ІІІ група: Мк 9, 17–29.

Прачытай біблійныя тэксты і адкажы на пытанні:

— Хто прыйшоў да Езуса і з якой просьбай?

— Па якіх прыкметах можна пазнаць чалавека, апанаванага злым духам?

— Калі злы дух убачыў Езуса, што ён зрабіў з апанаваным?

— Як ты разумееш словы Езуса: «Усё магчыма для таго, хто верыць»?

— Што Езусу адказаў бацька апанаванага?

— Якімі словамі Езус выгнаў злога духа?

— Чаму вучні не маглі выгнаць злога духа?

Вучні дзеляцца сваімі адказамі.

 

Катэхет прапаноўвае вучням зрабіць пісьмовае заданне ў сшытку.

На падставе біблійных тэкстаў (Мк 5, 1–15; Мк 9, 17–29)запоўні табліцу (у сшытку заданне № 2).

 

Жыццё апанаванага чалавека Словы і дзеянні Езуса Жыццё вызваленага ад апанаванасці чалавека
     
     

 

Катэхет:

Выгнанне злога духа — першы цуд, апісаны св. Маркам. Ён глыбока сімвалічны. Езус рашуча супрацьстаіць злу. У прысутнасці Пана злыя духі трацяць сваю моц. Там, дзе гучыць Яго слова, няма месца цемры.

Праз грэх зло і смерць увайшлі ў жыццё чалавека. І пакуль у злых духаў ёсць права жыць на зямлі, імі кіруе імкненне авалодаць душамі людзей, у якіх яны атрымліваюць спакой і прытулак, а таксама выратаванне ад таго, каб быць раней часу адпраўленымі ў пекла. Часцей за ўсё адным чалавекам авалодвае адзін дэман, але часам у яго могуць усяліцца адразу некалькі злых духаў. Злы дух авалодвае чалавекам з мэтай парушыць сувязь апанаванага з Богам і падштурхнуць яго да дрэнных учынкаў; спакусіць да бязвер’я; прымусіць чалавека ілгаць; апаганіць яго душу. Дэманы няспынна мучаюць апанаванага чалавека і могуць нават выклікаць хваробы: псіхічнае расстройства (Мк 5, 1), эпілепсію (Мк 9, 18), скрыўленне пазваночніка (Лк 13, 11), або зрабіць чалавека нямым (Мц 9, 32), адначасова нямым і сляпым (Мц 12, 22). Злыя духі, якія прыносяць чалавеку такія пакуты, адрозніваюцца па ступені жорсткасці (Мц 12, 45). Але іх нязменная мэта — загубіць чалавека, каб потым адправіць яго ў валадарства свайго пана (Мк 9, 22).

ПРЫКМЕТЫ АПАНАВАНАСЦІ: выкрыкі, якія вырываюцца ў чалавека не па яго волі, кароткачасовыя неспакойныя паводзіны: скрыгатанне зубамі, прыпадкі, незвычайная фізічная сіла, якая кідаецца ў вочы; рэзкае супрацьстаянне любому боскаму ўплыву; эпілептычныя прыпадкі, сутаргі, якімі суправаджаецца выхад злога духа з апанаванага.

ПРЫЧЫНЫ АПАНАВАНАСЦІ могуць быць самымі разнастайнымі. Свядомае ўтойванне цяжкага граху, звычка брыдкасловіць і блюзнерыць, ілжывая клятва і іншыя дрэнныя ўчынкі могуць даць злому духу нагоду ўсяліцца ў чалавека. Часта апанаванасць чалавека – гэта вынік заняткаў акультызмам: чараўніцтва, выклікання духаў, наведвання празорцаў або спірытычных сходаў. Нашэнне амулетаў, слуханне сатанінскай музыкі, лячэнне гамеапатычнымі лекамі і г. д. — усё гэта можа быць прычынаю для таго, каб д’ябал авалодаў душой чалавека.

ВЫЗВАЛЕННЯ АД ЗЛЫХ ДУХАЎ можна дасягнуць толькі шчырым пакаяннем і адрачэннем ад сатаны, заснаваным на веры ў перамогу, якую Езус Хрыстус дзякуючы свайму крыжу атрымаў над д’яблам. Езус прыйшоў, каб разбурыць справы д’ябла. Ён аздараўляў апанаваных, выганяючы з іх дэманаў. Моцаю выганяць злых духаў Ён надзяліў і сваіх Апосталаў. У касцёле ёсць святары-экзарцысты. Яны прызначаюцца мясцовым біскупам для таго, каб іменем Езуса Хрыста і моцаю Божаю выганяць злых духаў.

Чым больш апанаваны напаўняецца Духам Божым, тым хутчэй слабее ўлада д’ябла над ім, і ў рэшце рэшт ворагу даводзіцца — часта пасля ўпартай барацьбы — выйсці з чалавека. Таму пакорымся Богу і будзем супрацьстаяць д’яблу, тады ён уцячэ ад нас.








Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 553;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.004 сек.