Чалавек адказвае Богу. Катэхет прапануе вучням напісаць разважанне або намаляваць малюнак на тэму: «Як ты рыхтуешся да другога прыйсця Езуса Хрыста?» (у сшытку заданне № 5).
Катэхет прапануе вучням напісаць разважанне або намаляваць малюнак на тэму: «Як ты рыхтуешся да другога прыйсця Езуса Хрыста?» (у сшытку заданне № 5).
Вучні дзеляцца сваёй творчасцю.
Разважанне
Катэхет задае вучням пытанні:
— Ці верыш ты прадказанням ілжэпрарокаў пра канец свету?
— Як ты рыхтуешся да канца свету?
— Як ты адносішся да бліжніх? Ці бачыш ты ў іх Езуса Хрыста?
— Што ты робіш для бліжніх?
— Ці не робіш ты дабро напаказ?
— Што ты можаш і хочаш зрабіць для Езуса Хрыста пасля сённяшняй сустрэчы з Ім?
Пастанова
Катэхет прапануе вучням запісаць пастанову ў сшытак.
Хатняе заданне
— Раскажы членам сваёй сям’і і сябрам пра другое прыйсце Езуса Хрыста.
— На працягу гэтага тыдня звярні асаблівую ўвагу на бліжніх, якіх ты недалюбліваеш, маліся за іх і пастарайся зрабіць для іх добрыя ўчынкі. Рабі гэта ў імя Езуса Хрыста і для Яго.
Заключная малітва
Літанія да Найсвяцейшага Імені Езус.
Тэма 26. Жыццё першых хрысціянаў.
Мучаніцтва святога Стэфана
Дыдактычная мэта:
пазнаёміць вучняў з тым, што ў Бібліі гаворыцца пра жыццё першых хрысціянаў і пра першамучаніка Стэфана; дапамагчы вучням зразумець, што сапраўдным хрысціянам уласціва любоў і адзінства.
Выхаваўчая мэта:
фарміраваць у вучняў імкненне быць сапраўднымі хрысціянамі.
Матэрыялы:
Біблія: Дз 2, 42–47; Дз 4, 32–35; Дз 5, 14; Дз 7, 54–60.
Ілюстрацыі:
1) «З жыцця першых хрысціянаў», надпісы да ілюстрацыі: «Паглядзіце, як яны любяць адно аднаго» Тэртуліян; «Штодня збіраліся аднадушна ў святыні, і ламаючы дома хлеб, яны спажывалі ежу ў радасці і прастаце сэрца, праслаўляючы Бога і маючы прыхільнасць усяго народу. А Пан штодня далучаў да іх тых, хто меў быць збаўлены» (Дз 2, 46–47);
2) «Мучаніцкая смерць святога Стэфана», надпіс да ілюстрацыі: «І, упаўшы на калені, ён [Стэфан] усклікнуў моцным голасам: „Пане, не лічы ім граху гэтага“. І, сказаўшы гэта, памёр» (Дз 7, 60).
Фрагмент з фільма, у якім адлюстроўваецца жыццё першых хрысціянаў і смерць першамучаніка Стэфана.
Метады катэхезы:
малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, акраверш, праца з біблійным тэкстам (вылучэнне фрагментаў тэксту рознымі колерамі), дыялог, праца ў групах, пісьмовая праца на аснове тэксту, творчая майстэрня — інтэрв’ю.
Ход занятку
Малітва
Акт любові
Праверка хатняга задання
Катэхет прапануе вучням распавесці пра тое, што ў іх атрымалася зрабіць для людзей, якіх яны недалюбліваюць.
Пры паўтарэнні хатняга задання можна выкарыстоўваць крыжаванкі, змешчаныя ў канцы сшытка (крыжаванка № 25).
Катэхет уводзіць вучняў у новую тэму.
Чалавек пытаецца
Катэхет прапануе вучням адказаць на пытанне, выкарыстоўваючы першыя літары слова «хрысціянін» (у сшытку заданне № 1):
— Якога чалавека можна назваць сапраўдным хрысціянінам?
Х | ||||||||||||||||
Р | ||||||||||||||||
Ы | ||||||||||||||||
С | ||||||||||||||||
Ц | ||||||||||||||||
І | ||||||||||||||||
Я | ||||||||||||||||
Н | ||||||||||||||||
І | ||||||||||||||||
Н |
Вучні выказваюць сваё меркаванне.
