ПАКАЯННЕ НАМАШЧЭННЕ ХВОРЫХ
СЛУЖЭННЯ І МІСІІ
ПАСВЯЧЭННЕ СУЖЭНСТВА
Прэзентацыя працы вучняў.
Чалавек адказвае Богу
Сакрамэнт — гэта сустрэча дзвюх асоб: Бога і чалавека. Бог дае сваю ласку і запрашае чалавека да супрацоўніцтва з ёю. Калі мы прымаем сакрамэнты, мы выражаем шчырае жаданне жыць у еднасці з Хрыстом.
Разважанне:
— Якімі ўчынкамі я пацвярджаю, што з’яўляюся Божым дзіцём?
— Як часта я яднаюся з Хрыстом у сакрамэнце пакаяння?
— Як часта я яднаюся з Хрыстом у сакрамэнце Эўхарыстыі?
— Як я рыхтуюся да прыняцця сакрамэнту канфірмацыі?
— Як я дзякую Пану Богу за ласкі, якімі Ён адорвае мяне праз сакрамэнты?
— Ці малюся аб распазнанні свайго паклікання?
— Ці малюся за святароў?
— Ці малюся за сваю сям’ю?
Пастанова.
Хатняе заданне:
1. Падчас вячэрняй малітвы падзякаваць Пану Богу за дар сакрамэнтаў.
2. Вывучы азначэнне сакрамэнта ККК 1131.
Заключная малітва
Спеў падзякі.
Тэма № 2, VIII кл.
ЛАСКА БОЖАЯ НЕАБХОДНАЯ ДЛЯ ЗБАЎЛЕННЯ
Дыдактычная мэта: знаёмім вучняў з тым, што такое Божая ласка, з яе відамі (асвячальная, дзейсная). Звяртаем увагу на тое, што ласка з’яўляецца дарам Духа Святога, апраўдвае і асвячае нас.
Выхаваўчая мэта:заахвочваем вучняў да трывалага жыцця ў асвячальнай ласцы і імкнення да святасці.
Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:Святое Пісанне: Дз 8, 9; Ян 13, 2. 6–30; Ян 18, 2–5. Энцыклапедыя для моладзі. Бог, чалавек, свет. – Катавіцы, 1991. Тры вялікія лісты паперы, алоўкі для малявання.
Метады катэхезы: інфармацыйнае акно.
Ход заняткаў
Малітва: Пс 51(50), 3-4.
Чалавек пытае
К. раздае вучням карткі і просіць, каб кожны з вучняў (ананімна) напісаў на іх, кім ён хоча быць у жыцці. Калі заданне будзе выканана, карткі трэба размясціць на табліцы па групах: прафесія, сям’я, палітыка, рэлігія.
— Што вы сёння робіце, каб дасягнуць гэтай мэты?
К. ставіць вучням пытанне (праблему):
— Якіх адказаў няма альбо вельмі мала (хачу быць дасканалым, святым, добрым і г. д.)?
— Чаму няма такіх адказаў? Як вы ўяўляецце сабе святога чалавека?
— Кім былі святыя?
— Што дапамагае быць святым?
— Дзе мы атрымалі задатак святасці?
Давайце прачытаем, што пра святых кажа энцыклапедыя:
Святыя.Святым перадусім з’яўляецца сам Бог, а людзі ўдзельнічаюць
у Яго святасці дзякуючы асвячальнай ласцы. Святымі Касцёл называе тых, хто ў сваім жыцці гераічна наследаваў Бога і дасягнуў дасканалага з’яднання з Ім. Святыя былі людзьмі, як кожны з нас, але яны перамяніліся на ўзор Хрыста,
а Дух Святы даваў ім штораз больш поўны ўдзел у святасці Бога.
Задатак святасці мы атрымліваем як дар падчас хросту, а потым развіваем і паглыбляем, слухаючы Божае слова, прымаючы сакрамэнты, молячыся, змагаючыся са сваімі слабасцямі і служачы іншым у любові.
Ласка—гэта бескарыслівы дар, які Бог дае нам, каб зрабіць нас удзельнікамі свайго трынітарнага жыцця і здольнымі дзейнічаць дзякуючы Яго любові. Бог адорвае чалавека сяброўствам і годнасцю свайго дзіцяці (ласка асвячальная) і дапамагае выконваць добрыя ўчынкі, патрэбныя для збаўлення (ласка дзейсная).
Бог адказвае
Кожны Божы дар чалавек можа як прыняць і развіваць, так і адкінуць ці змарнаваць. У Святым Пісанні ёсць мноства прыкладаў супрацоўніцтва чалавека з Божай ласкай. Адзін з іх — гэта гісторыя святога Паўла, якую апісвае кніга Дзеяў Апосталаў у 8 і 9 раздзелах. Павел да сустрэчы з Езусам
і пасля яе (самастойная праца вучняў- падручнік вучня).
«А Саўл быў згодны з ягоным забойствам» (пар. Дз 8, 1).
«А Саўл нішчыў Касцёл, уваходзіў у дамы, забіраючы мужчын і жанчын
і кідаючы іх у вязніцу» (Дз 8, 3).
«Саўл усё яшчэ жыў пагрозамі і забойствамі вучняў Пана.
Ён прыйшоў да першасвятара і папрасіў у яго лісты да сінагогаў
у Дамаску, каб, калі знойдзе якіх-небудзь прыхільнікаў гэтага
шляху, мужчын ці жанчын, мог звязаць іх
і прывесці ў Ерузалем» (Дз 9, 1–2).
«Усё магу ў тым, хто ўзмацняе мяне» (Флп 4, 13).
Святы Павел
да сустрэчы з Езусам пасля сустрэчы з Езусам
……………………………… .………………………………… ……………………………… ..…………………………… ……………………………… .………………………………… ………………………......... .......……………………………. ……………………………… .….……………………............
У Пана Бога ўсё магчыма. З дапамогай Яго ласкі мы перамагаем свае слабасці і грахі, набліжаемся да святасці.
Святое Пісанне падае нам і іншы прыклад жыцця чалавека, які не захацеў супрацоўнічаць з Божай ласкай і адкінуў яе. Гэта гісторыя жыцця Апостала Юды (Ян 13, 2. 6–30; Ян 18, 2–5).
Саўл, верны Божай ласцы, становіцца св. Паўлам — Апосталам народаў, а Юда — Апостал — становіцца здраднікам, марнуе гэты вялікі Божы дар.
Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 574;