Тэма 13. Езус выганяе злых духаў

Дыдактычная мэта:

пазнаёміць вучняў з біблійнымі гісторыямі пра тое, як Езус выганяў злых духаў; дапамагчы вучням зразумець, што Езус Хрыстус робіць гэта моцаю Божаю, што з Езусам можна перамагчы зло.

 

Выхаваўчая мэта:

фарміраваць у вучняў імкненне пазбягаць зла і адракацца ад любых яго праяваў.

 

Матэрыялы:

Біблія: Мк 1, 23–27; Мц 12, 28; Мк 5, 1–15; Мк 9, 17–29

Ілюстрацыя: «Езус выганяе злога духа», а таксама надпісы: «Што Табе да нас, Езус Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас? Я ведаю Цябе, хто Ты: Святы Божы» (Мк 1, 24); «Але Езус забараніў яму, кажучы: „Змоўкні і выйдзі з яго!“ (Мк 1, 25); «А калі Я выганяю злых духаў Божым Духам, то настала для вас Валадарства Божае» (Мц 12, 28).

Метады катэхезы:

малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, дыялог, праца ў групах, пісьмовая праца на аснове тэксту, прэзентацыя, творчая майстэрня — пантаміма.

 

Ход занятку

Малітва

Тваёй абароне

Праверка хатняга задання

Катэхет прапаноўвае вучням падзяліцца сваім вопытам малітвы за хворых, а таксама распавесці, ці атрымалася ў іх наведаць хворых.

Пры паўтарэнні хатняга задання можна карыстацца крыжаванкамі, змешчанымі ў канцы сшытка (крыжаванка № 12).

 

Чалавек пытаецца

Катэхет ставіць з вучнямі пантаміму «Банты».

Бог стварае чалавека, паказвае яму ўсё створанае і сыходзіць. Нейкі час чалавек разглядае навакольны свет, пускае птушак і г. д. З’яўляецца дзяўчына, якая нясціпла сябе паводзіць. Яна зацікаўлівае чалавека. Той дазваляе ёй апрануць яму на руку акову — стужку ці бант. Другі канец яна трымае ў сабе. Потым уваходзіць персанаж, які ўвасабляе другую спакусу — грошы. Трэці прапануе наркотыкі, чацвёрты — алкаголь. Кожны з гэтых персанажаў апранае чалавеку на руку сваю павязку і адыходзіць убок. Такім чынам, чалавек застаецца пасярод сцэны, а гэтыя чацвёра стаяць па двое з розных бакоў. Яны пачынаюць кіраваць ім, як марыянеткай. Чалавек спрабуе кудысьці ісці, рабіць нейкія рухі, але тыя чацвёра кантралююць яго. Чалавек, змучыўчшыся, нізка схіляецца. Уваходзіць Хрыстус. Ён падыходзіць ззаду і ўкладвае свае рукі ў банты. Чацвёра ўкрыжоўваюць Яго, але Хрыстус уваскрасае і пазбаўляецца ад бантоў. Усе чацвёра падаюць, церпячы паражэнне. Хрыстус пераможна ўзвышаецца над імі, а чалавек становіцца перад Ім на калені. Гучыць урачыстая музыка.

Катэхет задае вучням пытанні:

— Як гэта — быць марыянеткай? Чаму?

— Што вы зразумелі з гэтай пантамімы?

Бог адказвае

Катэхет вешае на дошку ілюстрацыю: «Езус выганяе злога духа», а таксама надпісы: «Што Табе да нас, Езус Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас? Я ведаю Цябе, хто Ты: Святы Божы» (Мк 1, 24); «Але Езус забараніў яму, кажучы: „Змоўкні і выйдзі з яго!“ (Мк 1, 25); «А калі Я выганяю злых духаў Божым Духам, то настала для вас Валадарства Божае» (Мц 12, 28).

Катэхет дае вучням магчымасць праслухаць чатыры фрагменты з аўдыёзапісу Бібліі: Мк 1, 23–27; Мц 12, 28; Мк 5, 1–15; Марк 9, 17–29.

 

Катэхет дзеліць вучняў на 3 групы і раздае карткі з фрагментамі Бібліі (у сшытку заданне № 1):

1) Мк 1, 23–27; Мц 12, 28;

2) Мк 5, 1–15;

3) Мк 9, 17–29.

 








Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 619;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.005 сек.