Чалавек адказвае Богу. Зямное жыццё мае непазбежны канец
Зямное жыццё мае непазбежны канец. Нельга, як казаў Езус, служыць двум гаспадарам. Калі нашыя думкі і пачуцці цалкам занятыя зямнымі клопатамі, імкненнем да дабрабыту і поспеху, мы не можам служыць Богу. Таму вучню Хрыста неабходна перш за ўсё клапаціцца пра тое, каб асвятліць і ачысціць сваю душу, якая ніколі не памірае. Аднак рост духоўных сілаў непадзельна звязаны са служэннем бліжнім тут, на зямлі.
Хто ж увойдзе ў Валадаства Нябеснае?
Вароты гэтага Валадарства зачыненыя для ганарыстых, жорсткіх людзей з нячыстым сэрцам, якія занадта захопленыя часовымі рэчамі, мітуснёй свету.
У яго ўвойдуць людзі, якія будуюць сваё жыццё паводле васьмі благаслаўленняў Хрыста. У Нябесным Валадарстве яны знойдуць тое, што шукаюць — шчасце і вечнае жыццё.
Катэхет прапануе вучням уявіць восем благаслаўленняў у выглядзе дарожных знакаў, якія вядуць нас у Валадарства Нябеснае. Пад знакамі благаслаўленняў можна размясціць малюнкі вучняў (у сшытку заданне № 3).
Разважанне
Катэхет задае вучням пытанні:
— Як ты адносішся да бедных, засмучаных, лагодных і ціхіх людзей?
— Ці можаш ты сябе назваць абаронцам праўды? У чым гэта канкрэтна выяўляецца?
— Каму ў тваім асяроддзі неабходна твая міласэрнасць?
— У чым выяўляецца твая міратворчая місія ў сям’і, у школе, у інтэрнэце, сярод аднагодкаў і сяброў?
— Што ты можаш і хочаш зрабіць для Езуса Хрыста пасля сённяшняй сустрэчы з Ім?
Пастанова
Вучні запісваюць пастанову ў сшытак.
Хатняе заданне
— Раскажы членам сваёй сям’і і сябрам пра восем благаслаўленняў Хрыста.
— На працягу гэтага тыдня кожны вечар шчыра адказвай сабе на пытанне: «Ці ўдалося мне пражыць сённяшні дзень паводле васьмі благаслаўленняў Езуса Хрыста?»
Заключная малітва
Спеў.
Тэма 10. «Хто мае вушы, няхай слухае»
Дыдактычная мэта:
пазнаёміць вучняў з біблійнай прыпавесцю пра сейбіта; дапамагчы вучням зразумець, што сейбіт — гэта Хрыстус, а зерне — гэта слова Божае.
Выхаваўчая мэта:
фарміраваць у вучняў культуру ўспрыняцця слова Божага, а менавіта не толькі слухаць слова Божае, але таксама разумець, прымаць і жыць згодна з праўдаю, змешчанаю ў слове Божым.
Матэрыялы:
Біблія: Мц 13, 1–9, 18–23.
Ілюстрацыя, прысвечаная прыпавесці пра сейбіта.
Надпіс: «Яшчэ іншыя [зярняты] ўпалі на добрую зямлю і прынеслі плён: адно ў сто разоў, другое ў шэсцьдзясят, а іншае ў трыццаць» (Мц 13, 8).
Фрагмент з фільма (мультфільма), прысвечаны прыпавесці пра сейбіта.
Метады катэхезы:
малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, дыялог, праца ў групах, пісьмовая праца паводле тэксту, творчая майстэрня: маляванне «Карты сэрца».
Ход занятку
Малітва
Песня да Духа Святога
Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 753;