Чалавек адказвае Богу. Катэхет дзеліць вучняў на групы і раздае ім карткі з назвамі стацый Крыжовага шляху (пажадана з ілюстрацыямі) і прапаноўвае вучням паказаць гэтыя стацыі ў
Катэхет дзеліць вучняў на групы і раздае ім карткі з назвамі стацый Крыжовага шляху (пажадана з ілюстрацыямі) і прапаноўвае вучням паказаць гэтыя стацыі ў застылых позах. Можна падрыхтаваць касцюмы і музычнае суправаджэнне.
Катэхет задае вучням пытанні:
¾ Якія пачуцці ўзніклі ў вас пасля прачытання тэкстаў і пастагоўкі сцэнак-мініяцюр?
¾ Што вас найбольш уразіла? Якія словы, дзеянні?
¾ Што новага вы сёння адкрылі для сябе?
¾ Што б вы хацелі зрабіць для Езуса?
Разважанне
Катэхет задае пытанні вучням:
¾ Як ты прымаеш цярпенні?
¾ Ці молішся ты, калі пакутуеш?
¾ Ці адказваеш ты дабром на зло?
¾ Як ты паводзіш сябе, калі цябе несправядліва асуджаюць?
¾ Ці не падштурхоўваеш ты бліжніх да зла?
¾ Ці не здраджваў ты бліжнім?
¾ Ці не асуджаў ты бліжніх?
¾ Ці ўдзячны ты Езусу за Яго муку і смерць? У чым гэта выяўляецца?
¾ Што ты можаш і хочаш зрабіць для Езуса Хрыста пасля сённяшняй сустрэчы з Ім?
Пастанова
Катэхет прапануе вучням запісаць пастанову ў сшытак.
Хатняе заданне
¾ Раскажы членам сваёй сям’і і сябрам пра муку і смерць Езуса Хрыста.
¾ Напішы малітву, у якой ты дзякуеш Езусу за Яго муку і смерць на крыжы, просіш прабачэння за свае грахі і молішся аб ласцы быць Яго сапраўдным вучнем і паслядоўнікам.
Заключная малітва
Пакланенне Крыжу
Тэма 21. Езус Хрыстус уваскрос
Дыдактычная мэта:
пазнаёміць вучняў з біблійнымі падзеямі, звязанымі з уваскрасеннем Езуса Хрыста і Яго аб’яўленнем вучням; дапамагчы вучням зразумець, што Езус Хрыстус памёр і ўваскрос дзеля нашага збаўлення; што факт уваскрасення з’яўляецца фундаментам — асноваю нашай веры.
Выхаваўчая мэта:
фарміраваць у вучняў пачуццё ўдзячнасці Богу за дар збаўлення.
Матэрыялы:
Біблія: Лк 24, 1–9; Лк 24, 13–35; Ян 20, 24–31.
Ілюстрацыі:
1) «Уваскрасенне Езуса Хрыста»;
2) «Уваскрослы Езус з’яўляецца вучням па дарозе ў Эмаус»;
3) «Сустрэча Уваскрослага з Тамашам».
Надпісы да ілюстрацый: «Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых? Яго тут няма; Ён уваскрос» (Лк 24, 5–6); «Калі сядзеў з імі за сталом, узяў хлеб, благаславіў, паламаў і даў ім. Тады адкрыліся іхнія вочы, і яны пазналі Яго. Але Ён стаўся нябачным для іх» (Лк 24, 30–31); «Пан мой і Бог мой!» (Ян 20, 28); «Ты паверыў, таму што ўбачыў Мяне. Шчаслівыя тыя, хто не бачыў, а паверыў!» (Ян 20, 29).
Фрагменты з фільма пра ўваскрасенне Езуса Хрыста і пра аб’яўленне Уваскрослага вучням.
Метады катэхезы:
малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, дыялог, праца ў групах, пісьмовая праца на аснове тэксту, творчая майстэрня — прэс-канферэнцыя.
Ход занятку
Малітва
Веру ў Бога… (на словы «памёр…» усе становяцца на калені) або песня пра ўваскрасенне Езуса Хрыста.
Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 688;