Чалавек адказвае Богу. Мы ведаем, што Пан Бог — Міласэрны Айцец, Ён прабачае нам нашы грахі, калі мы ў іх шчыра раскайваемся.
Мы ведаем, што Пан Бог — Міласэрны Айцец, Ён прабачае нам нашы грахі, калі мы ў іх шчыра раскайваемся.
Напішы, як ты разумееш выраз: «Пан Бог Міласэрны, таму што Ён ахвотна прабачае нам нашы грахі, калі мы ў іх шчыра раскайваемся» (у сшытку заданне № 3).
Катэхет задае вучням пытанні:
— У якім сакрамэнце мы сустракаемся з міласэрным Айцом?
— Хто і калі ўстанавіў гэты сакрамэнт?
— Які плён прыносіць гэты сакрамэнт?
Катэхет:
Для таго, каб падрыхтавацца да сакрамэнту пакаяння, нам неабходна выканаць пяць умоваў (у сшытку заданне № 4).
Калі накласці рашотку на табліцу, застануцца неабходныя літары — будуць бачныя пяць умоваў сакрамэнту пакаяння.
Знайдзі іх і выпішы
Ь | П | В | А | Ы | М | |||||||
Й | Ц | У | К | С | ||||||||
Ы | Т | |||||||||||
Я | Ч | В | Р | О | Д | |||||||
Д | О | М | А | Ф | У | Ц | Ь | Б | Ю | Ж | Э | Г |
Я | Б | Ю | ||||||||||
І | А | Ы | Ф | Л | Ж | Х | ||||||
Т | Н | У | Ч | М | ||||||||
У | Ц | В | А | П | Ў | З | Ц | Ы | Р | Л | Ц | К |
Ы | Р | Л | Р | |||||||||
В | У | |||||||||||
В | С | Я | Ю | Б | С | М |
Р | А | Х | У | Н | А | К | Ь | П | В | А | Ы | М |
Й | Ц | У | К | С | У | М | Л | Е | Н | Н | Я | С |
Ж | А | Л | Ь | Ы | З | А | Т | Г | Р | А | Х | І |
Ц | В | Ё | Р | Д | А | Е | Я | Ч | В | Р | О | Д |
Д | О | М | А | Ф | У | Ц | Ь | Б | Ю | Ж | Э | Г |
П | А | С | Т | А | Н | А | Ў | Л | Е | Н | Н | Е |
Я | В | Ы | П | Р | А | В | І | Ц | Ц | А | Б | Ю |
І | А | Ы | Ф | Ш | Ч | Ы | Р | А | Я | Л | Ж | Х |
Т | Н | С | П | О | В | Е | Д | З | Ь | У | Ч | М |
У | Ц | В | А | П | Ў | З | Ц | Ы | Р | Л | Ц | К |
Ы | В | Ы | К | А | Н | А | Н | Н | Е | Р | Л | Р |
П | Р | Ы | З | Н | А | Ч | А | Н | А | Й | В | У |
В | С | Я | П | А | К | У | Т | Ы | Ю | Б | С | М |
Разважанне
Катэхет задае вучням пытанні:
— Як часта ты задумваешся пра сваё жыццё, пра свае думкі, словы і ўчынкі?
— Як часта ты прыступаеш да сакрамэнту споведзі?
— Калі ты апошні раз прыступаў да сакрамэнту споведзі?
— Як ты рыхтуешся да сакрамэнту паяднання?
— Што ты можаш і хочаш зрабіць для Езуса Хрыста пасля сённяшняй сустрэчы з Ім?
Пастанова
Катэхет прапануе вучням запісаць пастанову ў сшытак.
Хатняе заданне
— Раскажы членам сваёй сям’і і сябрам прыпавесць пра міласэрнага айца.
Катэхет прапаноўвае вучням прыдумаць завяршэнне прыпавесці пра міласэрнага айца ці намаляваць малюнак па гэтай тэме.
Заключная малітва
Малітва св. Фаустыны Кавальскай аб міласэрнасці
Дапамажы мне, о Пане, каб вочы мае былі міласэрныя, каб ніколі не глядзела я з падазронасцю і не меркавала па знешніх прыкметах, заўважала тое, што прыгожае ў душах бліжніх, і прыходзіла ім на дапамогу.
Дапамажы мне, Пане, каб рукі мае былі міласэрныя і поўныя добрых учынкаў, каб я ўмела рабіць бліжняму толькі дабро і браць на сябе самую цяжкую, карпатлівую працу.
Дапамажы мне, каб ногі мае былі міласэрныя, каб я заўсёды спяшала на дапамогу бліжнім, перамагаючы сваю ўласную стому і змучанасць.
О Езу мой, перамяні мяне ў Сябе, бо Ты ўсё можаш.
Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 660;