Бог адказвае
Сёння мы з вамі пазнаёмімся з фактамі жыцця першых хрысціянаў. Яно апісана ў першых главах кнігі Дзеяў Апосталаў. Хрысціянскую супольнасць узначальвалі Апосталы, да якіх далучыўся Мацвей замест Юды Іскарыёта. Пасля ўнебаўшэсця Езуса Хрыста Касцёл складаўся са 120 чалавек. У дзень спаслання Святога Духа супольнасць павялічылася на 3 000 чалавек. Праз нядоўгі час колькасць хрысціянаў узрасла на 5 000 чалавек. Цяпер нас, хрысціянаў-католікаў, ва ўсім 1, 2 мільярды.
Катэхет вешае на дошку ілюстрацыі:
1) «З жыцця першых хрысціянаў», надпісы да ілюстрацыі: «Паглядзіце, як яны любяць адно аднаго» Тэртуліян; «Штодня збіраліся аднадушна ў святыні, і ламаючы дома хлеб, яны спажывалі ежу ў радасці і прастаце сэрца, праслаўляючы Бога і маючы прыхільнасць усяго народу. А Пан штодня далучаў да іх тых, хто меў быць збаўлены» (Дз 2, 46–47);
2) «Мучаніцкая смерць святога Стэфана», надпіс да ілюстрацыі: «І, упаўшы на калені, ён [Стэфан] усклікнуў моцным голасам: „Пане, не лічы ім граху гэтага“. І, сказаўшы гэта, памёр» (Дз 7, 60).
Катэхет прапануе вучням праслухаць чатыры фрагменты аўдыёзапісу Бібліі: Дз 2, 42–47; Дз 4, 32–35; Дз 5, 14; Дз 7, 54–60.
Можна паказаць фрагмент з фільма, у якім адлюстроўваецца жыццё першых хрысціянаў і смерць першамучаніка Стэфана.
К. прапануе вучням пісьмова папрацаваць з біблійнымі тэкстамі (у сшытку заданне № 2):
Дз 2, 42–47;
Дз 4, 32–35; Дз 5, 14;
Дз 7, 54–60.
Падкрэслі чырвоным колерам усё, што характарызавала жыццё першых хрысціянаў, а таксама словы і дзеянні Стэфана; сінім колерам — адносіны людзей да першых хрысціянаў і да святога Стэфана.
Катэхет:
Сёння адбудзецца прэс–канферэнцыя на тэму «Жыццё першых хрысціянаў. Мучаніцтва святога Стэфана» (у сшытку заданне № 3).
Катэхет дзеліць вучняў на 2 групы. Першая група выбірае вучняў, якія будуць прадстаўляць Стэфана і трох першых хрысціянаў. На аснове біблійных тэкстаў група рыхтуецца да прэс–канферэнцыі.
Другая група са свайго складу выбірае журналістаў-рэпарцёраў і на аснове біблійных тэкстаў рыхтуе пытанні для ўдзельнікаў прэс–канферэнцыі.
І група:
Стэфан і трое першых хрысціянаў (вучні могуць падрыхтаваць для сябе касцюмы і іншыя неабходныя атрыбуты).
На аснове біблійных тэкстаў (Дз 2, 42–47; Дз 4, 32–35; Дз 5, 14; Дз 7, 54–60) падрабязна вывучыце падзеі з жыцця першых хрысціянаў і гісторыю мучаніцтва Стэфана. Выбірыце вучняў, якія будуць прадстаўляць Стэфана і трох першых хрысціянаў на прэс-канферэнцыі.
ІІ група:
журналісты-рэпарцёры (вучні могуць выбраць фотарэпарцёра, могуць здымаць рэпартаж і г.д.).
На аснове біблійных тэкстаў (Дз 2, 42–47; Дз 4, 32–35; Дз 5, 14; Дз 7, 54–60) падрабязна вывучыце падзеі з жыцця першых хрысціянаў і гісторыю мучаніцтва Стэфана. Падрыхтуйце пытанні, якія дапамаглі б чытачам вашай газеты (гледачам вашай перадачы) яскрава і падрабязна даведацца пра жыццё першых хрысціянаў і мучаніцтва Стэфана.
Катэхет:
Цяпер адбудзецца прэс-канферэнцыя.
Групы займаюць свае месцы, і пачынаецца прэс-канферэнцыя.
Пасля яе завяршэння катэхет задае пытанні вучням:
— Якое, на ваш погляд, самае цікавае пытанне задалі рэпарцёры?
— Які, на ваш погляд, самы цікавы адказ?
— Што новага вы даведаліся пра жыццё першых хрысціянаў і Стэфана?
— Што вам больш за ўсё спадабалася з жыцця першых хрысціянаў і Стэфана?
Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 750;