Чалавек адказвае Богу. Каб не знішчыць у сабе прыгажосць і годнасць Божага дзіцяці, мы штодня павінны працаваць над сабою

Каб не знішчыць у сабе прыгажосць і годнасць Божага дзіцяці, мы штодня павінны працаваць над сабою. Ян Павел ІІ так аднойчы звярнуўся да моладзі: «Вы павінны ад сябе патрабаваць, нават калі іншыя ад вас нічога не патрабуюць!» (Ян Павел ІІ, Ясная Гара 1983 г.).

Разважанне:

— Як я разумею гэты заклік?

— Што сёння пагражае маёй свабодзе?

— Якія патрабаванні я стаўлю самому сабе, каб не трапіць у залежнасць?

— Да чаго Бог заклікае мяне праз сённяшнюю катэхeзу?

Пастанова.

Хатняе заданне:

— Пастарайся выконваць свае пастановы ў штодзённым жыцці

— Складзі і занішы малітву за асоб, якія трываюць у залежнасці. Пастарайся як мага часцей маліцца словамі гэтай малітвы.

Заключная малітва:

Наш найлепшы Ойча, Ты заўсёды нас любіш, нават калі мы абражаем Цябе сваімі грахамі. Дай нам сілы штодня змагацца з нашымі слабасцямі. Цябе просім...

Пане Божа, асвяці нас сваім святлом, каб мы не блукалі. Цябе просім...

Ойча, навучы нас любіць Цябе так, як Ты нас любіш. Цябе просім...

Навучы нас, Пане Божа, прабачаць нашым вінаватым і аддалі ад нас усе спакусы. Цябе просім...

Дадай нам сілаў, каб мы штодня набліжаліся да Цябе і каб нашае жыццё падабалася Табе. Цябе просім...

 

 

Тэма № 13.

ЦЕЛЫ ВАШЫЯ — ГЭТА СВЯТЫНЯ ДУХА СВЯТОГА

 

Дыдактычная мэта: распавядаем вучням аб тым, якія разбуральныя наступствы прыносіць парнаграфія ў жыццё чалавека. Паказваем вучням, якую вялікую вартасць мае цела чалавека – бо яно з’яўляецца святыняй Духа Святога.

Выхаваўчая мэта: выхоўваем у вучнях жаданне берагчы сваё цела ў чысціні, ставячы сабе патрабаванні і шануючы годнасць іншай асобы.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне:1 Кар 6, 20; Мц 5, 27-28.

Метады катэхезы: апавяданне, незакончаны сказ, праца ў групах.

 

Ход заняткаў

Малітва: Чыстае сэрца ствары ўва мне, Божа, і аднаві ўва мне трывалы дух. Не адкінь мяне ад свайго аблічча і не пазбаў мяне Духа Твайго Святога. Пс 51 (50), 12-13

 

Чалавек пытае

 

Кожная залежнасць чалавека ад граху з’яўляецца пагрозай для яго духоўнага жыцця. Калі чалавек трывае ў граху — гэта аслабляе, а з цягам часу знішчае духоўнае жыццё чалавека, бо праз грэх чалавек разрывае сваю сувязь з Богам.

Адным з такіх грахоў з’яўляецца парнаграфія, якая прыносіць і ў духоўнае, і ў фізічнае жыццё чалавека разбуральныя наступствы.

Тэма нашага сённяшняга занятку: Целы вышыя – гэта святыня Духа Святога.

У адным з фільмаў распавядалася такая гісторыя (падручнік вучня):

 

Аднойчы, малады чалавек, які займаўся плаваннем, вечарам пасля трэніроўкі “сэрфуючы” па розных сайтах інтэрнэту, зусім выпадкова натрапіў на сай з парнаграфічнымі фотаздымкамі. Прагледзець фотаздымкі цалкам перашкодзіла мама, якая нечакана ўвайшла ў яго пакой. У наступны вечар гэты малады чалавек яшчэ раз знайшоў гэтыя сайты і праглядзеў «учарашнія» фотаздымкі цалкам. Паступова, пасля заняткаў у школе, гэты хлопец усё часцей і часцей заглядваў на розныя парнаграфічныя сайты інтэрнэту. Аб гэтым даведалася яго мама і папрасіла бацьку паразмаўляць з сынам. Хлопец паабяцаў бацькам, што больш не будзе гэтага рабіць, але праз некаторы час парушыў сваё абяцанне. Трэба заўважыць, што бацькі гэтага хлопца, былі вельмі мудрымі і любячымі бацькамі, але ўся гэтая сітуацыя прывяла да таго, што бацька і маці сталі ўсё часцей канфліктаваць паміж сабою. Бацька казаў, што «новае захапленне» сына – гэта часовая з’ява, маці не згаджалася, бачучы, як гэтае «захапленне» пачынае ўплываць на жыццё іх дзіцяці. Хлопец пачаў падманваць бацькоў, казаў, што ідзе да сяброўкі, якая дапаможа ў матэматыцы, а сам выходзіў, каб дзесьці знайсці кампутар, каб прагледзець сайты з парнаграфіяй. Потым гэты малады чалавек пачаў красці ад маці грошы, бо некаторыя з гэтых сайтаў былі платныя. Аднойчы малодшы брат гэтага хлопца ўвайшоў у пакой і ўбачыў, якія фотаздымкі глядзіць яго старэйшы брат. Пры ўмове, што ён не раскажа маці, малады чалавек паказаў іх малодшаму брату, які сам потым скап’яваў іх на дыск і занёс у школу, каб падзяліцца са сваім сябрам. Парнаграфія як вірус пачала распаўсюджвацца. Яна знішчыла ўзаемаадносіны паміж бацькамі героя, зруйнавала ўзаемаадносіны паміж ім і яго братам, паміж ім і дзяўчынай, якая яму падабалася, паміж ім і яго сябрамі, паміж ім і яго настаўнікамі. Ён «закінуў» плаванне, пагоршыліся адзнакі ў школе. Спатрэбілася вельмі многа часу, каб нанава адбудаваць тое, што так хутка і не заўважна для самога героя знішчыла парнаграфія.

