Кожны першасвятар пастаўлены, каб прыносіць дары і ахвяры» (Гбр 8, 3).

І прыйшоў чалавек Божы да Іллі, і сказаў яму: Так кажа Пан: ці ж не адкрыўся Я дому бацькі твайго, калі яны былі яшчэ ў Егіпце, у доме фараона? І ці ж не Я выбраў яго з усіх каленаў Ізраэлевых сабе ў святары, каб ён падымаўся да ахвярніка Майго, каб дыміў фіміям, каб насіў эфод перада Мною? І ці ж не даў Я дому бацькі твайго ад усіх паленых агнём ахвяр сыноў Ізраэлевых?» (пар.1 Вал 2, 27-28).

- Якое пакаленне з народа ізраэльскага выбраў Бог на сваю службу? - Дзеля чаго Бог выбірае гэтае пакаленне?

ЧАЛАВЕК АДКАЗВАЕ ПАНУ БОГУ

Карыстаючыся тэкстамі Святога Пісання, вучні павінны запісаць у падручніку, якія дзеянні выконвалі святары Старога Запавету.

Святарскае служэнне Старога Запавету

· клапаціліся пра скінію

· складалі Богу ахвяры з жывёл

і дароў зямлі

· абвяшчалі Божае Слова

· прасілі ў Бога прабачэнне за грахі

людзей

· праводзілі абрады на хвалу Бога

Гэтыя розныя святарскія функцыі маюць адзін агульны фундамент: калі святар прамаўляе, то перадае людзям адказ Бога; калі растлумачвае Закон, перадае вучэнне, якое паходзіць ад Бога; калі прыносіць на алтар ахвяры, то прадстаўляе Богу малітвы людзей. Ва ўсіх гэтых чынах святар – пасрэднік паміж Богам і чалавекам. Гэтыя правобразы знаходзяць сваё здзяйсненне ў Езусе Хрысце, які праз ахвяру свайго крыжа з’яўляецца адзіным «пасрэднікам паміж Богам і людзьмі», адзіным Святаром і дасканалай Ахвярай.

 

Разважанне:

- Як часта я дзякую Пану Богу за дар ўласнага збаўлення?

Пастанова.

1. Хатняе заданне: Падчас вячэрняй малітвы падзякуй Пану Богу за дар збаўлення.

2. Прачытай у «Кампендыі» № 324.

Заключная малітва: падручнік вучня

 

Тэма № 21, VIII кл.

СВЯТАРСТВА Ў НОВЫМ ЗАПАВЕЦЕ

Мэта дыдактычная: расказваем вучням пра новазапаветнае святарства, устаноўленнае Хрыстом.

Мэта выхаваўчая: выхоўваем вучняў да удзячнасці за сакрамэнт святарства.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:Святое Пісанне: Лк 22, 19-20; Мк 16, 15; Ян 20, 23; Мц 10, 8. Каляровыя карткі і алоўкі.

Метады катэхезы: праца ў групах.

 

Ход заняткаў

 

Малітва: Ойча, пад Сваю апеку вазьмі нашых душпастыраў, якія ўмацоўваюць нас хлебам Эўхарыстычным і хлебам Божага слова. Дай ім сілы для працы і айцоўскае сэрца, каб праз іх паслугу мы маглі б дайсці да збаўлення. Амэн.

На мінулым занятку мы даведаліся аб тым, як паўстала святарская служба ў Старым Запавеце. Святары Старога Запавету былі “правобразам” Адзінага і Найвышэйшага Святара – Езуса Хрыста. Тэма нашага сённяшняга занятку: святарства ў Новым Запавеце.”.

 

ЧАЛАВЕК ПЫТАЕ

Вучні на падставе ўласных ведаў (кат-т можа ім дапамагаць) запісваюць, што здзейсніў Хрыстус як Святар. Гэтую табліцу кат-т размяшчае побач з той, якую вучні рабілі на мінулым занятку.

 








Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 764;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.007 сек.