Тэма 15. Езус сустракаецца з грэшнікамі
Дыдактычная мэта:
пазнаёміць вучняў з біблійнымі гісторыямі пра сустрэчы Езуса з жанчынай, злоўленай на чужаложстве, і з мытнікам Левіем; дапамагчы вучням зразумець, што Пан Бог — Найвышэйшы Суддзя, і толькі Ён можа справядліва судзіць людзей, а чалавек не павінен асуджаць бліжніх.
Выхаваўчая мэта:
умацоўваць у вучнях веру ў тое, што Езус Хрыстус з’яўляецца Панам жыцця і смерці.
Матэрыялы:
Біблія: Ян 8, 1–11; Лк 5, 27–32
Ілюстрацыі:
1) «Езус і жанчына, злоўленая на чужаложстве», надпісы да ілюстрацыі: «Хто з вас без граху, няхай першы кіне ў яе камень» (Ян 8, 7), «I Я не асуджаю цябе. Ідзі і адгэтуль больш не грашы» (Ян 8, 11).
2) «Езус і Левій», надпісы да ілюстрацыі: «Ідзі за Мною» (Лк 5, 27), «Я прыйшоў заклікаць да пакаяння не праведнікаў, а грэшнікаў» (Лк 5, 32).
Фрагмент з фільма пра сустрэчу Езуса з жанчынай, злоўленай на чужаложстве, і з мытнікам Левіем.
Ксеракопія тытульнай старонкі газеты ці часопіса, зробленая такім чынам, каб на ёй было месца для напісання вучнямі свайго рэпартажу.
Метады катэхезы:
малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, дыялог, праца ў парах, праца ў групах, пісьмовая праца на аснове тэксту, творчая майстэрня — напісанне рэпартажу для газеты.
Ход занятку
Малітва
Песня «Настаўнік»
Праверка хатняга задання
Катэхет правярае веданне малітвы «Анёл Панскі», а таксама біблійных гісторый пра ўваскрашэнне.
Пры паўтарэнні хатняга задання можна карыстацца крыжаванкамі, змешчанымі ў канцы сшытка (крыжаванка № 14).
Чалавек пытаецца
Катэхет прапануе вучням прачытаць міліцэйскія зводкі пра злачынствы (з газет ці з інтэрнэту).
Катэхет задае вучням пытанні:
— Што вы адчувалі, калі слухалі зводкі пра злачынствы?
— Якія пачуцці ўзніклі ў вас да ахвяраў злачынстваў?
— Якія пачуцці ўзніклі ў вас да злачынцаў? Што вам хочацца з імі зрабіць?
Вучні адказваюць.
Бог адказвае
Сёння мы з вамі разгледзім, як Езус адносіўся да людзей, якія зграшылі.
Катэхет вешае на дошку ілюстрацыі:
1) «Езус і жанчына, злоўленая на чужаложстве», надпісы да ілюстрацыі: «Хто з вас без граху, няхай першы кіне ў яе камень» (Ян 8, 7), «I Я не асуджаю цябе. Ідзі і адгэтуль больш не грашы» (Ян 8, 11).
2) «Езус і Левій», надпісы да ілюстрацыі: «Ідзі за Мною» (Лк 5, 27), «Я прыйшоў заклікаць да пакаяння не праведнікаў, а грэшнікаў» (Лк 5, 32).
Катэхет дае вучням магчымасць праслухаць аўдыёзапіс біблійных тэкстаў: Ян 8, 1–11; Лк 5, 27–32.
Можна паказаць фрагмент з фільма пра сустрэчу Езуса з жанчынай, злоўленай на чужаложстве, і з мытнікам Левіем (звярніце ўвагу на тое, каб фрагмент дакладна адлюстроўваў біблійны сюжэт).
Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 556;