Праверка хатняга задання. Вучні дзеляцца сваімі адказамі на пытанне: «Як на мінулым тыдні ў мяне атрымалася жыць паводле васьмі благаслаўленняў Езуса Хрыста?»
Вучні дзеляцца сваімі адказамі на пытанне: «Як на мінулым тыдні ў мяне атрымалася жыць паводле васьмі благаслаўленняў Езуса Хрыста?»
Пры паўтарэнні хатняга задання можна карыстацца крыжаванкамі, змешчанымі ў канцы сшытка (крыжаванка № 9).
Чалавек пытаецца
Катэхет паказве вучням зерне пшаніцы, жыта, ячменю, прапаноўвае вучням раздзяліцца на пары і пытаецца:
— Што патрэбна для таго, каб зерне прынесла вялікі ўраджай?
Адказы вучні запісваюць у сшытак (заданне № 1 — вакол фотаздымка, на якім адлюстравана поле, занатоўваюцца адпаведныя выразы).
Катэхет:
Адной з умоў добрага ўраджаю з'яўляецца ўраджайная глеба.
Бог адказвае
Калі Езус Хрыстус хацеў адкрыць вучням вельмі важныя праўды, Ён выкарыстоўваў прыпавесці, у якіх даступна і наглядна распавядалася пра тое, што Езус хацеў перадаць сваім слухачам. Сёння мы з вамі на аснове прыпавесці пра сейбіта даведаемся, што неабходна для таго, каб слова Божае прынесла добры плён у нашым жыцці.
Катэхет вешае на дошку ілюстрацыю, прысвечаную прыпавесці пра сейбіта, а таксама надпіс: «Яшчэ іншыя [зярняты] ўпалі на добрую зямлю і прынеслі плён: адно ў сто разоў, другое ў шэсцьдзясят, а іншае ў трыццаць» (Мц 13, 8). Можна паказаць фрагмент з фільма (мультфільма), у якім адлюстроўваецца прыпавесць пра сейбіта (звярніце ўвагу на тое, кааб фрагмент дакладна адлюстроўваў біблійны сюжэт). Катэхет прапаноўвае вучням праслухаць аўдыёзапіс фрагменту Бібліі: Мц 13, 1–9, 18–23:
«У той дзень Езус выйшаў з дому і сеў каля мора. І сабралася каля Яго мноства народу, так што Ён увайшоў у човен і сеў, а ўвесь народ стаяў на беразе. Ён шмат гаварыў ім у прыпавесцях, кажучы: „Вось выйшаў сейбіт сеяць. І калі сеяў, некаторыя зярняты ўпалі пры дарозе, і наляцелі птушкі, і падзяўблі іх. Другія ж упалі на камяністае месца, дзе было мала зямлі, і адразу прараслі, бо зямля была неглыбокая. Аднак, калі ўзышло сонца, яны завялі і таму, што не мелі каранёў, засохлі. А іншыя ўпалі сярод церняў, і выраслі церні, і заглушылі іх. Яшчэ іншыя ўпалі на добрую зямлю і прынеслі плён: адно ў сто разоў, другое ў шэсцьдзясят, а іншае ў трыццаць. Хто мае вушы, няхай слухае. <…>
Вы ж паслухайце значэнне прыпавесці пра сейбіта. Да кожнага, хто слухае слова пра Валадарства, а не разумее, прыходзіць злы і крадзе пасеянае ў сэрцы яго; вось каго азначае пасеянае пры дарозе. А пасеянае на камяністых месцах — гэта той, хто чуе слова і адразу прымае яго з радасцю, але не мае ў сабе кораня і нясталы. Калі за слова настане ўціск ці пераслед, ён адразу спакушаецца. Пасеянае ж у церні — гэта той, хто чуе слова, але турботы гэтага веку і зман багацця заглушаюць слова, і яно становіцца бясплодным. Пасеянае ж на добрай зямлі — гэта той, хто чуе слова і разумее, і прыносіць плён, адзін у сто разоў, другі ў шэсцьдзясят, а іншы ў трыццаць».
Катэхет прапаноўвае вучням самастойна папрацаваць з тэкстам (заданне ў сшытку № 2).
Запоўні табліцу. Можна карыстацца Святым Пісаннем (Мц 13, 1–9, 18–23):
Месца, на якое ўпала зерне | Што адбылося з зернем? | Як людзі ўспрымаюць Божае слова? |
Катэхет:
Бог — сейбіт, зерне — Яго словы. Прыпавесць пра сейбіта паказвае нам, як людзі ўспрымаюць слова, з якім да іх прыходзіць Хрыстус.
Катэхет дзеліць вучняў на 4 групы, кожная з якіх аналізуе ўспрыняцце людзьмі слова Божага (заданне ў сшытку № 3).
І група: Дарога.
1. Хто ў прыпавесці ўвасоблены пад вобразам птушак?
2. Які чалавек у прыпавесці паказаны пад вобразам зямлі, з якой птушкі паклявалі зерне?
ІІ група: Камяністае месца.
1. Які чалавек у прыпавесці паказаны пад вобразам камяністага месца?
2. Калі чалавек становіцца падобным да камяністага месца?
ІІІ група: Церні.
1. Што такое церні?
2. Чаму чалавек, які ў прыпавесці паказаны пад вобразам зерня ў цернях, не прыносіць вялікага плёну?
IV група: Добрая зямля.
1. Хто ў прыпавесці паказаны пад вобразам добрай зямлі?
2. Што робіць чалавека падобным да добрай зямлі?
3. Пра што такі чалавек заўсёды памятае?
4. Што для яго самае галоўнае?
Адказы вучняў запісваюцца ў стрэці слупок табліцы «Як людзі ўспрымаюць Божае слова?».
Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 606;