Чалавек адказвае Богу. Беручы пад увагу словы Езуса, вучэнне Касцёла, словы Яна Паўла ІІ, а таксама на падставе ўласнага вопыту паспрабуем канкрэтна акрэсліць формы і спосабы
Беручы пад увагу словы Езуса, вучэнне Касцёла, словы Яна Паўла ІІ, а таксама на падставе ўласнага вопыту паспрабуем канкрэтна акрэсліць формы і спосабы апостальства ў нашым асяроддзі.
Вучні працуюць у 4-х групах. Кожная група атрымлівае вялікі аркуш паперы, фламастэры і выпісвае канкрэтныя магчымасці давання сведчання веры — апостальства — ў тым асяроддзі, дзе жывуць:
І група — ў школе;
ІІ група — ў сям’і;
ІІІ група — ў парафіі;
IV група — сярод сяброў.
Прэзентацыя працы вучняў.
Адказнасць за развіццё Касцёла ляжыць на кожным хрысціяніне, незалежна ад таго, якое месца ён займае ў супольнасці Божага народу.
Разважанне:
Быць сведкам Хрыста — гэта быць сведкам Яго любові, якая не баіцца цярпення, крыжа і нават смерці. Быць сведкам Хрыста — гэта быць сведкам Яго ўваскрасення, маючы ў сабе новае жыццё ў Духу Святым.
— Як я абвяшчаю Хрыста жыццём?
— Што значыць для мяне быць адказным за Хрыстовы Касцёл?
— Як я выконваю заданні, якія Хрыстус мне даручыў?
— Як я сведчу пра Хрыста ў тым асяроддзі, дзе жыву?
— Што я раблю для развіцця сваёй парафіі?
Пастанова .
Хатняе заданне:
Напішы, як ты разумееш словы Езуса: «Вы — соль зямлі».
Заключная малітва:
Божа, перамяні нашыя сэрцы!
Спашлі свайго Духа Святога ў нашыя сэрцы
І аднаві ў нас ласку хросту.
Перамяні нашыя сэрцы і ўмацуй іх,
каб з радасцю давалі сведчанне Евангеллю.
Дапамажы нам паглыбіць нашу веру,
каб мы ў еднасці і любові
маглі служыць Табе і адзін аднаму.
(Молімся з Янам Паўлам ІІ. – Варшава, 1997, стар. 19)
Тэма № 20, VIII кл.
СВЯТАРСТВА Ў СТАРЫМ ЗАПАВЕЦЕ.
Мэта дыдактычная: расказваем вучням пра старазапаветнае святарства і пра Святарства Хрыста.
Мэта выхаваўчая: заахвочваем вучняў да ўдзячнасці за святароў.
Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:Святое Пісанне: Лчб 1, 48-53 ; Мал 2, 7 ; Вых 19, 5-6 . Каляровыя карткі і алоўкі.
Метады катэхезы:аналіз тэксту
Ход заняткаў
Малітва: Пс 23(22), 1-3
Яшчэ ў часе Старога Запавету Бог, клапоцячыся пра збаўлення чалавека, устанаўлівае святарскую службу. Тэма нашага сённяшняга занятку: Святарства ў Старым Запавеце.”.
ЧАЛАВЕК ПЫТАЕ
Праз першародны грэх чалавек адыйшоў ад Пана Бога. Патрэбны быў «пасрэднік» у дыялогу з Богам. З ізраэльскага народу Пан Бог выбірае тых, каму даручае гэтую асаблівую функцыю быць святарамі.
- Як паўстала святарства ў Старым Запавеце ?
- Кім былі гэтыя людзі і якія заданні яны выконвалі?
На гэтыя пытанні мы будзем шукаць адказ у Святым Пісанні.
ПАН БОГ АДКАЗВАЕ
(адзін з вучняў чытае тэкст)
“Калі вы будзеце слухацца голасу Майго і захоўваць запавет Мой, то станеце Маёй уласнасцю сярод усіх народаў, бо Мая ўся зямля. І вы будзеце для Мяне валадарствам святароў і народам святым”. Зых 19, 5-6
- Каго Бог называе “царствам святароў”?
Як бачыце, спачатку Пан Бог выбірае народ ізраэльскі, каб ён вызнаючы адзінага Бога, жыў паводле Яго загадаў і абвяшчаў Яго хвалу сярод іншых народаў. Затым з народа ізраэльскага Бог выбірае адно з дванаццаці кален, даючы ім асаблівае заданне.
Адзін з вучняў чытае тэкст.
«І наказаў Пан Майсею сказаць: “Толькі племя Лявія не ўнось у перапіс
і не лічы іх разам з сынамі Ізраэля; а даручы лявітам скінію сведчання і ўсе прылады яе і ўсё, што пры ёй” Няхай яны носяць скінію і ўсе прылады яе, і служаць пры ёй, і каля скініі няхай ставяць табар свой; і калі трэба пераносіць скінію, няхай падымаюць яе левіты, калі трэба спыняцца скініі, няхай ставяць яе левіты; а калі падступіцца хто чужы, аддадзены будзе смерці. Сыны Ізраілевыя павінны станавіцца кожны ў лагеры сваім і кожны пры сваім сцягу, рушэннямі сваімі; а левіты павінны разбіць лагер каля скініі адкрыцьця, каб не было гневу на супольства сыноў зраілевых, і будуць левіты стаяць на варце каля скініі адкрыцця”. (пар. Лчб 1, 48-53)
«Бо вусны святара павінны захоўваць веды, а закону шукаюць ад вуснаў яго, бо ён веснік Пана Магуццяў»(пар. Мал 2, 7).
Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 603;