Чалавек адказвае Богу. Катэхет дзеліць вучняў на пары і прапануе паставіць кароткія сцэнкі, у якіх адлюстроўваецца дзеянне дароў Святога Духа ў штодзённым жыцці

Катэхет дзеліць вучняў на пары і прапануе паставіць кароткія сцэнкі, у якіх адлюстроўваецца дзеянне дароў Святога Духа ў штодзённым жыцці. Вучні дзеляцца сваёй творчасцю.

 

Разважанне

Катэхет задае вучням пытанні:

— Ці можаш ты жыць як Божае дзіця без дапамогі Святога Духа?

— Што Дух Святы робіць для цябе?

— Як ты можаш атрымаць дапамогу Святога Духа?

— Што ты можаш і хочаш зрабіць для таго, каб тваё цела стала сапраўднай святыняй Святога Духа?

— Што ты можаш і хочаш зрабіць для Езуса Хрыста пасля сённяшняй сустрэчы з Ім?

Пастанова

Катэхет прапануе вучням запісаць пастанову ў сшытак.

Хатняе заданне

— Раскажы членам сваёй сям’і і сябрам пра тое, як Святы Дух сышоў на Марыю і Апосталаў.

— На працягу тыдня кожны дзень маліся малітвай «Асабістае прысвячэнне Духу Святому».

— На наступны занятак прынясі фотаздымак сваёй сям’і.

Заключная малітва

Асабістае прысвячэнне Духу Святому

 

Дух Святы, Дух Божы, Дух Святла і Любові! Табе прысвячаю мой розум, маё сэрца, маю волю і ўсяго сябе ў зямным і вечным жыцці. Учыні, каб мой розум заўсёды з ахвотаю прымаў натхненні, якія паходзяць ад Цябе, і вучэнне святога Касцёла, якім Ты беспамылкова кіруеш; каб сэрца маё заўсёды палала любоўю да Бога і бліжняга, а воля мая заўсёды адпавядала Божай волі; каб усё маё жыццё было верным наследваннем жыцця і цнотаў нашага Пана і Збаўцы, Езуса Хрыста, якому з Богам Айцом і з Табою няхай заўсёды будзе пашана і хвала. Амэн.

 

 


 

Тэма 24. Езус збірае нас у Касцёл

Дыдактычная мэта:

пазнаёміць вучняў з біблійнымі вобразамі «Езус — Добры Пастыр» і «Езус — вінаградная лаза», у якіх Езус Хрыстус адкрывае нам сутнасць Касцёла; дапамагчы вучням зразумець, што Езус стварыў Касцёл для таго, каб у ім збавіць чалавека.

 

Выхаваўчая мэта:

фарміраваць у вучняў любоў і адказнасць за Касцёл, а таксама імкненне быць сапраўднымі хрысціянамі.

 

Матэрыялы:

Біблія: Ян 10, 11–16; Ян 15, 1–9.

Ілюстрацыі:

1) «Езус — Добры Пастыр», надпіс да ілюстрацыі: «Я — добры пастыр і ведаю сваіх, а Мае ведаюць Мяне» (Ян 10,14);

2) «Езус — вінаградная лаза», надпіс да ілюстрацыі: «Я — вінаградная лаза, вы — галіны. Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён, бо без Мяне нічога не можаце зрабіць» (Ян 15, 5).

Фрагмент з фільма (мультфільма), у якім Езус расказвае прыпавесць пра вінаградную лазу і гаворыць пра сябе як пра Добрага Пастыра.

Плакат у выглядзе касцёла.

Метады катэхезы:

малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, дыялог, праца ў групах, пісьмовая праца на аснове тэксту, творчая майстэрня — маляванне, калаж.

Ход занятку

Малітва

Акт любові…








Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 558;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.004 сек.