Чалавек адказвае Богу. Споведзь — гэта не размова са святаром, які павінен адпавядаць маім патрабаванням

 

Споведзь — гэта не размова са святаром, які павінен адпавядаць маім патрабаванням. Споведзь — гэта НАВЯРТАННЕў прысутнасці святара, праз якога Бог адпускае грахі.

Група 4 прадстаўляе вынікі сваёй працы. Вынікі працы вучні запісваюць у падручнік.

Плады сакрамэнту пакаяння:

Паяднанне з Богам

• вяртанне Божай ласкі;

• умацаванне сяброўства з Богам;

• супакой у сумленні;

• «духоўнае ўваскрашэнне»;

• вяртанне годнасці і жыцця Божых дзяцей.

Паяднанне з Касцёлам

• вяртанне да братэрскай супольнасці;

• аднаўленне жыцця Касцёла, які цярпеў ў выніку граху аднаго са сваіх членаў.

 

Найлепшым выражэннем нашага пакаяння з’яўляецца наш жаль, цвёрдае пастанаўленне выправіцца і шчырае вызнанне грахоў падчас споведзі перад святаром, які дзейнічае ад імя Хрыста. Вызнанне на споведзі нават лёгкіх грахоў горача рэкамендуецца Касцёлам, бо гэта дапамагае чалавеку правільна фарміраваць сумленне і змагацца супраць дрэнных схільнасцяў, дапамагае даверыцца аздараўленню праз Хрыста і ўзрастаць у духоўным жыцці.

 

Касцёл не толькі заахвочвае да пакаяння, але жадае таксама дапамагчы хрысціяніну праз заслугі Езуса Хрыста і святых атрымаць ад міласэрнага Айца дараванне часовай кары за грахі — адпуст. Дзякуючы адпустам вернікі, праз паслугу Касцёла і пры выкананні пэўных умоў, могуць атрымаць дараванне часовай кары за грахі для сябе, а таксама для душаў, якія знаходзяцца ў чыстцы.

Разважанне:

— Як да гэтага часу я разумеў сэнс сакрамэнту пакаяння?

— Колькі я прыкладваю намаганняў, каб змяніць свае паводзіны да лепшага?

— Як я магу выразіць удзячнасць Хрысту за Яго бязмежную любоў да мяне?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Падзякуй Пану Богу за дар святарства і за спаведнікоў.

2. Напішы адказ на пісьмо, якое чыталася на пачатку сённяшняй катэхезы.

Заключная малітва Спантанная.

 

 

Тэма № 16, VIII кл.

ХРЫСЦІЯНІН ПЕРАД АБЛІЧЧАМ ХВАРОБЫ І ЦЯРПЕННЯ

 

Дыдактычная мэта: указваем на сэнс хваробы і цярпення ў святле веры, асабліва праз прызму мукі, смерці і ўваскрасення Езуса.

Выхаваўчая мэта: фарміруем паставу хрысціянскага прыняцця цярпення, заахвочваем да малітвы ў інтэнцыі хворых.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:Святое Пісанне: 2 Кар 4, 16–17;1П 4, 13. ККК 1501; Ян Павел II. Salvifici doloris. Крыж.

Метады катэхезы:праца ў групах.

Ход заняткаў

Малітва: Пс 34(33), 2. падручнік вучня

Геніяльнае функцыянаванне чалавечага арганізму на працягу жыцця падлягае зменам. Здароўе чалавека паслабляюць і знішчаюць знешнія і ўнутраныя фактары: фізічныя, псіхічныя, індывідуальныя, грамадскія. Хвароба з’яўляецца неад’емным элементам чалавечага жыцця.

 

Чалавек пытае

Цярпенне і хвароба чалавека — гэта адно з найцяжэйшых пытанняў, якія апошнім часам усё больш турбуюць чалавецтва. На падставе ўласнага вопыту і назіранняў адкажыце на пытанне:

— Чым з’яўляецца цярпенне?

— Чаму ў жыцці чалавека ўзнікае цярпенне?

— Як чалавек можа перажываць цярпенне?

