Чалавек адказвае Богу

Напэўна, большасць з вас у будучым будзе мець сваю сям’ю. Якога чалавека вы б хацелі бачыць побач з сабою?

Праца ў групах: РЫСЫ ДОБРАГА МУЖА / ДОБРАЙ ЖОНКІ.

Вучні атрымліваюць заданне намаляваць контуры хлопчыка / дзяўчынкі, падзяліць кожны контур напалову, a затым напісаць:

(дзяўчыны) Чым павінна характарызавацца добрая жонка?

(хлопцы) Чым павінен характарызавацца добры муж?

Затым вучні абменьваюцца карткамі і пішуць так:

(хлопцы) Якія рысы павінна мець мая жонка?

(дзяўчыны) Якія рысы павінен мець мой муж?

Вынікі працы вучні запісваюць у падручнік для вучня.

 

Разважанне:

— Якія рысы характару я павінен (павінна) у сабе выхоўваць, каб у будучым быць добрым мужам (добрай жонкай)?

— Як я разумею сужэнства, якое заключаецца перад Богам?

— Ці малюся за асобу, якая будзе маёй жонкай (маім мужам)?

Пастанова:

Добрай падрыхтоўцы да сужэнства служыць малітва ў гэтай інтэнцыі, таму зараз з даверам скіруем яе да Пана Бога:

Пане Божа, кожны з нас прагне мець шчаслівую сям’ю, у якой жыве любоў. Мы марым аб тым, каб у будучым мы змаглі стварыць сям’ю, у якой усе будуць адчуваць сябе каханымі, патрэбнымі і вартаснымі. Хочам падзякаваць Табе, Пане, за тое, што Ты даў нам гэтае імкненне і клічаш мужчыну і жанчыну да жыцця ў сужэнстве, заснаваным на любові, якая ўсяму верыць, усё вытрывае, усё пераможа і ніколі не скончыцца, бо Ты з’яўляешся такой любоўю.

Дапамажы нам, Пане, так пражыць час свайго юнацтва, каб узрастаць да любові сужэнскай і бацькоўскай, якой Ты сам нас вучыш. Дапамажы, каб ніхто і нішто не знішчыла нашых сем’яў і нашай будучыні. З даверам і надзеяй просім Цябе, Пане, праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Хатняе заданне:

1. Памаліся за сваіх бацькоў аб умацаванні іх сужэнскага саюза.

2. Напішы, як ужо сёння ты можаш рыхтавацца да адказнага сужэнства.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

«І благаславіў іх Бог, і сказаў ім: “Пладзіцеся і размнажайцеся, напаўняйце зямлю і валодайце ёю; пануйце над рыбамі марскімі, над птаствам нябесным і над усімі жывымі істотамі, якія рухаюцца па зямлі”» (Быц 1, 28).

 

«Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці сваю і злучыцца
з жонкай сваёй, і стануць яны адным целам
» (Быц 2, 24)

 

«Хіба вы не ведаеце, браты, — бо кажу тым, хто абазнаны ў законе, — што закон мае ўладу над чалавекам, пакуль чалавек жывы? Замужняя жанчына прывязана законам да жывога мужа; а калі памрэ муж, яна вызваляецца ад закона замужжа. А таму, калі пры жывым мужы яна выйдзе за другога, будзе называцца чужаложніцаю; а калі памрэ муж, яна вольная ад закона і не будзе чужаложніцаю, як выйдзе за другога мужа» (Рым 7, 1–3).

 

Согласно латинской традиции сами супруги как служители благодати Христовой взаимно преподают друг другу таинство Брака, выражая перед Церковью своё согласие. В традициях Восточных Церквей священники (епископы или пресвитеры) являются свидетелями обоюдного согласия супругов, но также для действительности таинства необходимо их благословение (ККК 1623).

 

Действующие лица брачного союза — мужчина и женщина, крещёные, свободные для заключения брака, добровольно выражающие своё согласие. «Быть свободным» означает:

— не испытывать принуждения;

— не иметь препятствий с точки зрения естественного или церковного закона (ККК 1625).

 

Соглашение должно быть волевым актом каждого из брачующихся, свободным от любого насилия или серьёзной боязни чего-то извне. Никакая человеческая власть не может заменить этого соглашения. Если такой свободы нет, брак не действителен (ККК 1628).

 

Христианские супруги (…) в своём состоянии и положении имеют свой собственный дар в Народе Божием. Благодать, присущая таинству брака, предназначена совершенствовать любовь между супругами и укреплять их неразрывное единство. При помощи этой благодати они «помогают друг другу освящать себя через супружескую жизнь, а так же через принятие и воспитание детей» (ККК 1641).

 

Супружеская любовь по своей природе требует от супругов нерушимой верности. Это — следствие обоюдного дарования себя, которое совершают супруги. Любовь должна быть постоянной. Она не может быть «временной». Этот глубокий союз и обоюдный дар двух личностей, не менее, чем благо детей, требует полной верности супругов и нерасторжимости их единства (ККК 1646).

 

 

Тэма № 25, VIII кл.

