Я з вамі аж да канца свету“» (Ян Павел ІІ. Варшава, 8 чэрвеня 1987г. )








Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 776;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.01 сек.