Чалавек адказвае Богу. Для кожнага чалавека сям’я мае вельмі вялікае значэнне

Для кожнага чалавека сям’я мае вельмі вялікае значэнне. У сям’і мы развіваемся, адчуваем сябе бяспечна, бо нашыя блізкія любяць нас і клапоцяцца пра нас. Большасць з вас у будучым захоча стварыць сваю ўласную сям’ю, таму ўжо сёння мы павінны рыхтавацца да выканання гэтых вельмі адказных заданняў, каб нашыя будучыя сем’і былі крыніцай шчасця, любові і ўзаемнай дапамогі. Задумаемся, што мы сёння робім дзеля дабра сям’і, у якой жывём:

Разважанне:

— Як часта я малюся за сваю сям’ю?

— Што я раблю дзеля таго, каб у маёй сям’і была добрая атмасфера?

— Якія каштоўнасці я бачу ў трывалым сужэнскім саюзе?

— Што я раблю сёння для дабра сваёй будучай сям’і?

Праз пасрэдніцтва Маці Божай папросім Бога аб узаемнай любові і вернасці ў сужэнствах і сем’ях: Тваёй абароне.., Святая Сям’я, маліся за нас.

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Намалюй, з якіх каштоўнасцяў будзе пабудавана твая будучая сям’я. Кожнай цаглінцы можаш надаць адпаведны памер. Напішы, што будзе падмуркам, на якім ты будзеш будаваць сваю сям’ю.

 

Заключная малітва Пс 128(127)

 

 

Тэма № 26, VIII кл.

СЯМ’Я ЯК СУПОЛЬНАСЦЬ ЖЫЦЦЯ Ў ЛЮБОВІ

 

Дыдактычная мэта: указваем на сям’ю, як на супольнасць асобаў і паглыбляем разуменне каштоўнасці сям’і.

Выхаваўчая мэта:фарміруем у моладзі пачуццё адказнасці за ўласную сям’ю.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:Святое Пісанне: Клс 3, 18–21; 3 канверты, пранумараваныя літары, фотаздымкі на тэму «Сям’я».

Метады катэхезы: праца ў групах, арыгамі.

 

Ход заняткаў

Малітва: Добры і міласэрны Божа, аддаём у Тваю апеку наш дом, сям’ю і ўсё, што маем. Благаслаўляй нас, беражы ад усяго злога, ахоўвай у небяспецы,

захоўвай ад няшчасця, умацоўвай нашу веру. У смутку і цярпенні дай шчырую надзею. Учыні, каб мы заўсёды былі паяднаныя з Табою. Амэн.

 

Чалавек пытае

Са словам сям’я кожны чалавек мае свае асацыяцыі,у кожнага ўзнікаюць свае пачуцці. Агульна ж пад словам сям’я мы разумеем супольнасць асобаў, звязаных паміж сабою вузамі крыві, супольнымі падзеямі і агульным жыллём. Найчасцей сям’я — гэта супольнасць некалькіх асоб, куды ўваходзяць самі сужэнцы, іх уласныя бацькі, родныя, а таксама дзеці, якімі адорыць сужэнцаў Пан Бог.

 

К. раскладвае на стале розныя ілюстрацыі і фотаздымкі на тэму дома і сям’і. На дошцы змяшчае надпіс сям’я. З прадстаўленных фотаздымкаў вучні выбіраюць тыя, якія на іх погляд адлюстроўваюць сям’ю, затым каментуюць свой выбар.

 

Бог адказвае

Першым і асноўным заданнем кожнай сям’і з’яўляецца будаванне сапраўднай еднасці, якая будзе фундаментам для развіцця ўсяго грамадства. У Пасланні да Каласянаў знаходзіцца адказ на пытанне, як дасягнуць такой еднасці і ўзаемазразумення ў сям’і.

Вучні спачатку чытаюць тэкст, затым рознымі колерамі падкрэсліваюць абавязкі мужа, жонкі і дзяцей (падручнік вучня):

 

«Жонкі, падпарадкоўвайцеся мужам вашым, як належыць у Пану. Мужы, кахайце жонак і не будзьце суровымі да іх. Дзеці, будзьце паслухмянымі бацькам вашым ва ўсім, бо гэта падабаецца Пану. Айцы, не раздражняйце дзяцей вашых, каб яны не падалі духам» (Клс 3, 18–21).

 

— Да чаго Бог заклікае мужоў?

— Да чаго Бог заклікае жонак?

— Да чаго Бог заклікае дзяцей?

Сям’я стане «супольнасцю жыцця ў любові» тады, калі ЎСЕ яе члены будуць імкнуцца да гэтага праз выкананне сваіх штодзённых абавязкаў. К. змяшчае на дошцы вялікае сэрца i раздае вучням па дзве карткі паперы. Уключае спакойную музыку і звяртаецца да вучняў:

Пастарайцеся самастойна ў цішыні з гэтых картак зрабіць штосьці непаўторнае і прыгожае (метадам арыгамі). Тое, што вы зараз зробіце, з’яўляецца для вас вялікім скарбам і толькі вашым (час для працы). Цяпер паглядзіце на змешчанае на дошцы нашае супольнае сэрца, якое ў гэтую хвіліну пустое, у ім няма нічога каштоўнага і важнага. Паразважайце зараз і прыміце рашэнне, ці хочаце вы даць свой «скарб» для нашага супольнага сэрца. Хто вырашае аддаць, падыходзіць да дошкі і змяшчае свой «скарб» у сэрцы.

Вучні (па жаданні) змяшчаюць свае скарбы ў сэрцы, К. выключае музыку і каментуе:

Падобна адбываецца і ў нашых сем’ях. Сям’я можа быць пустой і зімнай. Гэта адбываецца тады, калі тыя асобы, якія яе ствараюць, не хочаць адорваць адно аднаго тымі скарбамі, якія маюць. Найвялікшым скарбам для сям’і з’яўляюцца не матэрыяльныя рэчы, аб якіх мы так часта турбуемся. Гэтымі скарбамі могуць быць нейкі добры ўчынак, прыязнае слова, a таксама адказнае выкананне штодзённых абвавязкаў. У сям’і будзе столькі дабра і любові, колькі дадуць іх ад сябе тыя людзі, якія яе складаюць.

Хрысціянскую сям’ю называюць хатнім Касцёлам. Чаму? Бо сям’я выяўляе і здзяйсняе супольны і сямейны характар Касцёла, як Божай сям’і, у якой кожны паводле ўласнай ролі рэалізуе святарства хросту, прычыняецца да таго, каб сям’я стала супольнасцю ласкі і малітвы, школай чалавечых і хрысціянскіх цнотаў, месцам першага абвяшчэння веры дзецям.

К. дзеліць вучняў на 3 групы і кожнай дае канверт з пранумараванымі літарамі на знешнім баку. У кожным з канвертаў знаходзіцца па адной часцы фразы:








Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 938;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.008 сек.