Тэма 4. Ян Хрысціцель — Божы пасланец

Дыдактычная мэта:

пазнаёміць вучняў з біблійным персанажам Янам Хрысціцелем; дапамагчы вучням зразумець, што сутнасць паклікання Яна Хрысціцеля заключаецца ў падрыхтоўцы ізраэльскага народа да прыйсця Езуса Хрыста.

Выхаваўчая мэта:

фарміраваць у вучняў імкненне рыхтаваць дарогі Пану.

Матэрыялы:

Біблія: Лк 1, 5–20. 24. 57–64. 66. 80; Мк 1, 1–8; Ян 1, 19–37.

Ілюстрацыі, прысвечаныя падзеям з жыцця Яна Хрысціцеля.

Надпісы: «Падрыхтуйце дарогу Пану, простымі рабіце сцежкі Яму» (Мк 1, 3); «Вось Баранак Божы, які бярэ на сябе грэх свету» (Ян 1, 29).

Фрагменты з фільма пра жыццё Яна Хрысціцеля.

Метады катэхезы:

малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, дыялог, пісьмовая праца на падставе тэксту, праца ў парах, праца ў групах, стварэнне фільма, дыскусія.

Ход занятку

Малітва

Малітва да Анёла Ахоўніка

 

Праверка хатняга задання

Вучні дзеляцца сваёй творчасцю — вусным сачыненнем на тэму «Твой Нябесны Айцец — які Ён?»

Падчас паўтарэння хатняга задання можна карыстацца крыжаванкамі, змешчанымі ў канцы сшытка (крыжаванка № 3).

Чалавек пытаецца

Катэхет піша на дошцы пытанне:

Хто і якія заданні можа даваць вам і вашым аднагодкам?

Сваімі разважаннямі дзеці дзеляцца з суседзямі па парце. Пры жаданні дзеці могуць падзяліцца сваімі разважаннямі з усімі.

Катэхет працягвае:

На працягу ўсяго жыцця чалавек атрымлівае розныя заданні, якія ён павінен выканаць, ад розных людзей. Сярод тых, ад каго мы атрымліваем заданні, ёсць і Пан Бог. Заданні, якія мы атрымліваем ад Пана Бога, часам вырашальна ўплываюць не толькі на нашу працу, але і на наша пакліканне — стыль жыцця.

Бог адказвае

Сёння мы з вамі даведаемся вельмі шмат цікавага з жыцця Яна Хрысціцеля, Божага пасланца.

Катэхет вешае на дошку ілюстрацыі, прысвечаныя падзеям з жыцця Яна Хрысціцеля, а таксама надпісы: «Падрыхтуйце дарогу Пану, простымі рабіце сцежкі Яму» (Мк 1, 3); «Вось Баранак Божы, які бярэ на сябе грэх свету» (Ян 1, 29).

Катэхет дае вучням магчымасць праслухаць аўдыёзапіс біблійных тэкстаў: Лк 1, 5–20. 24. 57–64. 66. 80; Мк 1, 1–8; Ян 1, 19–37.

Можна паказаць фрагменты з фільма пра жыццё Яна Хрысціцеля (звярніце ўвагу на тое, каб фрагмент дакладна адлюстроўваў біблійны сюжэт).

Катэхет дзеліць вучняў на дзве групы і прапаноўвае ім самастойна папрацаваць з біблійнымі тэкстамі.

 

І група

Уважліва прачытайце тэкст: Лк 1, 5–20. 24. 57–64. 66. 80і адкажыце на пытанні:

— Кім былі бацькі Яна Хрысціцеля?

— З якога асяроддзя яны паходзілі?

— Кім будзе Ян Хрысціцель?

— Якое заданне ён выканае?

— Чаму Захарыя папрасіў у анёла знаку?

— Як трэба разумець імя Ян?

 

ІІ група

Уважліва прачытайце тэксты: Мк 1, 1–8; Ян 1, 19–37і адкажыце на пытанні:

— Які лад жыцця вёў Ян?

— Што Ян гаварыў пра сябе людзям, якія пыталіся ў яго пра гэта? Што гэтыя словы кажуць пра Яна?

— Што абвяшчаў Ян Хрысціцель?

— Што Ян казаў пра Езуса?

— Чаму вучні Яна пайшлі за Баранкам Божым?

Вучні прадстаўляюць свае адказы на форум.

 








Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 587;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.005 сек.