Прачытайце ў сваіх падручніках апавяданне пра адну дзяўчыну Юлю, прыкладна вашага ўзросту, якая страціла зрок і сутыкнулася ў сваім жыцці з таямніцай цярпення:

 

«Разам са сваімі сябрамі Юля прысутнічала на парафіяльнай сустрэчы моладзі, якую праводзіў святар. Падчас размовы з маладымі людзьмі святар задаў такое пытанне: «Цікава, аб чым вы папрасілі б Езуса, калі б цяпер Яго ўбачылі?» Моладзь вельмі актыўна пачала выказваць свае просьбы, навокал стала вельмі шумна, паступова чарга дайшла да Юлі. Усе былі ўпэўненыя, што яна папросіць Езуса аб вяртанні ёй зроку. «Я хачу, каб на зямлі перасталі бушаваць войны», — распачала свой адказ Юля. «Я прашу ў Езуса супакою для ўсяго свету, каб паміж людзьмі знікла нянавісць, сваркі, зайздрасць, каб людзі перасталі крыўдзіць і зневажаць адно аднаго. Я прашу ў Езуса спакою, любові і радасці для ўсяго свету, для кожнай сям’і, для кожнага чалавека». Яшчэ некалькі хвілін пасля яе слоў у класе стаяла цішыня…»

— Як Юля перажывае ўласнае цярпенне?

 

Бог адказвае

Для таго, каб адказаць на пытанне пра сэнс людскога цярпення, Святое Пісанне спачатку скіроўвае нас да крыжа Езуса. (К. змяшчае крыж так, каб яго бачылі ўсе вучні.) Дзякуючы Хрыстоваму цярпенню на крыжы адбылося збаўленне свету. Мука Езуса вызваліла нас ад многіх наступстваў першароднага граху, але не вызваліла нас ад цярпення і болю. Чаму? Цярпенне ў жыцці чалавека мае вялікае значэнне. Грамадства называе хворага чалавека «неэфектыўным», «які не прыносіць карысці», «страчаным для грамадства». Езус, прайшоўшы праз цярпенне і смерць да ўваскрасення, вучыць нас, што хвароба не з’яўляецца выключна негатыўным здарэннем у жыцці чалавека, што яна мае глыбокі сэнс.

Праца ў групах:

І група:

«Мы не губляем адвагі, бо, хоць знешні наш чалавек і тлее, духоўны з дня ў дзень абнаўляецца. Часовае лёгкае цярпенне нашае дае нам бязмернае багацце вечнай славы» (пар. 2 Кар 4, 16–17).

— Якія плёны прыносіць цярпенне ў жыццё чалавека?

ІІ група:

“ Хвароба можа (...) зрабіць чалавека больш сталым, дапамагчы яму адрозніць, што ў яго жыцці неістотнае, каб звярнуцца да істотнага. Вельмі часта хвароба вядзе да пошуку Бога, да навяртання да Яго”. (пар. ККК 1501).

 

— Якую паставу дапамагае асягнуць хвароба?

ІІІ група:

«Але паколькі вы прымаеце ўдзел у муках Хрыстовых, радуйцеся, каб і ў час аб’яўлення славы Яго вы ўсцешыліся і ўзрадаваліся» (пар. 1 П 4, 13).

— Як хрысціянін павінен прымаць цярпенне?

IV група:

«Часам нас робіць нясмелымі тое, што мы не можам „аздаравіць“, што ні ў чым не можам дапамагчы. Перамагайце ў сабе гэты страх. Вельмі важна прыйсці, каб быць пры церпячым чалавеку. Можа нават больш, чым аздараўленне, хвораму патрэбны чалавек, людское сэрца, людская салідарнасць». Ян Павел II. Salvifici doloris,29. (падручнік вучня)

— Як хрысціянін павінен адносіцца да хворых і церпячых?

Кожнае цярпенне мае моц перамяніць чалавека. Цярпенне можа ачысціць унутраны свет чалавека. Часам ты сам можаш заўважыць, як у хваробе людзі становяцца іншымі: адкрываюць у сваім жыцці прысутнасць церпячага разам
з імі Хрыста, а таксама сэнс малітвы, заўважаюць клопат іншых людзей, імкнуцца ў святле Божага Провіду адшукаць сэнс цярпення, аналізуюць пражытае жыццё і стараюцца выправіць крыўды і памылкі, вяртаюцца на шлях Божых запаведзяў. Хворы робіць гэта не ад страху перад смерцю, але таму, што, дзякуючы ўласнаму цярпенню, інакш пачаў глядзець на жыццё. Тое, што раней здавалася галоўным, цяпер адышло на другі план. Кожная хвароба і цярпенне павінны прыводзіць нас да крыжа Езуса, інакш яго нельга зразумець. Калі хворы зразумее, што цярпенне чыніць яго падобным да церпячага Хрыста, і ён можа духоўна з’яднацца з Ім, то такое цярпенне атрымлівае збаўчую моц. Ахвяруючы сваё цярпенне за іншага чалавека, хворы можа выпрасіць для яго мноства ласк. Праз сваё цярпенне хворы далучаецца да асвячэння Касцёла і ўсіх людзей, за якіх Езус цярпеў і ахвяраваў сябе.








Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 648;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.01 сек.