НАМАШЧЭННЕ ХВОРЫХ – ДАПАМОГА Ў ПРЫНЯЦЦІ ЦЯРПЕННЯ.
Пан адпускае беззаконні твае і вылечвае ўсе твае хваробы.
Ён жыццё ратуе ад загубы, літасцю і міласэрнасцю цябе карануе.
Пс 103 (102), 3-4
Уся гісторыя чалавецтва пасля першароднага граху пазначана знакам цярпення, хваробы і смерці. Хвароба робіць чалавека слабым, патрабуючым дапамогі і апекі. Чалавек у сваім цярпенні не пакінуты сам-на-сам са сваёй хваробай. Езус Хрыстус прыходзіць да хворага чалавека з дапамогай.
Заданне:
1. Прыгадай і запішы знаёмыя табе з Евангелля факты аздараўлення людзей, якія ўчыніў Езус.
· ........................................................
· ........................................................
· ........................................................
· ……………………………………………..
· ........................................................
Хрыстус прыйшоў, каб вылечыць усяго чалавека — яго душу і цела. Працягваючы справу Хрыста, Касцёл ад самага пачатку клапоціцца пра хворых людзей, удзяляючы ім сакрамэнт намашчэння хворых.
«Нехта сярод вас хварэе?Няхай пакліча прэзбітэраў Касцёла, а яны няхай памоляцца над ім і намасцяць яго алеем у імя Пана. І малітва веры ўратуе хворага, і Пан падыме яго, і грахі, якія учыніў, будуць адпушчаныя яму»( Як 5, 14 -15 ).
У сакрамэнце намашчэння хворых, які Касцёл удзяляе хвораму чалавеку, намашчэнне азначае асаблівы ўдзел хворага ў збаўчым цярпенні Хрыста. У гэтым сакрамэнце Хрыстус заклікае хворага да з’яднання свайго цярпення з Яго цярпеннем. Цярпенне набывае іншы сэнс: хворы не толькі пакутуе, а таксама становіцца ўдзельнікам цярпенняў Езуса, які ахвяраваў сябе дзеля збаўлення ўсяго свету і ўсіх людзей.
2. Прачытай наступныя тэксты вучэння Касцёла і падкрэслі адказ на пастаўленыя ніжэй пытанні.
«Толькі святары (прэзбітэры і біскупы) могуць удзяляць сакрамэнт намашчэння хворых; для гэтага яны карыстаюцца алеем, благаслаўленным біскупам ці, пры неабходнасці, самім прэзбітэрам, які ўдзяляе гэты сакрамэнт» (пар. KKK 1530).
— Хто можа ўдзяляць сакрамэнт намашчэння хворых?
«Істотным ва ўдзяленні гэтага сакрамэнту з’яўляецца намашчэнне чала і рук хворага ( згодна з Рымскім абрадам) ці іншых частак цела (у іншых абрадах); намашчэнне суправаджаецца літургічнай малітвай святара, які просіць аб асаблівай ласцы гэтага сакрамэнту» (пар. ККК 1531).
— Якім чынам святар удзяляе сакрамэнт намашчэння хворых?
«Намашчэнне хворых – гэта сакрамэнт, прызначаны не толькі для тых, каму пагражае небяспека смерці. Адпаведны час прыняцця гэтага сакрамэнту наступае ўжо тады, калі вернік знаходзіцца ў небяспецы смерці па прычыне хваробы або старасці. Калі хворы, які прыняў сакрамэнт намашчэння хворых, выздараўлівае, у выпадку новай цяжкай хваробы ён можа зноў прыняць гэты сакрамэнт. На працягу адной і той жа хваробы сакрамэнт можна паўторна ўдзяляць, калі хвароба ўзмацнілася. Было б дарэчы прыняць сакрамэнт намашчэння хворых напярэдадні складанай аперацыі. Тое самае датычыць і людзей сталага ўзросту, калі яны відавочна слабнуць» (пар. KKK 1514 — 1515).
— Калі можна прымаць сакрамэнт намашчэння хворых?
3. Напішы, які плён прыносіць прыняцце сакрамэнту намашчэння хворых.
«Першая ласка сакрамэнту намашчэння хворых – гэта ласка ўмацавання, спакою і мужнасці для таго, каб перамагчы цяжкасці, звязаныя са станам цяжкай хваробы або немачы старога ўзросту. Гэта ласка з’яўляецца дарам Духа Святога, які аднаўляе давер і веру ў Бога і ўмацоўвае ў барацьбе супраць спакусаў злога духа, спакусы абыякавасці і страху перад смерцю. Гэтая дапамога Пана моцаю Яго Духа павінна прывесці хворага да аздараўлення душы, а таксама і да фізічнага аздараўлення, калі на гэта ёсць Божая воля. Апрача таго, калі ён учыніў грахі, яны будуць яму дараваныя ( Як 5,15). » (пар. ККК 1520).
§ …………………………………………………………
§ …………………………………………………………
§ …………………………………………………………
§ …………………………………………………………
§ …………………………………………………………
§ …………………………………………………………
§ …………………................................................
§ …………………………………………………………
Сакрамэнт намашчэння хворых можна прыняць у доме, у касцёле, або ў шпіталі. У залежнасці ад сітуацыі на працягу жыцця гэты сакрамэнт можна прыняць некалькі разоў. Намашчэнне хворых не з’яўляецца сакрамэнтам, прызначаным толькі для тых, хто знаходзіцца ў небяспецы смерці. Мы, як хрысціяне, маем абавязак растлумачваць людзям сапраўдную сутнасць гэтага сакрамэнту, заахвочваць да яго прыняцця.
Ёсць такі дзень, калі Касцёл асаблівым чынам моліцца за хворых. Гэта адбываецца 11 лютага. Ян Павел II устанавіў гэты дзень як успамін аб’яўлення Маці Божай святой Бэрнардэце ў Люрдзе (Францыя) ў 1858г . Святы Айцец казаў:
«Менавіта Люрд, такі вельмі дарагі хрысціянскаму народу Марыйны санктуарый, з’яўляецца месцам і адначасова сімвалам надзеі, ласкі, знакам прыняцця і ахвяравання збаўчага цярпення».
Разважанне:
— Як дагэтуль я разумеў сутнасць сакрамэнту намашчэння хворых?
— За каго з хворых людзей я магу ахвяраваць сваю малітву?
Мая пастанова:
Хатняе заданне:
1. Падчас вячэрняй малітвы памаліся за цяжка хворых і паміраючых людзей, якія не бачаць сэнсу ўласнага цярпення.
2. Намалюй у сшытку стол і пакажы на ім прадметы, неабходныя для ўдзялення сакрамэнту хворых у доме.
3. Прачытай у «Кампендыі» № 320 і напішы, што такое Віятык.
……………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………….
Хай усім хворым у іх цярпенні дапамагае Марыя – Аздараўленне хворых,
Беззаганная Панна з Люрда, дзе адбылося столькі незвычайных цудаў аздараўлення і сышло столькі ласкаў
праз Яе заступніцтва. Амэн.
Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 1288;