Праверка хатняга задання. Вучні дзеляцца сваімі адказамі на пытанне: «Як я сёння прымаў і выконваў волю Божую?».

Вучні дзеляцца сваімі адказамі на пытанне: «Як я сёння прымаў і выконваў волю Божую?».

Пры паўтарэнні дамашняга задання можна карыстацца крыжаванкамі, змешчанымі ў канцы сшытка (крыжаванка № 7).

Чалавек пытаецца

Катэхет піша на дошцы выраз «Нашы настаўнікі» і прапануе вучням адказаць на пытанне (у сшытку заданне № 1):

— Нашы настаўнікі… Хто яны і чаму мы ад іх вучымся?

Вучні запісваюць свае адказы на дошцы. Катэхет падсумоўвае.

Бог адказвае

Катэхет вешае на дошку ілюстрацыю «Выбранне Апосталаў», а таксама надпісы: «Пасля ўзышоў на гару і паклікаў да сябе тых, каго сам хацеў» (Мк 3, 13); «Ідзіце за Мной» (Мк 1, 17).

Сёння мы з вамі даведаемся пра тое, што ў Бібліі гаворыцца пра выбранне Апосталаў.

Катэхет дае вучням магчымасць праслухаць аўдыёзапіс двух фрагментаў з Бібліі: Мк 1, 16–20; Мк 3, 13–19.

Можна паказаць вучням фрагмент з фільма пра выбранне Апосталаў (звярніце ўвагу на тое, каб фрагмент дакладна адлюстроўваў біблійны сюжэт).

Катэхет дзеліць вучняў на групы і прапануе самастойна папрацаваць з біблійнымі тэкстамі (у сшытку заданне № 2):

 

І група.

Прачытайце фрагмент са Святога Евангелля паводле Марка (1, 16–20) і адкажыце на пытанні:

1. Дзе Езус паклікаў першых Апосталаў?

2. Чым яны займаліся, калі Езус іх паклікаў?

3. Што Езус ім сказаў?

4. Што зрабілі Пётр і Андрэй?

5. Што зрабілі Якуб і Ян?

6. Як вы разумееце выраз: «Я зраблю вас рыбакамі людзей»?

 

ІІ група.

Прачытайце фрагмент са Святога Евангелля паводле Марка (3, 13–19) і адкажыце на пытанні:

1. Паводле якога прынцыпу Езус выбіраў Апосталаў?

2. Якую місію ўсклаў Езус на Апосталаў?

3. Як вы разумееце выраз: «І ўстанавіў Дванаццаць, якіх і назваў Апосталамі, каб яны былі з Ім, каб паслаць іх прапаведаваць»?

4. Як вы разумееце выраз: «Каб яны мелі ўладу выганяць злых духаў»?

5. Хто надзяліў Апосталаў уладай і моцай?

6. Пералічыце імёны Апосталаў.

 

Вучні дзеляцца сваімі адказамі. Катэхет падсумоўвае адказы вучняў, расказвае пра далейшы лёс Апосталаў (матэрыял у падручніку).

Катэхет прапануе вучням знайсці імёны Апосталаў (у сшытку заданне № 3):

 

Г Б А Р Т А Л А М Е Й
У Н Г Р Ф І Л І П Д Ш
М Е Я К У Б У Ц Ы Г Я
Т Г Ч Н Л Я Н Ф Ю Н К
Н Т А Д Э В У Ш В Е У
Г Н Й Н У Й Ч Т Ч Ю Б
М А Ц В Е Й А А Ў Д К
Х С Ы Т А О С М Э А Ь
Ц К П Ё Т Р Ю А Х Л Ж
Й Ц С Ы М О Н Ш Т Р Е
Ф Ы В М І А Н Д Р Э Й

Чалавек адказвае Богу

Езус Хрыстус — наш сапраўдны Настаўнік, а мы — Яго вучні.

Катэхет прапануе вучням напісаць, што для іх азначае быць вучнем Хрыста, што значыць абвяшчаць добрую навіну пра Езуса Хрыста дома, у школе сярод сяброў, праз інтэрнэт (у сшытку заданне № 4 і 5)?

Вучні дзеляцца сваімі адказамі.

Разважанне

Катэхет задае вучням пытанні:

— Ці з’яўляецца для цябе Езус Хрыстус Настаўнікам? У чым гэта выяўляецца?

— Чаму ты навучыўся ў школе Езуса Хрыста?

— Як ты абвяшчаеш добрую навіну пра Езуса Хрыста дома, у школе сярод сяброў, праз інтэрнэт?

— Што ты можаш і хочаш змяніць у сабе, каб быць годным вучнем Езуса Хрыста?

— Што ты павінен рабіць для таго, каб не стаць здраднікам?

— Што ты можаш і хочаш зрабіць для Езуса Хрыста пасля сённяшняй сустрэчы з ім?

 

Пастанова

Катэхет прапануе вучням запісаць пастанову ў сшытак.

 

Хатняе заданне

— Раскажы членам сваёй сям’і і сябрам пра тое, як Езус Хрыстус выбраў Апосталаў.

— Выберы аднаго з Апосталаў і падрыхтуй пісьмовае або вуснае сачыненне пра яго жыццё і апостальскае служэнне.

Заключная малітва

Песня «Настаўнік»


 








Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 604;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.008 сек.