Чалавек адказвае Богу. Хоць ты і не прагнеш зла, аднак схільны да яго
Хоць ты і не прагнеш зла, аднак схільны да яго. Кожны дзень табе трэба рабіць выбар і вяртацца на шлях Хрыста, які для кожнага з нас з’яўляецца надзеяй на перамогу і прыкладам барацьбы са злом. Задумайся над сваімі паводзінамі ў школе, на вуліцы, сярод сваіх сяброў і паразважай:
Разважанне:
— У чым заключаецца маё навяртанне?
— Што перашкаджае мне быць верным Хрысту?
— Якія плады прыносіць маё жыццё?
— Што трэба змяніць у маіх паводзінах?
Пастанова.
Хатняе заданне:
1. Запішы ў свой сшытак дату твайго хросту, назву парафіі, дзе адбыўся твой хрост, і імёны тваіх хросных бацькоў.
2. Падчас рахунку сумлення ўспомні, калі была твая апошняя споведзь?
Заключная малітва.
Тэма № 5, VIII кл.
ДУХ СВЯТЫ ЎМАЦОЎВАЕ КАСЦЁЛ
Дыдактычная мэта: паказваем на тое, што Дух Святы з’яўляецца моцаю і крыніцаю жыцця Касцёла.
Выхаваўчая мэта:заахвочваем вучняў да адкрыцця на дзеянне Духа Святога ў кожным з нас, якія з’яўляемся Касцёлам.
Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:Святое Пісанне: Дз 2, 1–6; Рым 12, 4. 8–11; Рым 12, 13. ККК 767–768. Карткі для кожнай групы, алоўкі, клей.
Метады катэхезы: аналіз тэксту, праца ў групах.
Ход заняткаў
Кожны раз, калі мы робім знак крыжа, мы згадваем Тры Божыя Асобы: Бога Айца, Сына і Духа Святога. Напэўна, падчас малітвы вы часта звярталіся да Бога Айца, дзякавалі Езусу за дар збаўлення, а як наконт Асобы Духа Святога? Наколькі Ён вядомы мне? Як Дух Святы дзейнічае ў маім жыцці, у жыцці Касцёла, да якога кожны з нас належыць праз хрост? Сёння падчас заняткаў мы будзем шукаць адказ на гэтыя пытанні, а распачнем іх малітвай да Духа Святога.
Малітва: Валадару Нябесны, Суцяшыцель, Дух Праўды! Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра і Даўца жыцця, прыйдзі, пасяліся ў нас і ачысці нас ад усяго злога, і асвяці душы нашыя. Амэн.
Чалавек пытае
Перад сваім адыходам Езус абяцаў Апосталам спаслаць Духа Святога, які ўмацуе іх. Прысутнасць і дзеянне Духа Святога не датычыць толькі некалькіх людзей, але ўсяго Касцёла — супольнасці люду Божага, да якога мы належым праз хрост. Касцёл не дзейнічае сам па сабе. Моцаю Духа Святога Пан Бог далучае кожнага з нас да сваёй справы адкуплення, прагнучы дзейнічаць у свеце праз нашыя рукі, сэрца, словы.
«Нягледзячы на сваю хваробу ў шпіталі я адчувала сябе вельмі добра, таму што ў наш пакой штодзённа прыходзіла „сонейка“ — маладая жанчына-ўрач, якая не толькі лячыла хворых, але і прыносіла ў нашае „шпітальнае“ жыццё шмат радасці. Яна суцяшала і падтрымлівала нас сваімі цікавымі апавяланнямі, яна ўмела адцягнуць увагу хворых ад іх цярпення. Яна сама мела невылечна хворае дзіця, але ніколі не дазваляла сабе быць у роспачы
і сумаваць.Прыходзячы ў шпітальную каплічку на малітву, я вельмі часта бачыла там “нашае сонейка”. Я глядзела на яе і думала: „Якая ж вялікая моц Духа Святога дзейнічае ў гэтай жанчыне і праз яе перадаецца нам“».
— Як дзеянне Духа Святога праяўлялася ў жыцці жанчыны-ўрача?
