Чалавек адказвае Богу. К. дзеліць вучняў на 6 груп
К. дзеліць вучняў на 6 груп. Кожная з іх, абапіраючыся на словы св. Паўла, павінна зрабіць адзін з элементаў Божай зброі. Кожны з элементаў вучні могуць дапоўніць малюнкамі, сімваламі і словамі:
І група — шлем
ІІ група — пояс
ІІІ група — панцыр
IV група — меч
V група — шчыт
VІ група — абутак
Прэзентацыя працы вучняў: кожная з груп прадстаўляе свой элемент зброі, паясняе з якога «матэрыялу» ён зроблены, тлумачыць сэнс малюнкаў і надпісаў на ім.
Той, хто хоча быць сапраўдным рыцарам Хрыста, павінен штодня перамагаць спакусы і разам з Хрыстом працаваць над сваёй дасканаласцю.
Разважанне:
— Як часта я дзякую Езусу Хрысту за дар збаўлення?
— Ці выракаюся я ў сваім штодзённым жыцці злога духа і ўсіх спраў ягоных?
— Што я раблю для таго, каб выправіць зло, якое ёсць у маім жыцці?
— Калі апошні раз я быў у споведзі?
Пастанова.
Хатняе заданне:
1. Падчас вячэрняга рахунку сумлення папрасі у Пана Бога прабачэння за зло, учыненае сёння.
2. Выберы з даспехаў рыцара і намалюй у сшытак тую зброю, якая патрэбна табе для барацьбы са злом.
Заключная малітва:
Памолімся да нашага нябеснага Айца, каб Ён бярог нас ад усялякага зла. Ойча наш.
Тэма № 12, VIII кл.
ГРЭХ ЗНІШЧАЕ ГОДНАСЦЬ ЧАЛАВЕКА
Дыдактычная мэта: растлумачваем вучням, што кожная залежнасць чалавека, кожны яго грэх — гэта адыход ад Бога.
Выхаваўчая мэта:дапамагаем усвядоміць, што сапраўдную свабоду дае нам Хрыстус. Заахвочваем да сістэматычнай працы над сабою, над фарміраваннем сваёй індывідуальнасці.
Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Быц 1, 26–28. 31.Часопісы і газеты, нажніцы, клей, 2 намаляваныя чалавечыя контуры, каменьчыкі для кожнага вучня.
Метады катэхезы:праца ў групах.
Ход заняткаў
Малітва: папросім Св. Духа, каб асвяціў нашае сэрца і розум, паказваючы нам, што з’яўляецца дабром, а што нам пагражае. Пс 139 (138), 1-3, 14-15 (падручнік вучня)
Чалавек пытае
Кожнаму вучню К. дае каменьчык, кажа пакласці яго сабе ў абутак і зрабіць некалькі крокаў. Вучні вымаюць з ботаў каменьчыкі і дзеляцца тым, як яны сябе з імі адчувалі. К. параўноўвае грэх да такога камня.
Камень перашкаджае, абцяжарвае хадзьбу, брудзіць шкарпэткі, але да яго можна прызвычаіцца, асабліва калі ён размясціўся ў выгадным месцы, і забыцца пра яго. Падобным чынам можа адбывацца з грахом, да якога трапляеш у залежнасць: ён раніць, перашкаджае, прыводзіць да наступных грахоў, знішчае нашае жыццё. З цягам часу можна да яго прызвычаіцца, таму так важна яго ўсвядоміць, каб не трапіць у стан духоўнай смерці. Тэма нашых сённяшніх заняткаў: Грэх знішчае годнасць чалавека.
Бог адказвае
Святое Пісанне кажа, што Пан Бог стварыў чалавека на свой вобраз і падабенства.
Хтосьці з вучняў чытае тэкст Бібліі:
Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 726;