У сям’і будзе столькі дабра і любові, колькі іх ахвяруюць тыя, хто яе ўтварае.
Кожная група складае сваю частку, а К. запісвае яе на дошцы. Так узнікае ўся фраза, якую затым вучні запісваюць сабе ў сшытак.
Разважанне:
— Што я раблю для ўмацавання еднасці ў маёй сям’і?
— Як выглядае мая малітва ў сям’і і за сям’ю?
— Як я адношуся да сваіх бацькоў і старэйшых асоб, якія ўваходзяць у маю сям’ю?
Пастанова
Ад кожнага з нас залежыць, якая ёсць і якой будзе мая сям’я. Кожны з нас можа даць штосьці ад сябе для супольнага дабра ў сям’і. Заахвочваю вас, каб вы зараз зрабілі і запісалі ў сшытак пастанову, якую пастараецеся ўжо сёння рэалізаваць у сваёй сям’і.
Хатняе заданне
1. Напішы ў сшытку, навошта чалавеку патрэбна сям’я.
2. Напішы разважанне на тэму «Сучасныя пагрозы для сям’і». Як іх пераадолець?
3. Пастарайся як мага часцей маліцца за сем’і, якім пагражае крызіс.
Заключная малітва
Святая Сям’я, благаславі ўсе сем’і свету і вазьмі іх пад сваю апеку.
Захавай іх у лучнасці непарыўнымі повязямі любові, вернымі атрыманым ласкам і абавязкам свайго паклікання.
Учыні, каб яны жылі паводле Божых запаведзяў, каб іх жыццё стала адлюстраваннем вашага жыцця на зямлі і дазволіла ім радавацца, прабываючы з вамі ў небе. Амэн.
Тэма № 27, VIII кл.
ЧЫСТАСЦЬ ДЗЕЛЯ БОЖАГА ВАЛАДАРСТВА
Дыдактычная мэта: адкрываем рэлігійнае вымярэнне манаскага жыцця, якое разумеецца як служэнне ў Касцёле Богу і людзям.
Выхаваўчая мэта: выхоўваем у моладзі паставу клопату пра пакліканні да манаскага жыцця, заахвочваем да распазнавання ўласнага паклікання.
Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Мц 19, 16–21; ККК 915–916; фотаздымкі святароў і сясцёр з розных кангрэгацый.
Метады катэхезы:аналіз тэксту.
Ход заняткаў
Малітва:
Духу Святы Божа!
Прашу, памнажай і ўмацоўвай маю веру,
каб кожны дзень я набліжаўся да Цябе.
Напоўні мяне Тваёй любоўю,
каб я ўмеў заўважыць кожнага чалавека,
які патрабуе маіх рук і майго сэрца.
Дапамажы мне мудра выкарыстоўваць Твае дары
і рабіць усё так, каб маё жыццё было радасцю для людзей
і хвалою для Цябе. Амэн.
На старонках Святога Пісання мы часта сустракаемся з людзьмі, якіх Пан Бог кліча да выканання пэўных заданняў. Таксама і ў наш час ёсць людзі, якія адчуваюць у сваім сэрцы заклік прысвяціць сваё жыццё на служэнне Богу, заклік да бескарыслівай любові бліжняга, а ахвяравання свайго часу, сваіх здольнасцяў на патрэбы іншых людзей.
Чалавек пытае
К. раздае вучням фотаздымкі святароў і сясцёр з розных кангрэгацыяў, дзе ўсе яны выконваюць свае штодзённыя абавязкі (напр., працуюць з дзецьмі, моладдзю, сем’ямі, апякуюцца хворымі, моляцца, урачыста складаюць шлюбы і г.д.).
— Каго мы бачым на гэтых фотаздымках?
— Як можна ахарактарызаваць жыццё гэтых людзей?
— Каму, дзе і як служаць гэтыя людзі?
— Як вы разумееце слова пакліканне?
Вы ўжо, напэўна, здагадаліся, што сёння мы будзем размаўляць пра своеасаблівае пакліканне — пакліканне да жыцця ў чыстасці дзеля Божага Валадарства. Менавіта так гучыць наша сённяшняя тэма.
Нехта з журналістаў назіраў, як Маці Тэрэза з сёстрамі апекавалася пракажонымі, хворымі і паміраючымі. Ён сказаў: «Я не зрабіў бы гэтага ніколі, нават за мільён даляраў». «За мільён даляраў я таксама не зрабіла б гэтага, — адказала Маці Тэрэза, — толькі дарма! З любові да Хрыста!»
— Што з’яляецца мэтай жыцця кансэкраваных асоб?
Бог адказвае
Часта мы не можам зразумець людзей, якія пакідаюць сям’ю, кар’еру, сяброў, каб ісці за Хрыстом. Але яшчэ часцей, калі закранаюцца пытанні выбару ўласнага спосабу жыцця, узнікае няўпэўненасць.
«Пастаў мяне, як пячаць на сваё сэрца, як пячаць на сваю руку, бо каханне магутнае, як смерць, рэўнасць бязлітасная, як адхлань. Яго полымя — гэта полымя агню, як Божае полымя. Вялікія воды не змогуць пагасіць кахання, і рэкі не затопяць яго. Калі б хто ўзамен за каханне аддаў усё багацце свайго дому, ім толькі будуць пагарджаць» (Пп 8, 6-7).
— Як Песня песняў Саламона апісвае любоў?
У большасці парафій тваёй дыяцэзіі працуюць сёстры і прэзбітэры, якія належаць да розных манаскіх супольнасцяў, выконваюць шэраг розных заданняў, давераных ім Панам Богам і Касцёлам. Усіх гэтых людзей аб’ядноўвае адно — яны жывуць згодна з трыма евангельскімі парадамі. Якімі? Вучні падкрэсліваюць адказ на гэтае пытанне (падручнік вучня).
«Евангельскія парады ў іх разнастайнасці прапанаваны ўсім вучням Хрыста. Дасканаласць любові, да якой пакоіканы ўсе вернікі, ускладае на тых, хто свабодна прымае заклік прысвячэння жыцця Богу, абавязак захавання чыстасці для Валадарства Божага, жыцця ва ўбостве і паслухмянасці. Жыццё, “прысвечанае Богу, характарызуе выкананне гэтых парадаў» (пар. ККК 915).
Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 839;