Кожны з нас, дзякуючы сакрамэнту хросту, з’яўляецца жывою цаглінкай Касцёла. Сёння мы даведаемся пра тое, якім чынам Дух Святы ўмацоўвае Касцёл.
Запіс тэмы: Дух Святы ўмацоўвае Касцёл.
Пан Бог адказвае
Святое Пісанне апавядае, як Дух Святы аб’явіў сваю прысутнасць бачным спосабам і напоўніў сваёю моцаю сабраных у Вячэрніку Апосталаў і Марыю.
На дошцы змяшчаем ілюстрацыю Спаслання Духа Святога і чытаем тэкст Дз 2, 1–6:
«Калі настаў дзень Пяцідзесятніцы, усе былі разам на адным месцы.
І раптам узняўся шум з неба, нібы павеў моцнага ветру, і напоўніў увесь дом, дзе сядзелі яны. І з’явіліся ім языкі падзеленыя, быццам ад агня, і затрымаліся на кожным з іх. І напоўніліся ўсе Духам Святым, і пачалі гаварыць на іншых мовах, як Дух даваў ім прамаўляць. Былі ў Ерузалеме юдэі, людзі пабожныя з усякага народу пад небам. Калі ўзняўся шум гэты, сабралася мноства людзей, і захвалявалася, бо кожны чуў іх, што яны гавораць на ягонай мове» (пар. Дз 2, 1–6).
Пасля прачытання К. скіроўвае увагу вучняў на дзеянне Духа Святога ў жыцці Апосталаў і першага Касцёла.
Моцаю Духа Святога Апосталы мужна пачалі абвяшчаць праўду аб Уваскрасенні Хрыста і ўдзялялі Духа Святога тым, хто паверыў і прыняў хрост. Умацаваны дарамі свайго Суцяшыцеля, Касцёл жыве і дзейнічае да нашых дзён.
К. дзеліць клас на 3 групы. Вучні працуюць над тэкстам, адказваючы на пытанне. Адказы вучні змяшчаюць на плакаце.
— Якія дары Дух Святы ўдзяляе Касцёлу?
І група:
“Выканаўшы справу, якую Айцец даручыў Сыну здзейсніць на зямлі, у дзень Пяцідзесятніцы быў пасланы Дух Святы, каб бесперапынна асвячаць Касцёл. Тады “ Ксцёл быў ўсім адкрыта аб’яўялены і праз абыяшчэнне пачалося распаўсюджванне Евангелля”. З’яўляючыся “пакліканнем” усіх людзей да збаўлення, Касцёл, па самой сваёй сутнасці, пасланніца, якой Хрыстус даў місію ісці да ўсіх народаў, каб зрабіць іх вучнямі”. ( пар ККК 767).
ІІ група:
«Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, навучыць вас усёй праўдзе. Бо не ад сябе будзе прамаўляць, а будзе казаць вам усё, што пачуў, і будучыню абвесціць вам» (пар. Ян 16, 13).
“ Усе мы, хто атрымаў аднаго і таго ж Духа, злучаныя адзін з адным і з Богам. (...) Гэты адзіны і непадзельны Дух сам па сабе вядзе да еднасці тых, хто мае адрознення паміж сабою (...) і чыніць так, што ўсё выглядае, як бы адным у Ім. (...) Дух Божы, які жыве ў нас, адзіны і непадзельны, усіх нас вядзе да духоўнай еднасці”. (пар ККК 738).
ІІІ група:
«Дары ёсць розныя, а Дух адзін і той самы; але кожнаму даецца выяўленне Духа на карысць: аднаму даецца Духам слова мудрасці, другому слова ведання, тым самым Духам; іншаму вера, тым самым Духам; іншаму дар ацалення, тым самым Духам; іншаму цудадзействы, іншаму прароцтва, іншаму распазнанне духаў, іншаму розныя мовы, іншаму тлумачэнне моваў. А ўсё гэта робіць адзін і той самы Дух, надзяляючы кожнага асобна, як Яму заўгодна» (Рым 12, 4. 8–11).
Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 789;