ІІ група: журналісты-рэпарцёры (вучні могуць выбраць фотарэпарцёра, могуць здымаць рэпартаж і г. д.).

Біблійныя тэксты для падрыхтоўкі:

Лк 24, 1–9;

Лк 24, 13–35;

Ян 20, 24–31.

Падрабязна вывучыце падзеі, звязаныя з уваскрасеннем Езуса Хрыста. Падрыхтуйце пытанні, якія дапамаглі б вашым чытачам зразумела і падрабязна даведацца пра падзеі, звязаныя з уваскрасеннем Езуса Хрыста.

 

Катэхет:

Цяпер адбудзецца прэс-канферэнцыя.

Групы займаюць свае месцы і пачынаецца прэс-канферэнцыя. Пасля яе катэхет задае вучням пытанні (у сшытку заданне № 3):

— Якое, на ваш погляд, самае цікавае пытанне задалі рэпарцёры?

— Які, на ваш погляд, самы цікавы адказ?

— Што новага вы даведаліся пра падзеі, звязаныя з уваскрасеннем Езуса Хрыста?

Катэхет прапануе вучням запоўніць табліцу, карыстаючыся біблійнымі тэкстамі: Лк 24, 1–9; Лк 24, 13–35; Ян 20, 24–31 (у сшытку заданне № 4):

 

Біблійныя тэксты Ключавыя словы і дзеянні біблійных персанажаў да сустрэчы з Езусам Месца сустрэчы з Езусам Ключавыя словы і дзеянні Езуса Ключавыя словы і дзеянні біблійных персанажаў пасля сустрэчы з Езусам
Сустрэча Марыі Магдалены з уваскрослым Езусам (Лк 24, 1–9)        
Аб’яўленне па дарозе ў Эмаус (Лк 24, 13–35)        
Сустрэча з Тамашам (Ян 20, 19–31)        

Вучні дзеляцца сваімі адказамі.

Чалавек адказвае Богу

Уваскрасенне Езуса Хрыста — гэта сэрца нашай веры. Кожная нядзеля для нас, хрысціянаў, з’яўляецца асаблівым днём, які мы прысвячаем Пану. У касцёле падчас святой Імшы мы сустракаемся з уваскрослым Хрыстом, Ён навучае нас сваім словам і корміць нас сапраўднаю ежаю — сваім Целам і Крывёй.

Катэхет задае вучням пытанне (у сшытку заданне № 5):

— Што мы можам зрабіць для таго, каб нядзеля ў нашай сям’і і ў нашым грамадстве была па-сапраўднаму святым і святочным днём, у якім мы сустракаемся з Уваскрослым Панам?

Катэхет прапануе кожнаму вучню напісаць план святкавання нядзелі. Вучні прадстаўляюць свае планы і сумесна ствараюць адзін агульны план — узор святкавання нядзельнага дня для ўсіх хрысціянаў.

Разважанне

Катэхет задае вучням пытанні:

— Ці верыш ты ва ўваскрасенне Езуса Хрыста?

— Чым для цябе з’яўляецца ўваскрасенне Езуса Хрыста?

— Ці з’яўляецца для цябе нядзеля Днём Панскім? У чым гэта выяўляецца?

— Што ў нядзелю з’яўляецца для цябе самым галоўным?

— Што табе перашкаджае ў святкаванні нядзелі?

— Што ты можаш і хочаш зрабіць для Езуса Хрыста пасля сённяшняй сустрэчы з Ім?

Пастанова

Катэхет прапануе вучням запісаць пастанову ў сшытак.

Хатняе заданне

— Раскажы членам сваёй сям’і і сябрам пра ўваскрасенне Езуса Хрыста і пра тое, як Езус аб’яўляўся сваім вучням.

— Выпішы аргументы, якія ты прадставіў бы свайму няверуючаму сябру, калі б ён сцвярджаў, што Хрыстус не ўваскрос. Або намалюй малюнак на тэму: «Хрыстус уваскрос! Ён сярод нас!»

Заключная малітва

Медытацыя (можа суправаджацца спакойнай музыкай)

 

Заплюшчы вочы і ўяві, што перад табой паўстаў уваскрослы Хрыстус… Што ты адчуваеш, калі глядзіш на Яго? Ён звяртаецца да цябе са словамі: «Спакой табе!» Якія пачуцці выклікаюць у цябе словы Езуса? Езус гаворыць: «Паглядзі на Мае раны і павер у Мяне…» Уважліва агледзь сляды ранаў на руках і нагах Езуса… Усе гэтыя пакуты і боль Езус перанёс дзеля цябе, дзеля твайго збаўлення… Ты вельмі важны для Бога… Раны Езуса сведчаць пра Яго любоў да цябе. Што ты пры гэтым адчуваеш? Што ты хочаш зрабіць? Што ты хочаш сказаць Езусу?


 








Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 671;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.004 сек.