І група. Галоўны герой — сляпы (Мк 10, 46–52).

Аўтар: І прыйшлі яны ў Ерыхон. І калі Езус выходзіў з Ерыхона са сваімі вучнямі і з вялікім натоўпам, Бартымэй, сын Тымэя, сляпы жабрак, сядзеў каля дарогі. Пачуўшы, што гэта Езус Назаранін, ён пачаў крычаць:

Бартымэй: Сыне Давіда, Езусе, змілуйся нада мною!

Аўтар: Многія загадвалі яму змоўкнуць, але ён яшчэ мацней крычаў:

Бартымэй: Сыне Давіда, змілуйся нада мною!

Аўтар: Езус спыніўся і сказаў:

Езус: Паклічце яго.

Аўтар: І паклікалі сляпога, кажучы яму: «Смялей, уставай, Ён кліча цябе». Ён жа, скінуўшы вопратку сваю, устаў і падышоў да Езуса. І адказваючы яму, Езус сказаў:

Езус: Што хочаш, каб Я зрабіў табе?

Аўтар: Сляпы сказаў Яму:

Бартымэй: Настаўнік, каб я зноў бачыў.

Аўтар: І Езус сказаў яму:

Езус: Ідзі, вера твая ўратавала цябе.

Аўтар: І той адразу стаў бачыць, і пайшоў за Езусам па дарозе.

 

ІІ группа. Галоўны герой — пракажоны (Мк 1, 40–45).

Аўтар: Вось прыйшоў да Яго пракажоны і, упаўшы на калені, прасіў Яго, кажучы:

Пракажоны: Калі хочаш, можаш мяне ачысціць.

Аўтар: Злітаваўшыся над ім, Ён працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў яму:

Езус: Хачу, будзь ачышчаны!

Аўтар: І адразу сышла з яго праказа, і ён стаў чысты. Езус сурова звярнуўся да Яго і зараз жа адправіў. І cказаў яму:

Езус: Глядзі, нікому нічога не кажы, але ідзі, пакажыся святару і прынясі ахвяру за ачышчэнне сваё, як загадаў Майсей, на сведчанне ім.

Аўтар: Але той, выйшаўшы, пачаў шмат абвяшчаць і расказваць пра здарэнне, так што Езус не мог ужо адкрыта ўвайсці ў горад, а заставаўся звонку, у пустынных мясцінах. І прыходзілі да Яго адусюль.

ІІІ група. Галоўны герой — паралізаваны (Лк 5, 17–26).

Аўтар: Аднойчы, калі Езус навучаў, былі там фарысеі і кніжнікі, якія прыйшлі з усіх вёсак Галілеі і Юдэі і з Ерузалема. І моц Пана была з Ім, каб мог аздараўляць. І вось людзі прынеслі на ложы паралізаванага чалавека, і спрабавалі ўнесці яго ў дом, і пакласці перад Ім. А калі праз натоўп не змаглі пранесці яго, залезлі на дах дома і праз страху спусцілі яго з насілкамі на сярэдзіну перад Езусам. Убачыўшы іх веру, Ён сказаў:

Езус:Чалавеча, адпускаюцца табе грахі твае.

Аўтар: А кніжнікі і фарысеі пачалі разважаць, кажучы:

Кніжнікі і фарысеі: Хто ён такі, што блюзнерыць? Хто можа адпускаць грахі, калі не сам Бог?

Аўтар: Пазнаўшы іх думкі, Езус сказаў ім у адказ:

Езус: Як думаеце ў сэрцах вашых? Што лягчэй? Сказаць: «Адпускаюцца табе грахі твае», ці сказаць: «Устань і хадзі»? Але каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі.

Аўтар: І сказаў паралізаванаму:

Езус: Кажу табе: устань, вазьмі насілкі свае і ідзі да дому свайго.

Аўтар: Той адразу, устаўшы перад імі, узяў тое, на чым ляжаў, і пайшоў да дому свайго, славячы Бога. Жах ахапіў усіх, яны славілі Бога і, напоўненыя страхам, казалі: «Дзіўнае мы бачылі сёння».








Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 641;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.006 сек.