ХАРАКТЭРНЫЯ РЫСЫ СУЖЭНСТВА

 

Дыдактычная мэта: указваем на сакрамэнт сужэнства як на непарыўную, манагамную супольнасць, скіраваную на дар новага жыцця.

Выхаваўчая мэта: фарміруем у моладзі пачуццё адказнасці за падрыхтоўку да сакрамэнту сужэнства.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Мц 19, 5–6; Быц 1, 27–28.

Метады катэхезы:праца ў групах, пластычнае адлюстраванне.

Ход заняткаў

Малітва:падручнік для вучня.

 

Вельмі часта мы чуем сёння, што сужэнства не абавязкова павінна быць адно на ўсё жыццё, што перад тым, як заключыць сужэнскі саюз, трэба некаторы час пажыць разам, каб упэўніцца і потым не шкадаваць аб сваім выбары. Якім жа павінна быць сужэнства? На сённяшніх занятках мы пазнаёмімся з вучэннем Касцёла адносна сужэнства, якое з’яўляецца пачаткам будавання сям’і.

 

Чалавек пытае

К. дзеліць вучняў на 2 групы і раздае ім пластылін сіняга і жоўтага колеру, з якога яны павінны зляпіць нейкую фігуру, напрыклад, трохвугольнік. Спосаб выканання гэтай фігуры ў кожнай з груп будзе розным. Затым К. падыходзіць да кожнай з груп і ўдакладняе заданне: адна з груп павінна будзе зрабіць фігуру, змешваючы дадзеныя ім колеры, другая павінна зрабіць гэтую ж фігуру з двух асобных колераў. Пасля заканчэння працы вучні змяшчаюць свае фігуры на адным стале. К. задае вучням пытанні:

— Чым адрозніваюцца гэтыя фігуры?

— Як і чаму падчас працы змяніўся колер пластыліну ў першай групы?

— Якая з гэтых фігур будзе больш трывалай і чаму?

— Якая з гэтых фігур, на ваш погляд, адлюстроўвае сапраўдную сутнасць сужэнства?

 

Бог адказвае

Падчас урачыстасці сужэнства маладыя кажуць адно аднаму наступныя словы: «Я, N.., бяру цябе, N.., сабе за жонку (за мужа) і абяцаю захоўваць табе вернасць у шчасці і ў няшчасці, у здароўі і хваробе, а таксама любіць і шанаваць цябе ва ўсе дні жыцця майго».

1. Напішы, як ты разумееш гэтыя словы: падручнік вучня

 

Якім павінна быць сужэнства паводле Божага плана мы прачытаем у Святым Пісанні (спачатку вучні чытаюць самастойна, затым чытае К.):

 

«Таму пакіне мужчына бацьку і маці і злучыцца з жонкай сваёй,
і абое стануць адным целам. Таму яны ўжо не двое, але адно цела. Таму няхай чалавек не раздзяляе таго, што злучыў Бог
»(Мц 19, 5–6).

«І стварыў Бог чалавека паводле свайго вобразу, паводле Божага вобразу стварыў яго, стварыў мужчыну і жанчыну. І благаславіў іх Бог,
і сказаў ім: “Пладзіцеся і размнажайцеся, напаўняйце зямлю і валодайце ёю”»(пар. Быц 1, 27–28).

 

— Якая істотная праўда адносна сужэнства заключаецца ў гэтых тэкстах Св. Пісання?

— Якімі рысамі мы можам ахарактарызаваць сужэнства?

Адказы вучняў К. запісвае на дошцы, вучні выконваюць гэта заданне ў падручніку:

АДЗІНСТВА

НЕПАРЫЎНАСЦЬ

ПЛОДНАСЦЬ

ВЕРНАСЦЬ

Адзінства — манагамія, азначае сувязь аднаго мужчыны і адной жанчыны. Непарыўнасць палягае на тым, што сужэнскі саюз заключаецца да канца жыцця адной са старон. Адзінства і непарыўнасць з’яўляецца дабром не толькі для сужэнцаў, але таксама і для іх будучых дзяцей. Сужэнская любоў адкрытая на плоднасць і скіраваная на пераказ жыцця, дару, які паходзіць ад Стварыцеля.

Толькі трывалая і любячая сям’я можа быць крыніцай сапраўднай любові, у якой будзе гарманічна развівацца кожны чалавек. Побач з непарыўнасцю ідзе вернасць. Захаваць сужэнскую вернасць дапамагае Хрыстус у сакрамэнце сужэнства, які становіцца для сужэнцаў крыніцай духоўных сілаў, месцам асаблівай прысутнасці Бога.

Для кожнага чалавека сям’я мае вельмі вялікае значэнне. У сям’і ты развіваешся, пазнаеш Бога, вучышся прабачаць, адчуваеш сябе бяспечна, бо твае блізкія любяць і клапоцяцца пра цябе. Напэўна, у будучым ты таксама захочаш стварыць сваю сям’ю, таму ўжо сёння ты павінен рыхтавацца да выканання гэтага вельмі адказнага задання, каб твая будучая сям’я была крыніцай шчасця, любові, павагі і ўзаемнай дапамогі. Задумайся, што ты сёння робіш дзеля дабра сям’і, у якой жывеш.

 








Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 860;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.011 сек.