Тэма 12. Езус аздараўляе

Дыдактычная мэта:

пазнаёміць вучняў з біблійнымі гісторыямі пра тое, як Езус вярнуў зрок сляпому Бартымэю, ачысціў пракажонага, аздаравіў паралізаванага, вярнуў слых і дар мовы глуханямому; дапамагчы вучням зразумець, што Езус — усемагутны Бог, Ён здольны вылечваць хворых людзей, калі ў іх ёсць неабходная вера для аздараўлення.

Выхаваўчая мэта:

выхоўваць у вучнях пачуццё спачування да хворых людзей і павагу да інвалідаў.

 

Матэрыялы:

Біблія: Мк 1, 40–45; Мк 10, 46–52; Лк 5, 17–26; Мк 7, 31–37.

Ілюстрацыі:

1) «Аздараўленне сляпога» з надпісамі: «Сыне Давіда, Езусе, змілуйся нада мною!» (Мк 10, 47); «Ідзі, вера твая ўратавала цябе» (Мк 10, 52);

2) «Аздараўленне пракажонага» з надпісамі: «Калі хочаш, можаш мяне ачысціць» (Мк 1, 40); «Хачу, будзь ачышчаны!» (Мк 1, 41);

3) «Аздараўленне паралізаванага» з надпісамі: «Чалавеча, адпускаюцца табе грахі твае» (Лк 5, 20); «Кажу табе: устань, вазьмі насілкі свае і ідзі да дому свайго» (Лк 5, 24);

4) «Аздараўленне глуханямога» з надпісам: «Эффата, адкрыйся» (пар. Мк 7, 34).

Фрагмент з фільма пра адзін з чатырох цудаў аздараўлення, учыненых Езусам.

Метады катэхезы:

малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, дыялог, праца ў групах, пісьмовая праца на аснове тэксту, акраверш, творчая майстэрня — інсцэніроўка.

 

Ход занятку

Малітва

Песня

Праверка хатняга задання

Катэхет прапаноўвае вучням падзяліцца меркаваннямі пра якасць сваёй малітвы. Што яны думаюць пра сваю малітву? Над чым яшчэ патрэбна папрацаваць?

Пры паўтарэнні хатняга задання можна карыстацца крыжаванкамі, змешчанымі ў канцы сшытка (крыжаванка № 11).

 

Чалавек пытаецца

Сярод вучняў выбіраюцца тыя, хто жадае сыграць ролі сляпога, пракажонага, паралізаванага, глуханямога. Яны павінны пастарацца максімальна ўвайсці ў вобраз гэтых людзей і апісаць адзін дзень з іх жыцця. Можна прыдумаць гісторыю для свайго героя (імя героя, кім ён з’яўляецца, чым ён займаецца — усё залежыць ад фантазіі вучняў).

Катэхет задае пытанні вучням-акцёрам:

— Як вы адчуваеце сябе ў ролі выбраных персанажаў?

— Што вы зразумелі з іх жыцця?

— Што змянілася ў вашых адносінах да выбраных персанажаў пасля таго, як вы самі змаглі ў якасці акцёраў перажыць адзін дзень з іх жыцця?

 

Іншыя вучні таксама могуць задаваць пытанні вучням-акцёрам.

Бог адказвае

Перад абліччам болю, хваробы і пакут мы адчуваем сябе безабароннымі. Спрадвеку людзі задавалі сабе пытанне пра паходжанне болю, хвароб і пакут.

Катэхет задае вучням пытанне (заданне ў сшытку № 1):

— Адкуль у жыцці чалавека з’явіліся боль, хваробы, пакуты?

Мы з вамі ведаем, што яны з’яўляюцца наступствам першароднага граху. «Не», якое чалавек кажа Богу, прыносіць у свет і жыццё боль, пакуты, хваробы, а ў выніку — смерць. Пан Бог стварыў чалавека для любові і шчасця, а не для таго, каб ён пакутаваў. На аснове Святога Пісання мы з вамі разглядзім, як Езус Хрыстус адносіўся да чалавечых хваробаў.

 

Катэхет вешае на дошку ілюстрацыі:

1) «Аздараўленне сляпога» з надпісамі: «Сыне Давіда, Езусе, змілуйся нада мною!» (Мк 10, 47); «Ідзі, вера твая ўратавала цябе» (Мк 10, 52);

2) «Аздараўленне пракажонага» з надпісамі: «Калі хочаш, можаш мяне ачысціць» (Мк 1, 40); «Хачу, будзь ачышчаны!» (Мк 1, 41);

3) «Аздараўленне паралізаванага» з надпісамі: «Чалавеча, адпускаюцца табе грахі твае» (Лк 5, 20); «Кажу табе: устань, вазьмі насілкі свае і ідзі да дому свайго» (Лк 5, 24);

4) «Аздараўленне глуханямога» з надпісам: «Эффата, адкрыйся» (пар. Мк 7, 34).

 

Катэхет дае вучням магчымасць праслухаць чатыры фрагменты з аўдыёзапісу Бібліі: Мк 1, 40–45; Мк 10, 46–52; Лк 5, 17–26; Мк 7, 31–37.

Можна паказаць фрагмент з фільма пра адзін з чатырох цудаў аздараўлення, учыненых Езусам.

 

Катэхет дзеліць вучняў на 4 групы і раздае ім 4 фрагменты з Бібліі:

1) Мк 1, 40–45;

2) Мк 10, 46–52;

3) Лк 5, 17–26;

4) Мк 7, 31–37

Катэхет прапаноўвае вучням паставіць 4 сцэнкі.

 








Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 606;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.005 сек.