Чалавек адказвае Богу. Судан, адна з найвялікшых краінаў Афрыкі, ужо некалькі дзесяткаў гадоў з’яўляецца месцам, дзе ісламскі ўрад пераследуе хрысціянаў

Судан, адна з найвялікшых краінаў Афрыкі, ужо некалькі дзесяткаў гадоў з’яўляецца месцам, дзе ісламскі ўрад пераследуе хрысціянаў. У адной з ісламскіх вёсак некалькі жыхароў прынялі хрост. Іх адразу аддзялілі ад усёй супольнасці. Мужчынам забаранілі ўсялякія кантакты з суседзямі, а іх жонкам не дазвалялася чэрпаць ваду з агульнай студні. Хрысціянскія сем’і павінны былі выкапаць сабе студню. Праз некаторы час вясковая студня высахла. Тады хрысціяне дазволілі ісламскім братам карыстацца са сваёй крыніцы. А на іх дамах з’явіліся невялічкія табліцы з надпісам: «Тут жывуць хрысціяне», каб кожны ведаў, дзе можна знайсці зычлівую дапамогу (Ks. Z. Trzaskowski „Wspуіczesna Ambona”, Kielce).

Кожны ахрышчаны чалавек пакліканы словам і жыццём абвяшчаць Добрую Навіну, змяняць свет дзеля дабра ўсіх людзей і на хвалу Айцу.

Разважанне:

— Якім хрысціянінам з’яўляюся я?

— Як я выконваю свае абавязкі? Ці можна маю вучобу і працу назваць сумленнай?

— Як я адношуся да іншых людзей?

— Што я прыношу ў сваё асяроддзе?

— Якая мая мова? Якімі словамі я карыстаюся?

 

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Падчас вячэрняй малітвы падзякуй Богу за дар сакрамэгту хросту.

2. На падставе выказвання Яна Паўла ІІ на XII Сусветным дні моладзі адкажы пісьмова на пытанне: якое заданне стаіць перад хрысціянінам
у сучасным свеце?

Заключная малітва: падручнік вучня

 

 

Тэма № 4, VIII кл.

ХРОСТ — САКРАМЭНТ НАВЯРТАННЯ

 

Дыдактычная мэта: знаёмім з абрадамі хросту дзяцей і дарослых, асабліва звяртаючы ўвагу на моманты, у якіх гучыць заклік да навяртання.

Выхаваўчая мэта:заахвочваем вучняў да няспыннага навяртання.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Дз 2, 38. Парадак хросту дзяцей. – Мінск, 2005. Парадак хросту дарослых. Фотаздымкі з хросту, лісты паперы для кожнай з груп, фламастэры.

Метады катэхезы: размова, аналіз тэксту, праца ў групах, незакончаны сказ.

Ход заняткаў

 

Малітва:Пс 63(62), 2–5.

 

Чалавек пытае

К. распачынае размову з вучнямі:

— Хто з вас калі-небудзь заблудзіўся, ішоў не па той дарозе?

— Як гэта адбылося?

— Што вы тады адчувалі?

— У каго прасілі дапамогі?

— Як можна згубіцца на дарозе жыцця?

Бог адказвае

Першародны грэх разарваў сувязь чалавека з Богам. Чалавек унутры стаў паранены: ў ім з’явілася схільнасць да зла. «У выніку першароднага граху чалавечая натура не цалкам сапсаваная, але зраненая ў сваіх натуральных сілах, падпарадкаваная няведанню, пакутам, уладзе смерці і схільная да граху. Гэтая схільнасць называецца пажадлівасцю» (Кампендый, 77). Таму Пан Бог заклікае кожнага з нас вуснамі св. Пятра:

«... Навяртайцеся, і няхай кожны з вас ахрысціцца у імя Езуса Хрыста дзеля адпушчэння грахоў вашых і атрымаеце дар Духа Святога ».

— Што значыць навяртацца?

К. піша на дошцы слова навяртаццавертыкальна, а вучні «расшыфроўваюць» яго: запісваюць адказы, ужываючы літары гэтага слова. (падручнік вучня)








Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 779;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.004 сек.