Тэма 18. Езус вучыць любіць бліжніх
Дыдактычная мэта:
пазнаёміць вучняў з біблійнымі прыпавесцямі пра добрага самараніна і пра смакоўніцу; дапамагчы вучням зразумець, што Езус Хрыстус заклікае нас любіць бліжніх, выконваць справы міласэрнасці для душы і цела бліжняга.
Выхаваўчая мэта:
фарміраваць у вучняў пачуццё павагі і любові да бліжніх.
Матэрыялы:
Біблія: Лк 10, 25–37; Лк 13, 6–9.
Ілюстрацыі:
1) «Прыпавесць пра міласэрнага самараніна», надпіс да ілюстрацыі: «„Як здаецца табе, хто з гэтых трох быў бліжнім таму, хто трапіў у рукі разбойнікаў?“ Ён сказаў: „Той, хто паступіў з ім міласэрна“. Тады Езус сказаў яму: „Ідзі і ты рабі таксама“ (Лк 10, 36–37);
2) «Прыпавесць пра смакоўніцу», надпіс да ілюстрацыі: «Але той сказаў яму ў адказ: „Пане, пакінь яе на гэты год. Я абкапаю яе і абкладу гноем. Можа, прынясе плод у будучым, а калі не, ссячэш яе“» (Лк 13, 8–9).
Фрагменты з фільма (мультфільма), прысвечаныя прыпавесцям пра міласэрнага самараніна і смакоўніцу.
Касцюмы для інсцэніроўкі.
Метады катэхезы:
малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, дыялог, праца ў групах, творчая майстэрня — інсцэніроўка, маляванне.
Ход занятку
Малітва
Акт любові…
Чалавек пытаецца
У класе можна павесіць шнур для бялізны і падрыхтаваць прышчэпкі.
Катэхет піша на дошцы пытанне: «Хто мой бліжні?» (у сшытку заданне № 1).
Вучні вешаюць свае адказы на шнур. Катэхет падсумоўвае адказы вучняў.
Бог адказвае
Сёння мы з вамі даведаемся пра тое, як Езус адказаў на пытанне: «Хто з’яўляецца нашым бліжнім?»
Катэхет вешае на дошку ілюстрацыі:
1) «Прыпавесць пра міласэрнага самараніна», надпіс да ілюстрацыі: «„Як здаецца табе, хто з гэтых трох быў бліжнім таму, хто трапіў у рукі разбойнікаў?“ Ён сказаў: „Той, хто паступіў з ім міласэрна“. Тады Езус сказаў яму: „Ідзі і ты рабі таксама“ (Лк 10, 36–37);
2) «Прыпавесць пра смакоўніцу», надпіс да ілюстрацыі: «Але той сказаў яму ў адказ: „Пане, пакінь яе на гэты год. Я абкапаю яе і абкладу гноем. Можа, прынясе плод у будучым, а калі не, ссячэш яе“» (Лк 13, 8–9).
Катэхет прапануе вучням праслухаць аўдыёзапіс фрагментаў з Бібліі: Лк 10, 25–37; Лк 13, 6–9. Можна паказаць вучням фрагменты з фільма (мультфільма), прысвечаныя прыпавесцям пра міласэрнага самараніна і смакоўніцу (звярніце ўвагу на тое, каб фрагменты дакладна адлюстроўвалі біблійныя сюжэты).
Катэхет дзеліць вучняў на 2 групы і прапануе ім паставіць сцэнкі.
І група
Лк 10, 25–37
ІІ група:
Лк 13, 6-9
Вучні прадстаўляюць сцэнкі.
Катэхет задае вучням пытанні (у сшытку заданне № 2):
— Чаму святар і левіт прайшлі міма параненага і не дапамаглі яму?
— Чаму самаранін дапамог параненаму?
— Што самаранін зрабіў для чалавека, які трапіў у бяду?
— Чаму навучыў цябе міласэрны самаранін?
— З чым кожнага з нас параўноўвае Езус у прыпавесці пра смакоўніцу?
— Хто з’яўляецца вінаградарам, які клапоціцца пра дрэва нашага жыцця?
— Якія плады Бог хоча ўбачыць у нашым жыцці?
— Які момант са сцэнак для вас быў самым хвалюючым?
— Што вы зразумелі з гэтых сцэнак?
— Да якога з біблійных персанажаў вы найбольш падобныя?
— Якія словы і дзеянні з прыпавесці вам найбольш запомніліся?
— Чаму нас навучылі гэтыя прыпавесці?
Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 822;