Чалавек адказвае Богу. К. раздае вучням карткі з элементамі літургіі слова, а таксама карткі, на якіх напісана, хто і якія функцыі выконвае падчас літургіі слова

 

К. раздае вучням карткі з элементамі літургіі слова, а таксама карткі, на якіх напісана, хто і якія функцыі выконвае падчас літургіі слова. Заданне вучняў — адпаведна іх дастасаваць:

 

Элементы літургіі слова

• першае чытанне

• псальм

• другое чытанне

• спеў перад Евангеллем

• Евангелле

• гамілія

• вызнанне веры

• малітва вернікаў

Хто выконвае функцыі

• лектар

• псальміст (кантар)

• лектар

• псальміст

• дыякан альбо святар

• святар

• удзельнікі літургіі

• лектар і вернікі ( вынікі працы вучні запісваюць у падручнік)

 

— Як адбываецца дыялог паміж Богам і ўдзельнікамі літургіі слова? (адказы вучняў).

Бог прамаўляе да нас словамі Святога Пісання. Уважліва слухаючы чытанне, Евангелле, гамілію, якую абвяшчае святар, мы чуем, што гэтымі словамі Пан Бог хоча сказаць нам. Мы адказваем Яму спевам, вызнаннем веры і малітвай верных. Перад усім адказам на Божае слова з’яўляецца нашае жыццё, згоднае з Божай Воляй.

 

Пан Бог скіроўвае да нас сваё слова, якое нясе праўду, жыццё і свабоду. Ён корміць нас сваім словам, якое ўмацоўвае ў нас веру, надзею і любоў.

 

Разважанне:

— Якое месца займае Божае слова ў святыні майго сэрца?

— Як я ўдзельнічаю ў літургіі слова?

— Як я спаўняў Божае слова ў штодзённым жыцці?

— Як часта я чытаю Святое Пісанне?

— Як часта я дзякую Пану Богу за словы Яго навукі?

Пастанова.

Хатняе заданне:

Напісаць, як ты разумееш словы св. Гераніма: «Хто не корміцца словам Божым, той не жыве».

Заключная малітва:

Просім Найсвяцейшую Маці, каб так, як Яна, мы разважалі над Божым словам у сваім сэрцы, прымалі Яго з даверам і жылі паводле Божай волі: Вітай, Марыя

 

 

Тэма № 10, VIII кл.

ЕЗУС КОРМІЦЬ НАС СВАІМ ЦЕЛАМ

Дыдактычная мэта: указваем на тое, якія плады прыносіць прыняцце святой Камуніі.

Выхаваўчая мэта: заахвочваем вучняў да поўнага ўдзелу ў святой Імшы, а таксама выхоўваем да падзякі за дар Эўхарыстыі.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:Святое Пісанне: Ян 6, 35 а. 51а. ККК 1391–1400. Плакат з біблійным тэкстам, дзве рознакаляровыя карткі, тэкст малітвы для кожнага вучня (з малітоўніка Ойча наш, стар. 162).

Метады катэхезы: сонейка.

 

Ход заняткаў

 

Малітва: спеў Пане добры, як хлеб.

 

Чалавек пытае

Напэўна, кожны з вас адчуваў калісьці голад ці смагу. Прыгадайце, калі ласка, як гэта было, як на гэта рэагаваў ваш арганізм? Якою была ваша рэакцыя?

Для таго, каб жыць вечна, чалавек павінен умацоўвацца Хлебам Нябесным. Падчас кожнай святой Імшы ад стала слова Хрыстус запрашае нас да алтара - стала Эўхарыстыі. Алтар — гэта сімвал самога Хрыста, які сам прысутнічае як ахвяра і які дае сябе нам як нябесную ежу.

(Запіс тэмы: Езус корміць нас сваім Целам.)

К. раздае вучням карткі, на якіх яны пішуць, чым, на іх думку, з’яўляецца святая Камунія. Свае адказы вучні змяшчаюць на паперы ў выглядзе сонейка.

 

Бог адказвае

Хлеб — гэта плён працы рук чалавека. Віно — гэта сімвал радасці
і цярпення, а вада сімвалізуе чалавека. Падчас кансэкрацыі хлеб перамяняецца ў Цела Хрыста, віно — ў Кроў Хрыста, а вада, змешаная з віном, выражае нашую лучнасць і паяднанне з Хрыстом.

У Святым Пісанні мы чытаем, што Пан Езус няспынна запрашае нас да, каб мы спажывалі хлеб, які дае жыццё:

«Езус сказаў народу: “Я ёсць хлеб жыцця; хто да Мяне прыходзіць, не будзе галодны (...). Я хлеб жывы, які сышоў з неба. Калі хто будзе есці гэты хлеб, будзе жыць вечна”» (пар. Ян 6, 35а. 51а). К. змяшчае на дошцы табліцу
з гэтым тэкстам.

Хлеб — гэта тая ежа, якую мы спажываем часцей за ўсё. Праз гэты сімвал кожны можа зразумець, як часта Езус хоча прыходзіць да чалавека і якія плады дае прыняцце эўхарыстычнага хлеба. Як без хлеба, без ежы паволі гасне фізічнае жыццё, так без Эўхарыстыі ў чалавеку гасне духоўнае жыццё.

Цяпер, працуючы над тэкстамі ККК, мы даведаемся, што яшчэ дае чалавеку прыняцце святой Камуніі.

Вучні запісваюць адказы, беручы карткі іншага колеру і «дабудоўваюць» сваімі адказамі сонейка, якое рабілі на пачатку занятка. Вынікі працы вучні запісваюць у падручнік.

ККК 1391–1400

• святая Камунія паглыбляе нашае з’яднанне з Хрыстом;

• святая Камунія выконвае ў нашым духоўным жыцці тую ж функцыю, што і ежа для арганізма;

• прыняцце Цела Хрыстова падтрымлівае, паглыбляе і аднаўляе ў нас жыццё ласкі, атрыманай падчас хросту;

• святая Камунія захоўвае нас ад граху;

• Эўхарыстыя стварае Касцёл — містычнае Цела Хрыста; аднаўляе, умацоўвае і паглыбляе нашую прыналежнасць да гэтай супольнасці;

• Эўхарыстыя абавязвае нас дапамагаць убогім. Ласка, якою Хрыстус адорвае нас, Яго міласэрнасць, абавязвае нас быць міласэрнымі, дзяліцца матэрыяльнымі дабротамі.

• прыняцце святой Камуніі заклікае да братэрскай зычлівасці да хрысціянаў —праваслаўных і пратэстантаў.

 








Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 684;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.005 сек.