Тэма 5. Езус — умілаваны Сын Божы

Дыдактычная мэта:

пазнаёміць вучняў з біблійнай гісторыяй пра хрост Езуса Хрыста; дапамагчы вучням зразумець, што праз хрост Езуса ў Ярдане Бог Айцец адкрыў нам праўду пра тое, што Езус Хрыстус з’яўляецца Яго ўмілаваным Сынам.

Выхаваўчая мэта:

фарміраваць у вучняў пачуццё ўдзячнасці за сакрамэнт хросту; дапамагчы вучням глыбей асэнсаваць, што значыць быць Божым дзіцём.

Матэрыялы:

Біблія: Мц 3, 13–17.

Ілюстрацыя «Хрост Езуса Хрыста».

Надпіс: «Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў» (Мц 3, 17).

Фрагменты з фільма, якія дакладна адлюстроўваюць сюжэт пра Хрост Езуса Хрыста.

Тэкст, які вучні чытаюць па ролях.

Каляровая папера фармату А6, крэйда, фламастары і алоўкі.

Метады катэхезы:

малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, асацыяцыі, чытанне тэксту па ролях, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, дыялог, пісьмовая праца на падставе тэксту, творчая майстэрня «Робім паштоўкі».

Ход занятку

Малітва

Праслаўленне Найсвяцейшай Тройцы

Праверка хатняга задання

Вучні дзеляцца сваімі словамі і ўчынкамі, якія за апошні тыдзень дапамаглі бліжнім распазнаць Хрыста і сустрэцца з Ім.

Падчас паўтарэння хатняга задання можна карыстацца крыжаванкамі, змешчанымі ў канцы сшытка (крыжаванка № 4).

Чалавек пытаецца

Катэхет пытаецца ў вучняў (заданне ў сшытку № 1):

— Што абазначае слова «Сын»?

Катэхет піша на дошцы выраз «Божы Сын» і пытаецца ў вучняў:

— Як вы разумееце выраз «Божы Сын»?

Свае адказы вучні запісваюць на дошцы.

Бог адказвае

Пан Бог аб’явіў свайму народу, што Езус з’яўляецца Яго ўмілаваным Сынам — Хрыстом, абяцаным Збаўцам — Месіяй, які збавіць нас ад грахоў.

Катэхет вешае на дошку ілюстрацыю «Хрост Езуса Хрыста» і надпіс: «Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў» (Мц 3, 17).

Можна паказаць фрагменты з фільма пра Хрост Езуса (звярніце ўвагу на тое, каб фрагмент дакладна адлюстроўваў біблійны сюжэт).

Катэхет выбірае двух вучняў, каб яны па ролях прачыталі тэкст з Бібліі (Мц 3, 13–17).Для гэтага спачатку катэхет прапаноўвае вучням у цішыні прачытаць тэкст пра сябе. Запальвае свечку, вучні ўстаюць і па ролях чытаюць фрагмент са Святога Пісання.

 

Аўтар: Тады Езус прыйшоў з Галілеі на Ярдан да Яна, каб атрымаць ад яго хрост. Ян стрымліваў Яго, кажучы:

Ян: Гэта мне трэба прымаць хрост ад Цябе, а Ты прыходзіш да мяне?

Аўтар: Але Езус сказаў яму ў адказ:

Езус: Дазволь цяпер, бо так належыць нам выканаць усё, што справядліва.

Аўтар: Тады Ян дазволіў Яму. Калі Езус ахрысціўся, адразу выйшаў з вады. І вось раскрыліся Яму нябёсы, і ўбачыў Духа Божага, які спускаўся, як голуб, і сыходзіў на Яго. І вось голас з нябёсаў прамовіў:

Голас з нябёсаў (чытае катэхет): Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў.

 

Катэхет прапаноўвае вучням самастойна папрацаваць з тэкстам (заданне ў сшытку № 2).

Знайдзі ў Бібліі фрагмент з Евангелля паводле Мацвея 3, 13–17і ўпішы прапушчаныя словы.

Тады Езус прыйшоў з Галілеі на … да …, каб атрымаць ад яго хрост. стрымліваў Яго, кажучы: «Гэта мне трэба … ад Цябе, а Ты прыходзіш да мяне?» Але Езус сказаў яму ў адказ: «Дазволь цяпер, бо так належыць нам выканаць усё, што справядліва». Тады … дазволіў Яму. Калі Езус …, адразу выйшаў з вады. І вось раскрыліся Яму нябёсы, і ўбачыў …, які спускаўся, як голуб, і сыходзіў на Яго. І вось голас з нябёсаў прамовіў: «Гэта …, якога Я ўпадабаў».

 

Катэхет задае вучням пытанні (заданне ў сшытку № 3):

— Да каго Езус прыйшоў хрысціцца?

— На якой рацэ гэта адбылося?

— Чаму Ян Хрысціцель здзівіўся з таго, што Езус хоча прыняць ад яго хрост?

— Што адбылося пасля таго, як Езус выйшаў з вады?

— Хто адкрыў праўду пра тое, што Езус Хрыстус — Сын Божы?

— Як ты разумееш выразы «Сын Мой умілаваны» і «Якога Я ўпадабаў»?








Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 865;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.005 сек.