— Як парнаграфія «ўвайшла» ў жыццё маладога чалавека?

— Што яна прынесла з сабою ў жыццё гэтага маладога чалавека?

— Чаму парнаграфія прыносіць у жыццё чалавека такія разбуральныя наступствы?

На падставе гісторыі вучні з дапамогай К. запісваюць этапы, якія праходзіць асоба, залежная ад пагнаграфіі:

 

@ - этап залежнасці — асоба штораз часцей набывае новыя матэрыялы, якія маюць у сабе парнаграфічныя сцэны, шукае матэрыялы ў інтэрнэце.

@ - этап страты уражлівасці — матэрыялы, якія спачатку ўзрушвалі сваёй сутнасцю, цяпер успрымаюцца як норма.

@ - этап “снежнага кому” — каб атрымаць такі ж стан задавальнення як на пачатку, асоба шукае ўсё больш драстычныя матэрыялы.

@ - этап уцелаўлення ў жыццё— узнікае жаданне самаму ажыццявіць тое, што адлюстроўваюць парнаграфічныя матэрыялы.

 

Чалавека, які праходзіць ад аднаго этапу да другога з упэўненнасцю можна назваць залежным. Але не такім Пан Бог хоча бачыць сваё стварэнне.

 

Бог адказвае

Святое Пісанне кажа:

Ці не ведаеце, што целы вашыя — гэта святыня Духа Святога, які ў вас, якога вы маеце ад Бога, і што вы не належыце сабе самім? Бо вы куплены за вялікую цану. Таму слаўце Бога ў целе вашым» (1 Кар 6, 19).

— Што святы Павел гаворыць пра цела чалавека?

К. запрашае вучняў папрацаваць над пытаннем, чаму цела чалавека ў вачах Бога мае такую вялікую вартасць? Вучні запісваюць свае адказы на табліцы:

Цела чалавека

@ - адкрывае Божы план адносна мужчыны і жанчыны

@ - ад моманту св.Хросту з’яўляецца святыняй св.Духа

@ - адкупленае мукай і смерцю Хрыста

@ - робіць магчымым рэалізацыю паклікання

@ - падчас Эўхарыстыі становіцца прытулкам для Хрыста

@ - робіць магчымым катакт чалавека з навакольным светам і іншымі асобамі

@ - служыць для выражэння любові і для пераказу жыцця

@ - дапамагае выразіць сябе

@ - з’яўляецца “інструментам” душы і г.д.

Цела чалавека ў вачах Бога мае вялікую каштоўнасць. Хрыстус, Сын Божы, уцелавіўся — гэта значыць прыняў людское цела, а праз гэта асвяціў яго. Бог адарыў чалавека здольнасцю панаваць над жаданнямі свайго цела, каб чалавек не змарнаваў сваёй годнасці, не знішчыў «святыні Духа Святога».

У Евангеллі паводле Мацвея Езус перасцерагае:

 

«Вы чулі, што сказана: Не распуснічай. Я ж вам кажу: хто з пажадлівасцю глядзіць на жанчыну, ужо ўчыніў з ёю распусту ў сэрцы сваім. Калі правае вока тваё спакушае цябе, вырві яго і адкінь ад сябе; бо лепей табе, каб загінуў адзін з тваіх членаў, чым усё цела тваё будзе кінута ў геену. І калі правая рука твая спакушае цябе, адсячы яе і адкінь ад сябе, бо лепей табе, каб адзін з членаў тваіх загінуў, чым усё цела тваё пойдзе ў геену»(Мц 5, 27-28).

 

К. дзеліць клас на 2 групы, дае ім карткі, на якіх вучні павінны запісаць, як яны разумеюць гэтыя словы:

Група 1:

« Калі ж правае вока тваё спакушае цябе, вырві яго і кінь ад сябе »— гэта значыць….

Група 2:

«Калі правая твая рука спакушае цябе, адатні яе і кінь ад сябе » — гэта значыць….

Вучні прэзентуюць сваю працу.

 

Гэтыя словы Езуса вельмі радыкальныя. Чаму? Бо Езус ведае, што адбываецца з чалавекам, які трапляе ў залежнасць ад граху. Чалавек, залежны ад парнаграфіі, не будзе ў стане любіць ні Бога, свайго Стварыцеля, ні іншага чалавека, ні самога сябе. Некаторыя асобы, якія трываюць у граху парнаграфіі, кажуць: «Я ненавіджу сябе за тое, што раблю, але не магу спыніцца». Чалавек, які носіць ў сэрцы столькі бруду, які ненавідзіць сябе, ніколі не ўбачыць чыстасці іншага чалавека і не зможа пакахаць яго.

У чалавеку адбываецца няспынная ўнутраная барацьба паміж духам і целам, а гэта значыць паміж любоўю і пажадлівасцю. У гэтай барацьбе пераможа той, хто сам для сябе паставіць патрабаванні дзеля абароны такіх каштоўнасцяў, як чыстасць, любоў, годнасць іншай асобы, сужэнства, сям’я. Вельмі важна, ставячы перад сабой патрабаванні, папрасіць дапамогі ў Хрыста, каб разам з Ім распачынаць і заканчваць кожны дзень свайго жыцця.

 








Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 754;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.012 сек.