Тэма 6. Езус змагаецца са злом

Дыдактычная мэта:

пазнаёміць вучняў з біблійнай гісторыяй пра выпрабаванне Хрыста; дапамагчы вучням зразумець, што Езус перамагае спакусы злога духа Божаю моцаю.

Выхаваўча мэта:

фарміраваць у вучняў імкненне супрацьстаяць спакусам злога духа моцаю Пана нашага Езуса Хрыста.

Матэрыялы:

Біблія: Лк 4, 1–13.

Ілюстрацыя «Выпрабаванне Езуса Хрыста».

Надпіс: «Не хлебaм aдным будзе жыць чaлaвек» (Лк 4, 4); «Пaну Бoгу твaйму будзеш пакланяцца i Яму aднaму будзеш служыць» (Лк 4, 8); «Не будзеш выпрабоўваць Пaнa Бoгa твайго» (Лк 4, 12).

Фрагмент з фільма пра спакушэнне Езуса Хрыста.

Свечкі

Метады катэхезы:

малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, інсцэніроўка, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, дыялог, пісьмовая праца на аснове тэксту.

Ход занятку

Малітва

Малітва да святога арханёла Міхала.

Праверка хатняга задання

Вучні дзеляцца ўражаннямі ад падораных паштовак.

Пры паўтарэнні дамашняга задання можна карыстацца крыжаванкамі, змешчанымі ў канцы сшытка (крыжаванка № 5).

Чалавек пытаецца

Інсцэніроўку найлепш падрыхтаваць загадзя з вучнямі, але, калі няма такой магчымасці, можна заняцца ёю на ўроку.

Вучні паказваюць сцэнку «Злодзей» (яе можна сыграць у касцёле ў першую нядзелю Вялікага Посту)

Дзейныя асобы:сатана (злодзей), два хлопцы і адна дзяўчына.

Рэквізіт: чорны касцюм для сатаны.

Дзеянне

Чатыры чалавекі стаяць на адной лініі, спінамі да гледача. Першы з іх — Злодзей.

Злодзей:(злосна смяецца). Прывітанне. Дазвольце мне прадставіцца. Мяне завуць Люцыфер, але некаторыя называюць мяне д’ябал. Паслухайце, я хачу вам расказаць невялікую гісторыю (паварочвае тварам да гледачоў аднаго чалавека, які ўсміхаецца і штосьці піша). Гэта Максім, ён вельмі старанны вучань: увесь час нешта вучыць, заўсёды выконвае хатнія заданні. Усё гэта працягвалася да таго часу, пакуль аднойчы я не сказаў яму (гучна шэпча яму ў вуха): «Гэй, навошта табе столькі часу траціць на школу? Гэта ж так сумна! Чаму б табе проста не забыцца пра гэта? Пайшоў бы павесяліўся». Такім чынам, ён закінуў урокі, падручнікі і пайшоў на дыскатэку, потым — на іншую. Ён швэндаўся без толку са сваімі сябрамі і так праводзіў час. Бацькі і настаўнікі спрабавалі пагаварыць з ім, але я сказаў яму: «Ды не слухай ты іх! Проста весяліся!» У выніку ён вельмі хутка заваліў экзамен, яго выгналі са школы, і цяпер ён проста бадзяецца па вуліцах – без адукацыі, жылля і працы. (Злодзей піхае Максіма на зямлю і ён ляжыць там да канца драмы. Злодзей смяецца.)

А вось Крысціна. Яна была вельмі прыкладнай дзяўчынкай, усе ўскладалі на яе агромністыя надзеі, пакуль я не дабраўся да яе. Я сказаў: «Слухай, Крысціна, на самай справе ты нічога з сябе не ўяўляеш, калі ў цябе няма хлопца». І ведаеце, што адбылося? Яна паверыла мне! Я сказаў: «Ідзі і гуляй, з кім хочаш. Сустракайся з кожным хлопцам. Ты будзеш вельмі крута выглядаць у вачах іншых!» Крысціна так і зрабіла, але ў рэшце рэшт ёй гэта надакучыла, ды і хлопцам яна абрыдла. Як вы думаеце, што здарылася потым? Яна стала адчуваць сябе бруднай таннай рэччу, якой карысталіся ўсе, хто хацеў! (Злодзей піхае Крысціну на зямлю і смяецца). Мне падабаецца мая праца.

Гэтага хлопца завуць Андрэй. Ён быў вельмі добрым работнікам. Яму падабалася яго праца, яго начальнік ганарыўся ім. Я проста ненавіджу такое! І я сказаў яму: «Гэй, паглядзі на іншых хлопцаў, здаецца, яны праводзяць час лепш, чым ты». Такім чынам ён знайшоў сабе сяброў, з якімі выпіваў. Даволі хутка яму здалося, што выпіўкі недастаткова — ён пачаў курыць. Прайшоў яшчэ некаторы час, але гэтага таксама было мала. Андрэя перастала хваляваць уласная праца, а ўсё таму, што я яму сказаў: «Ды забудзься ты пра гэтую працу, у свеце ёсць столькі цудоўных заняткаў, таму забудзься! Займіся чым-небудзь больш складаным. Я ўпэўнены, гэта спадабаецца табе больш, чым твая папярэдняя праца». Так ён і зрабіў, цяпер у яго няма працы, яго жыццё не залежыць ад яго самога. Ён няўдачнік! (Штурхае яго, той валіцца на зямлю).

У Бібліі шмат гаворыцца пра мяне, там мяне называюць злодзеем: лічыцца, што я прыходжу, каб красці, забіваць і разбураць. Але няўжо гэта так? У мяне ёсць план для кожнага жыцця, і ў мяне ёсць план для вас (смяецца і бяжыць са сцэны).

 

Катэхет задае пытанне вучням:

— Што вы зразумелі з гэтай сцэнкі?

Вучні дзеляцца сваімі разважаннямі.

Бог адказвае

Сатана — самы галоўны вораг Бога і чалавека. З-за зайздрасці злога духа ў жыццё чалавека увайшлі грэх і смерць. Асноўная мэта д’ябла заключаецца ў тым, каб загубіць чалавека. У Святым Пісанні пра яго гаворыцца наступным чынам: «Злодзей прыходзіць дзеля таго, каб красці, забіваць і нішчыць» (Ян 10, 10). Сёння мы з вамі даведаемся пра тое, як Езус перамог спакусы злога духа ў пустыні.

Катэхет вешае на дошку ілюстрацыю «Выпрабаванне Езуса Хрыста», а таксама надпісы: «Не хлебaм aдным будзе жыць чaлaвек» (Лк 4, 4); «Пaну Бoгу твaйму будзеш пакланяцца i Яму aднaму будзеш служыць» (Лк 4, 8); «Не будзеш выпрабоўваць Пaнa Бoгa твайго» (Лк 4, 12). Катэхет прапануе вучням праслухаць фрагмент аўдыёзапісу Бібліі: Лк 4, 1–13.

Можна паказаць фрагмент з фільма пра спакушэнне Езуса Хрыста (звярніце ўвагу на тое, каб фрагмент дакладна адлюстроўваў біблейскі сюжэт).








Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 622;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.006 сек.