Праверка хатняга задання
Катэхет прапаноўвае вучням падзяліцца тым, што ім удалося на працягу мінулага тыдня зрабіць для таго, каб дасягнуць Валадарства Нябеснага.
Пры паўтарэнні хатняга задання можна карыстацца крыжаванкамі, змешчанымі ў канцы сшытка (крыжаванка № 22).
Катэхет уводзіць вучняў у новую тэму.
Чалавек пытаецца
Катэхет задае вучням пытанне:
— Хто нам дапамагае?
Вучні дзеляцца сваімі адказамі.
Бог адказвае
Пасля ўзнясення на неба Езус абяцаў сваім вучням паслаць памочніка — Святога Духа. Сёння мы з вамі даведаемся, што ў Святым Пісанні гаворыцца пра падзею спаслання Святога Духа і Яго дзеянні ў жыцці хрысціянаў.
Катэхет вешае на дошку ілюстрацыю: «Спасланне Святога Духа», і надпісы да ілюстрацыі: «І напоўніліся ўсе Духам Святым, і пачалі гаварыць на іншых мовах, як Дух даваў ім прамаўляць» (Дз 2, 4); «А Суцяшыцель, Дух Святы, якога Айцец пашле ў імя Маё, навучыць вас усяму і нагадае вам пра ўсё, што Я сказаў вам» (Ян 14, 26).
Катэхет прапануе вучням праслухаць аўдыёзапіс урыўкаў з Бібліі: Ян 14, 26; Ян 16, 13–15, Дз 2, 1–4; Дз 1, 8.
Катэхет прапануе прагледзець фрагменты з фільма пра спасланне Святога Духа.
Катэхет задае вучням пытанні (у сшытку заданне № 1):
— Калі на Апосталаў сышоў Святы Дух?
— Якія знакі суправаджалі гэтую падзею?
— Якія плады спаслання Святога Духа?
Катэхет прапануе вучням на аснове біблійных тэкстаў напісаць, кім з’яўляецца Дух Святы і якую ролю Ён іграе ў жыцці хрысціяніна (у сшытку заданне № 2 — можна выконвацца вусна). Тэксты для падрыхтоўкі:
1. Ян 14, 26
2. Ян 16, 13–15
3. Дз 1, 8
У дыяграме схаваныя назвы дароў Святога Духа.
Катэхет прапануе вучням знайсці назвы ўсіх сямі дароў (у сшытку заданне № 3):
Л | Ў | Я | Ч | Ь | П | Р | А | С | Т | Ў | В |
Ф | Т | М | У | Д | Р | А | С | Ц | Ь | Ж | І |
Р | І | Т | Ы | С | О | Д | Б | О | Ж | А | Я |
А | Л | О | Ь | М | З | Г | М | О | Т | Й | Л |
З | А | Ш | Ж | Ц | У | Б | О | Я | З | Ь | Ю |
У | Л | Д | В | У | М | Е | Л | А | С | Ц | Ь |
М | М | У | Ж | Н | А | С | Ц | Ь | О | Ў | Ч |
К | П | Б | О | Я | З | Ь | Б | О | Ж | А | Я |
В | М | П | А | Б | О | Ж | Н | А | С | Ц | Ь |
К | Е | Н | Г | Й | В | У | Р | А | Д | А | Х |
Катэхет тлумачыць вучням сэнс дароў Святога Духа. Пасля тлумачэння катэхет прапануе вучням упісаць у табліцу назвы дароў Святога Духа адпаведна іх значэнню (заданне ў сшытку № 4):
Дары Святога Духа | Значэнне дароў Святога Духа |
Мудрасць | Здольнасць успрымаць стварэнне як працу Стварыцеля, які дзейнічае ў нашым жыцці і ў свеце. Гэта асабліва важна ва ўменні бачыць Бога ва ўсім, што з намі адбываецца, і ў кожным, хто нам сустракаецца ў жыцці. |
Розум | Здольнасць аналізаваць і разважаць, вырашаць праблемы і рашуча ісці за Хрыстом у паўсядзённым жыцці. |
Рада | Здольнасць адрозніваць добрае ад дрэннага, а таксама выбіраць справядлівае перад несправядлівым і паводзіць сябе адпаведна. |
Мужнасць | Здольнасць пераадольваць страх, жаданне ісці з Хрыстом і праз гэта актыўна супрацьстаяць спакусе ісці за натоўпам у яго дрэнных учынках і памылках. Першыя хрысціянскія супольнасці апісваюцца ў Бібліі як поўныя мужнасці і гатоўнасці жыць згодна з вучэннем Хрыста і сцвярджаць яго нават пад страхам смерці. |
Умеласць | Здольнасць ведаць Бога і любіць Яго. |
Пабожнасць | Здольнасць жыць пакорна і ісці за Панам, напоўніўшыся павагаю да Божых дзяцей. Пабожнасць вядзе да малітвы і пакланення. |
Боязь Божая | Здольнасць асэнсоўваць няспынную Божую прысутнасць. Той, хто адчувае трапятанне перад Панам, ведае, што ён з’яўляецца дзіцём Айца, Які яго любіць. |
Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 641;